Категории

Вердаміцкі парк

3 минуты на чтение

ВЕРДАМІЦКІ ПАРК – помнік прыроды рэспублiканскага значэння (батанічны): статус прысвоены ў 1963 г.(в. Вердамічы Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл., 53°01'60''п.ш., 24°16'60'' у.д.). УнікальнасцьВ. П. у дасканаласці пейзажнай планіроўкі і кампазіцыйнай адпрацоўкі дэталяў: цэнтральная і кальцавая   алея сфармаваныя з ліпаў, а ўздоўж вадаёмаў растуць вялікія таполі, якія надаюць яму казачную загадкавасць. Адметнасцю з'яўляецца і тое, што ў кампазіцыі ўлічаны асаблівасці афарбоўкі дрэў у розныя пары года, што надае маляўнічы каларыт паркавым краявідам. В. П. быў створаны на аснове палаца-паркавага комплекса графаў Талочкаў, які быў закладзены ў 1820-1830 гг. на месцы ляснога масіва. Адносіцца да паркаў пейзажнага тыпу, займае роўную, месцамі паніжаную тэрыторыю плошчай каля 12 га. Цэнтрам парку быў палац (не захаваўся). Алеі - цэнтральная і кальцавая - разыходзяцца ў парку ад уяздной брамы. У аснове паркавых кампазіцый пакладзена складаная водная сістэма замкнёнага тыпу. Парк фармаваўся ў некалькі этапаў. Пасля закладкі сядзібнага дома, у паўднёвай частцы былі размешчаны стайні і кола для выезду каней: тут дамінавалі грабавыя  пасадкі. Водная сістэма паркускладалася з натуральнага ручая і канала, з якога вада паступала ў парк з навакольных палёў. Гэты меліярацыйны канал асушваў навакольныую забалочаную тэрыторыю. У парку існавала сістэма сажалак, якія былі злучаныя паміж сабой пратокамі і ракой Рось. Самая вялікая сажалка была перад палацам. Калісьці на гэтай сажалцы быў востраў з перакідным мостам, а паўднёвая частка сажалкі служыла пляжам. Раслінны свет. У В. П. налічваецца больш за 40 відаў дрэў і хмызнякоў. Растуць дуб шарлаховы  QuercuscoccineaМuеnсh, клёны (чырвоныÁcer rúbrum, серабрысты Ácer saccharínum, ясенялiстыAcer negúndo), явар Acerpseudoplatanus і яго пурпурналiстая форма, хвоя ВеймутаваPinusstrobus , лістоўніца еўрапейская Lárix decídua, туя заходняя Thúja occidentális, рабінія псеўдаакацыя Robínia pseudoacácia, дуб балотны Quercus palustris, дуб чарэшчаты Quercus robur, ліпа буйналiстая Tília platyphýllos, амерыканская Tilia americana, вольха чорная Alnus glutinosa, бяроза павіслая Betula pendula, ліпыі інш. Перажываючы розныя гістарычныя эпохі парк набываў адпаведныя  элементы свайго знешняга выгляду. Так, пры Савецкім Саюзе ён не пазбег традыцыйнай пасадкі таполяў. Разнастайны жывёльны свет парку. У сажалках, каналах і ручаі водзяцца некалькі відаў рыбаў, часцей за ўсё на вуду трапляецца карась звычайны Carasius carasius. Распаўсюджанымі відамі водзяцца земнаводныя: дамінуюць травяная Rana temporaria, вострамордая Rana arvalis сажалкавая Pelophylax lessonae, ядомая Rana esculenta жабы. На тэрыторыі парку адзначаны трытон грабеньчаты Triturus cristatu) - від Чырвонай Кнігі РБ. Паўзуноў прадстаўляюць порсткай яшчаркай Lacerta agilis, а каля вадаёмаў сустракаецца вуж звычайны Natrix natrix. Больш за ўсё паркавых і лясных відаў птушак. Наяўнасць дуплаватых дрэў гаворыць аб пасяленні розных відаў сініц і дзятлаў. Вялікая сініца Parus major і ciвая сiнiца Parus palustris, шпак звычайны Sturnus vulgaris, пліска белая Motacilla alba, садовая леска Sylvia borin, стрынатка звычайная Embtriza citrinela, берасцянка Fringilla coelebs, вялікі Dendrocopos majors і малы Dendrocopos minor дзятлы тыповыя. Ёсць і іншыя прадстаўнікі атрада вераб’iнападобных. З іншых груп адзначаны шуляк галубятнiк Accipiter gentilis, на навакольных палях палююць поплаўны лунь Cyrcus pygargus і канюх-мышалоў Bunto bunto. Адным з самых прыкметных млекакормячых з'яўляецца бабёр Castor fiber. Тэрыторыя парку зарасла дрэвамі і кустарнікамі - гэта тыповая кармавая пляцоўка для зайца-русака Lepuseuropaeus. Адзначаюцца куніцы і норка амерыканская Neovison vison,  звычайныя вожык белагруды Erinaceus concolor і крот еўрапейскі Talpa europaea. Розныя віды мышападобных грызуноў прыцягваюць сюды з навакольных лясоў лісіцу звычайную Vulpes vulpes. Пастаянная сувязь з лесам дае магчымасці міграцыі жывёл. Турыстычны патэнцыял. У апошнія дзесяцігоддзі парк стаў прыцягваць увагу турыстаў як помнік не толькі прыроды, але гісторыі і культуры Беларусі. Захаваныя архітэктурныя элементы заслугоўваюць асаблівай увагі. У першую чаргу, гэта вялікая, маналітная, з дзіўнымі і нечаканымі элементамі афармлення, вонкавая агароджа. Колькасць і маштаб гаспадарчых пабудоў проста ўражвае. Тут быў броварны завод, які пры СССР быў пераўтвораны ў спіртавы завод і актыўна дзейнічаў аж да перабудовы. Гэтак жа ў маёнтку былi кузня, свіраны, стайні і інш. забудовы. Стыль аздаблення гаспадарчых пабудоў чарапкамі Поразаўскага керамічнага посуду сапраўды ўнікальны. Гэтыя элементы ў сукупнасці з непаўторнай прыгажосцю пейзажаў парку робяць помнік прыроды «Парк Вердамічы» адным з цэнтральных турыстычных аб'ектаў у рэгіёне Белавежскай пушчы. 

    В. Бахараў, В. Гуменный.

Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы:Гродзеншчыны і Сувальшчына. Энцыкл. давед. ; Рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Трацяк [і інш.] – Гродна: СМЫК, 2014

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp