Категории

Выцінанка

2 минуты на чтение

     

        Даследчыкі адзначаюць падабенства польскіх і беларускіх выцінанак. Дарэчы, тэрмін “выцінанка” часцей ужываўся на захадзе Беларусі (як і ў Польшы і Украіне).  

        Трэба адзначыць, што на Беларусі захавалася не так шмат старажытных узораў дадзенага віду народнай творчасці. Гэта звязана з нетрываласцю матэрыяла. Калі выцінанка мела непрывабны выгляд, то яе замянялі на новую, захоўваць старыя не мела сэнсу, бо іх стваралі адносна лёгка і хутка. Таму вельмі складана прасачыць рэгіянальныя асаблівасці беларускай выцінанкі. Сёння можна казаць аб асаблівасцях выканання асобных майстроў-выцінаншчыкаў.            

        Тэхналогія стварэння выцінанак засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу. Такога паўтарэння аднаго ўзора ці матыву нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў, акрамя паперы. Матывы дэкору выцінанак надзвычай разнастайныя. Традыцыйна выдзяляюць тры тыпа стварэння выцінанак.

        Разеткавыя (цэнтрычныя, замкнёныя) выцінанкі уяўляюць сабоў круг ці шматвугольную ажурную кампазіцыю, дзе малюнак разыходзіцца веерам ад цэнтра. Такім спосабом выразалі “кветкі” на сцены, сурвэткі на мэблю, сёння – “сняжынкі”.

        Сімметрычная (люстэркавая) кампазіцыя мае дамініруючую вертыкальную вось сіметрыі, ад якой справа і злева люстэркава паўтараецца выразны малюнак. Такім спосабам ствараліся старажытныя матывы ў выглядзе Дрэва жыцця і букетаў кветак. Такія выцінанкі наклейваліся на сцену. Часам камбінацыя стваралася з рознакаляровай паперы (паліхромныя). Менавіта такія выцінанкі (мона- ці паліхромныя) сёння скарыстоўваюцца як карціна-пано, афармляюцца пад шкло.

        Калі доўгі аркуш ці стужку паперы складвалі “гармонікам”, то ўзор з многімі вертыкальнымі восямі сіметрыі шматразова паўтараўся па гарызанталі. Так атрымоўваўся рапортны тып выцінанкі. Такім спосабам выразалі фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, дэкаратыўную акаймоўку на абразы і люстэркі.

        Сучасная беларуская выцінанка – вельмі адметная і самастойная мастацкая з’ява.  Даследчыкі кажуць аб адраджэнні гэтага віду народнай творчасці ў апошнія два дзесяцігоддзі. Адыход ад практычных і ўтылітарных функцый, набыццё ўласнай мастацкай самакаштоўнасці, імкненне і здольнасць адлюстраваць любую тэму, прывяло да іншага стаўлення выцінанкі. Цяпер – гэта аб’ект музейных калекцый, выставак народнага мастацтва; арыгінальны падарунак і сувенір.

        Знакаміты даследчык беларускай народнай мастацтва Яўген Сахута адзначае, што ўсе вышэйазначаныя тэндэнцыі найбольш яскрава праяўляюцца менавіта ў беларускай сучаснай выцінанкі. Разам з тым, у творчасці ўсіх сучасных майстроў-выцінаншчыкаў, негледзячы на рознастайнасць тэмаў і прыёмаў, прасочваецца сувязь з традыцыяй.

        Тэматыка твораў майстроў Гродзеншчыны рознабаковая – ад адлюстравання побыта, фальклора, міфалогіі, традыцыйных святаў і  абрадаў, замалёвак народнага жыцця, помнікаў архітэктуры, да глыбока філасофскіх сюжэтаў. Свае майстры-выцінаншчыкі ёсць у кожным рэгіёне Гродзенскай вобласці.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp