Категории

Выпраўленне маладога

минута на чтение

Выпраўленне маладога – адзін з традыцыйных вясельных абрадаў. Адбываўся ў доме маладога падчас выпраўлення яго да нявесты ў дзень шлюбу. Раніцай у доме маладога збіраецца яго радня, каб выправіць жаніха да маладой перад шлюбам. Прыходзяць таксама суседзі і знаёмыя. Убранага да шлюбу маладога выводзяць з каморы, дзе ён апранаўся і пачынаецца цырымонія благаславення. У некаторых лакальных традыцыях Панямоння існаваў звычай пасаду маладога, падобнага на пасад маладой перад шлюбам. У гэтым выпадку сястра маладога альбо незамужняя  сваячка тройчы абводзіць маладога разам з дружынай вакол стала, кожны раз кланяючыся каля покуці. Пры гэтым выкарыстоўваецца хустка, за адзін канец якой трамаецца сястра, а за другі – малады.  Пасля абыходу бацька налівае свату і ўсёй дружыне гарэлкі (малады да шлюбу гарэлкі не п’е). Перад тым, як выпіць чарку, сват просіць бацькоў і суседзяў благаславіць маладога ў дарогу. Пасля благаславення на сярэдзіну хаты выносілі хлебную дзяжу і накрывалі яе вывернутым кажухом. У выпадку захавання цнатлівасці малады садзіўся на кажух, калі ж жаніх адмаўляецца сесці на дзяжу, яго садзяць проста на лаўку альбо зэдлік. Бацькі благаслаўляюць сына іконай, а сястра накрыж падпальвае яму валасы грамнічнай свечкай. Пасля, устаўшы, малады кланяецца бацькам і ўсім прысутным, а затым разам з дружынай і музыкантамі выходзіць у двор і садзіцца на воз. Дружына маладога не была шматлікай нават у міжваенны перыяд. Бацька тройчы абыходзіць вясельны поезд з хлебам і соллю. Сустракаецца і традыцыя абсыпання поезда жытам. Пасля ад’езду дружыны радня маладога ладзіла гулянне, якое доўжылася аж да прызду маладых.

.С. Чарнякевіч.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Пасад – адзін з цэнтральных абрадаў традыцыйнага беларускага вяселля. Вылучаюць некалькі асобных этапаў пасаду: пасад маладой  (а часам і маладога), асобна, звычайна перад выпраўленнем да шлюбу, сумесны пасад маладых і завіванне. У даследуемым рэгіёне пасадам ...