Категории

Візуальны вобраз спектакля ў драматычным тэатры Беларусі канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя

минута на чтение

Візуальнае вырашэнне спектакля з’яўляецца неад’емнай часткай тэат­раль­нага мастацтва на працягу ўсяго яго існавання, прычым з часам афармленне сцэнічнай прасторы значна эвалюцыянавала і на сённяшні дзень носіць канцэп­ту­альны характар. Тэатр выступае ў шырокім спектры вербальнай і невербаль­най камунікацый. Сучасныя спектаклі, пастаўленыя ў драматычным тэатры Беларусі, утрымліваюць у сабе значны візуальны складнік, бо сёння не толькі для мастацтва, але і для іншых сфер жыцця і дзейнасці чалавека характэрна візуалізацыя спосабаў перадачы інфармацыі праз яе бачныя вобразы.

Сапраўды, чалавек жыве ў полі аптычных выяў, якія моцна ўплываюць на яго свядомасць, на шматлікія сферы жыцця. Таму ў дысертацыі даследуецца менавіта візуальны вобраз спектакля, пад якім разумеецца канцэптуальна-вобразнае вырашэнне, што валодае формаўтваральнай значнасцю і складаецца з сукупнасці драматургічнай, рэжысёрскай, сцэнаграфічнай задум, увасобленых пры дапамозе мастацкіх сродкаў выразнасці: акцёрскай пластыкі, мімікі, руху, мізансцэн, тэмпа-рытму, дэкарацый, касцюмаў, грыму, колеру, святла, тэхнікі і архітэктуры сцэны, сцэнічнага дызайну і іншых візуальных складнікаў паста­ноўкі. Аўтар дысертацыі звяртае ўвагу менавіта на выяўленне тэндэнцый раз­віц­­ця візуальнага вобраза спектакля ў кантэксце ўзаемасувязей драматычна­га, рэ­жы­сёр­скага, сцэнаграфічнага і выканальніцкага мастацтва. Такі падыход звя­заны з пошукамі вырашэння праблемы цэласнасці сцэнічнага твора, якая ў сваю чаргу выклікае неабходнасць даследавання яго візуальнай вобразнасці.

Абнаўленне тэатральнай эстэтыкі, якое пачалося яшчэ ў 1970-х гг. і пра­цягваецца сёння, відавочна адбываецца ў адпаведнасці з развіццём гістарычных рэалій часу. Усё часцей пастаноўшчыкі спектакля карыстаюцца новымі і най­ноўшымі прыёмамі візуалізацыі задумы аўтара першакрыніцы, звяртаючыся да інавацыйных тэхналогій і сцэнічнага дызайну. Гэта сведчыць аб з’яўленні но­вай мастацкай мовы, характэрнай для сучаснага тэатра, што патрабуе навукова­га асэнсавання. Нягледзячы на пэўную колькасць крыніц па тэме дысертацыі, што пацвярджае перспектыўнасць і актуальнасць даследавання, на сённяшні мо­мант агульная карціна развіцця візуальнага вобраза спектакля ў драматыч­ным тэатры Беларусі распрацавана недастаткова.

 

Дубоўская Ксенія Мікалаеўна

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

У разглядаемы перыяд у Беларусі налічвалася значная колькасць мястэчак. Беднасць архіўных дадзеных перашкаджае дакладна вызначыць колькасць мястэчак у другой палове XVIII ст. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у Беларусі налічвалася каля 290 мястэчак. Іх колькасц...
Канец ХХ стагоддзя характарызуецца супярэчлівым духоўным станам грамадства, рэфармаванне якога ў постсавецкі перыяд у Беларусі мае спецыфічныя вынікі. З аднаго боку, фарміруюцца элементы грамадзянскай супольнасці, трансфармуецца сістэма каштоўнасцей, якая інтэ...
Значэнне «Нашай Нівы» ў гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі надзвычайнае. Праіснаваўшы ўсяго дзевяць гадоў на пачатку ХХ стагоддзя, гэты перыёдык стаў тым рухавіком, што спрычыніўся літаральна да ўсіх сфераў культурнага жыцця Краю праз усё ўжо прамінулае с...