Категории

Татары Гродзеншчыны.

9 минут на чтение

У канцы ХІV ст. у выніку міжусобных канфліктаў у Залатой Ардзе хан Тахтамыш і яго войска вымушаны былі шукаць прытулку ў ВКЛ. Вялікі кн. Вітаўт выдзеліў ім землі этнічнай Літвы (Віленшчына, Гродзеншчына, Міншчына) – адсюль назоў літоўскія татары. Іх колькасць павялічвалася за кошт  натуральнага прыросту, перасяленцаў з Арды, Паволжа і Крыма, а таксама палонных, і ў ХVІ ст. даходзіла да 40 тыс. (паводле іншых падлікаў да 100 тыс.) чалавек; насельніцтва Т. падзялялася на тры катэгорыі паводле сваіх правоў: нашчадкі ардынскіх султанаў і мурз, татары-казакі (службовае баярства) і гарадскія татары, збольшага, нашчадкі ваеннапалонных. Т. былі ўладальнікамі маёнткаў, фальваркаў і вёсак, але большасць альбо служыла ў войску, альбо займалася рамёствамі (гарбарствам, рымарствам, кушнерствам, кравецкай справай, выраблялі посуд), гародніцтвам, конегадоўлей, рамізніцтвам і інш. Дазвол заключаць шлюб з мясцовымі жанчынамі, а пасля прымусовае (акаталічванне) і дабраахвотнае хрысціянізацыя істотна паўплывалі на іх славянізацыю. У ХVІ ст. перайшлі на бел. мову (апрача малітваў), трансфармаваліся імёны і прозвішчы ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі. Іншы раз носьбіты такіх прозьвішчаў (вельмі распаўсюджаных на Гродзенгшчыне), як Аляксандровіч, Багдановіч, Дубіцкі, Гіль, Жданюк, Жук, Крыніцкі, Макей, Мурзіч, Сабалеўскі, Салей, Станкевіч, Шахновіч, Яблонскі, Якубовіч і мн. інш. і не здагадваюцца, што яны могуць быць нашчадкамі літоўскіх (беларускіх) Т. На Гродзеншчыне першыя татарскія калоніі з’явіліся каля г. Гродна і, магчыма, такім местам быў Аульс (аул); татары-казакі засялілі навакольныя вёскі: Ласосна, Падліпкі, Каменку, Круцішкі, Татарку, Дайлідкі, Караліно, Тарусічы, Гневеньшчызну, а таксама больш далёкія: Чартак, Кадыш, Малое Дзіміткава і Свяцк. Тахтамыш быў  паселены ў г. Лідзе  (1397) у сядзібе, якую называлі Тахтамышавым дваром; нейкі час знаходзіўся ўЛідскім замку. У 1409 г. да Вітаўта прыбыў з атрадам сын Тахтамыша Джалал эд-Дзін, які таксама быў раселены ва ўладаннях князя каля Гродна, магчыма, ў занёманскай частцы, дзе быў пабудаваны Т. замак (разбураны па загаду Вітаўта). Джалал эд-Дзін з сваім атрадам прымаў удзел у Грунвальдскай бітве. Далей рассяленне Т. праходзіла паводле паветаў: Ашмянскі (найбольш значныя калоніі былі размешчаны ў наваколлі Крэва – Ардашы, Даўбучкі) Лідскі, Навагрудскі (Агароднікі, Карэлічы, Мір – з цюрск. - эмір), Слонімскі. Т. было заснавана м. Іўе (з цюрск. хата). Т.-мусульмане здолелі зберагчы сваю веру, звычаі і культуру, чаму спрыялі захаванне мусульманскай абшчыны і існаванне мячэці.
Галоўным прыходам да XIX ст. быў прыход  у Даўбучках (Смаргонскі р-н), дзе пахаванні на мізарах (магільніку) лічыліся за гонар, бо ў мячэці (1558)  маліліся імамы і выконваліся ўсе рэлігійныя каноны; пасля цэнтр перамясціўся ў Іўе, дзе была пабудавана мячэць (1882) – адзіная захаваўшаяся сёння на тэр. Беларусі (перад ІІ Сусветнай вайной было 19 мячэцей). Рэшткі Даўбучскай мячэці перавезлі (1991) пад Мінск у музей драўлянага дойлідства з мэтаю адбудовы). Беларускія Т. захоўвалі самабытныя рысы вядзення гаспадаркі, побыту, адзення, фальклору; адзначаліся такія характэрныя рысы, як сумленнасць, гасціннасць, акуратнасць. Захаваліся святыя рукапісныя кнігі (Кур'ан, Хамаіл) і Аль-Кітабы - тэксты, напісаныя арабскім пісьмом на бел. мове. Культурны і дэмаграфічны заняпад Т. звязаны з гвалтоўнымі перасяленнямі, сусветнымі войнамі і палітыкай ураду СССР у адносінах да нацыянальных меншасцей: размываліся мусульманска-татарскія ўстоі, знішчаліся мізары, разбураліся мячэці. Працэсы адраджэння распачаліся ў канцы 80-х гадоў:   у Гродне і Мінску былі створаны першыя грамадска-культурныя суполкі (1989), якія аб'ядналіся ў Беларускае згуртаванне татар-мусульман “Аль-Кітаб” (1991); пазней узнікла Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне (1994). Гэтыя арганізацыі каардынавалі дзейнасць 26 створаных татарска-мусульманскіх суполак у Беларусі (Мінск, Гродна, Наваградак, Іўе, Сандыкаўшчызна, Астрына, Ліда, Клецк, Слонім, Смілавічы, Ляхавічы, Мір, Віцебск, Відзы, Брэст, Магілёў, Ашмяны, Узда, Докшыцы, Скідэль, Глыбокае, Мядзел, Гомель, Баранавічы, Маладэчна, Орша). Быў наладжаны выхад друкаваных выданняў: часопіс-квартальнік на бел. мове “Байрам” (ад 1991), штомесяцавы мусульманскі часопіс пад рознымі назвамі — “Аль-Джихад”, “Аль-Ислам”, “Рамазан”, “Жизнь” (ад 1994). Сталі аднаўляцца і будавацца новыя мячэці. Так, былі рэканструяваны мячэці ў г.Слоніме (1994) і г. Наваградку (1997) – усяго ў рэспубліцы налічваецца каля 10 мячэцей і малельных мусульманскіх дамоў. Сёння ў РБ дейнічаюць 2 мусульманскія аб’яднанні і 5 грамадскіх татарскіх і татара-башкірскіх арганізацый (Міжнародны фонд развіцця татара-башкірскага духоўнай спадчыны "Чышма", культурны цэнтр "Хетер", Аб’яднанне "Зікр уль-Кітаб", Аб’едн. татарскай моладзі, Аб’едн. татар Гродно – вул К. Маркса 9”А”). Усяго Т. у краіне налічваецца каля 10 тыс. (на Гродзеншчыне – каля 0,2%). Аб’ектамі этнічнага тура могуць быць экспазіцыі, якія прысвечаныя культуры Т. ў Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі (г. Гродна),  краязнаўчым музеі і раённай бібліятэцы у г. Іўе, культурныя цэнтры і аб’яднанні, былыя татарскія слабоды і вуліцы (у Гродна вул. Татарская была пераіменавана ў Баніфратарскую і Свярдлова), мячэці, мізары і мясціны, звязаныя з кампактным пражываннем Т. (Гродна, Слонім, Іўе, Наваградак, Мір, Даўбучкі, Ардашы і інш.).  Літ-ра:  Антонович, А. К. Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система / А. К. Антонович. Вильнюс, 1968; Гришин, Я.Я. Польско-литовские татары (наследники Золотой Орды). Научно-популярные очерки / Я.Я.Гришин. - Казань: Татарское книжное издательство, 1995. - 195 с.; Думін, С. У. Беларускія татары : мінулае і сучаснасць / С. У. Думін, І. Б. Канапацкі. Мінск, 1993; Канапацкі І. Б. Гісторыя і культура беларускіх татар: Вучэб. дапам. / І. Б. Канапацкі, А. І. Смолік. — Мінск: Бел. ун-т культуры, 2000. — 259 с; Канапацкі, І. Б. Гісторыя і культура беларускіх татар / І. Б. Канапацкі, А. І. Смолік. Мінск, 2000; Лакотка, А. І. Бераг вандраванняў, ці адкуль у Беларусі мячэці / А. І. Лакотка. Мінск, 1994.    І.І.Трацяк.

 

 

Татары Гродненщины. В конце XIV в. хан Тохтамыш и его войска вынуждены были искать убежища в ВКЛ. Великий кн. Витовт выделил им земли этнической Литвы  - отсюда название литовские татары. Их количество в XVI в. доходила до 40 тыс. Т. были владельцами поместий, фольварков и деревень, но большинство либо служила в армии, либо занималось ремеслами, огородничеством, коневодством, извозом и др. В XVI в. перешли на бел. язык (кроме молитв). На Гродненщине первые татарские колонии появились около г. Гродно и, возможно, таким городом был Аульс (аул). Тохтамыш был поселен в г. Лиде (1397); некоторое время находился в Лидским замке. Наиболее значительные колонии Т. в окрестностях Крево - Ардашы, Давбучки) Лидский, Новогрудский (Огородники, Кореличи, Мир - из тюркских. - Эмир), Слонимский. Т. было основано м. Ивье (с тюрко. Дом). В Ивье - мечеть (1882) - единственная сохранившаяся сегодня на тер. Беларуси. Сохранились священные рукописные книги (Коран, Хамаилы) и Аль-Китабы - тексты, написанные арабским письмом на бел. языке. Процессы возрождения начались в конце 80-х годов ХХ в. Были реконструированы мечети в г. Слониме (1994 г.) и г. Новогрудке (1997).  Всего Т. в стране насчитывается около 10 тыс. (На Гродненщине - около 0,2%). Объектами этнического тура могут быть экспозиции, посвященные культуре Т. в Государственном музее истории религии (г. Гродно), краеведческом музее и районной библиотеке в г. Ивье, культурные центры и объединения, бывшие татарские слободы и улицы (в Гродно ул. Татарская была переименована в Банифратарскую и Свердлова), мечети, мизары и места, связанные с компактным проживанием Т.

 

Tatars of Grodno region. At the end of the XIV century. Great prince Vitautas gave them the lands of ethnic Lithuania from which there is the name of the Lithuanian Tatars. Their number in the XVI century the population reached 40 thousand people.  T. were the owners of the estates, farms and villages but the majority either served in the military or were engaged in crafts, horticulture, horse breeding, carting, etc.  T. was founded v. Ivie (from Turkic. - house).  Belarusian T. preserved original features of farming, household, clothing, folklore;  such traits as honesty, hospitality, accuracy were observed.In the XVI century they began to speak Belarusian (except prayers), the names and surnames  transformed in accordance with local traditions.  On Grodno region the first Tatar colonies appeared near the city of Grodno, and perhaps such place was Auls town (village).   Tokhtamysh was settled in Lida (1397) . Sacred handwritten books (Quran, Hamaily) and Al-Kitab - texts written in Arabic script on Belarusian language are preserved.  The processes of revival began in the late 80s ХХ  с. Today in Belarus works 2 Muslim associations and 5 public Tatar and Tatar-Bashkir organizations The total number of T. In the Republic is about 10 thousand (in Grodno region - about 0.2%). The objects of the ethnic tour can be the exhibitions devoted to the culture of T. in the State Museum of the History of Religion (Grodno), the museum of local history and regional library in Ivie, cultural centers and associations, former Tatar settlements and streets (in Grodno Str. Tatar was renamed in Banifratarskaya and Sverdlova), mosques, Mizar and places associated with compact residence of T.

 

Totoriai Gardino sritis. Tuo XIV amžiuje, kaip į konfliktus Golden Horde Khan Tokhtamysh ir jo kariuomenę rezultatas pabaigoje buvo priversti ieškoti prieglobsčio Didžiojoje Kunigaikštystėje. Puiki knyga. Vytautas suteikė jiems etninės Lietuvos žemę - taigi Lietuvos totorių pavadinimas. T. buvo apie dvarų, žemės ūkio ir kaimų savininkai, bet dauguma arba tarnavo kariuomenėje, arba užsiima amatais, sodininkystėje, Žirgininkystė, Kartingas.  Gardinas totorių kolonijos atsirado apie Gardino miestą, o gal tai buvo Auls miestas (kaimas).   1409 Vytauto atvyko su būrys Tokhtamysh sūnus Džalalas al-Din, kuris buvo taip pat Princo kontroliavo raselen netoli Gardino.  T. buvo įkurta m. Ivie (iš tiurkų. House). T. musulmonai galėjo išsaugoti savo tikėjimą, papročius ir kultūrą, padėjo išsaugoti musulmonų bendruomenės ir mečetės egzistavimą. Konservuoti šventi rankraštinės knygos (Korano, Hamaily) ir Al-Kitab - parašyta arabų scenarijų ant balto tekstus. kalba. Procesai atgimimo prasidėjo 80-ųjų pabaigoje: Gardino ir Minsko sukūrė pirmąjį sociokultūrinį draugiją (1989), Jungtinės Baltarusijos draugijos Musulmonų totoriai "Al-Kitab" (1991). Pradėjo atsigauti ir įgyti naujų mečečių. Taigi, buvo rekonstruotas mečetę Dramblys  (1994) ir Naugardukas (1997), - visi šalyje yra apie 10 mečečių ir maldos namai musulmonų. Šiandien Baltarusijos Respublikos yra 2 musulmonų asociacijų ir 5 visuomenę totorių ir totorių-baškirų organizacijos.  Iš viso T. yra apie 10 tūkst (Gardino sritis - apie 0,2%). Objektai gali būti etniniai kelionių parodos, skirtos iš T. kultūros valstybinio muziejaus Religijos istorijos (Gardino), muziejus vietos istorijos ir regioninės bibliotekos Ivie, kultūros centrų ir asociacijų, buvusių totorių gyvenviečių ir gatvių (Gardino g. Totorių buvo pervadintas Banifratarskuyu ir Sverdlov), mečetės, Mizaras ir vietos, susijusios su kompaktišku gyvenamosios T.  

 

Tatarzy Grodzieńszczyzny. W XIV wieku chan Tochtymasz i jego wojownicy zmuszeni byli szukać schronienia w WKL. Książe Witold rozsiedlił ich na ziemiach etnicznej Litwy - stąd pochodzi nazwa Tatarzy litewscy. Ich liczba w XVI wieku sięgała już 40 000 . Byli oni właścicielami majątków, gospodarstw rolnych i wsi, ale większość albo służyła w wojsku, albo trudniła się rzemiosłem, zajmowali się ogrodnictwem, hodowlą koni i in. Pierwsze kolonie tatarskie na Grodzieńszczyźnie pojawiły się w okolicach Grodna, istnieją przypuszczenia, że miejscem takim był Auls (auł – wieś od tatarskiego).  Tochtymasz osiedlił się w Lidzie (1397) w siedzibie, którą nazwano Dworem Tochtymasza; przez jakiś czas przebywał na zamku w Lidzie. Tatarzy założyli miasto Iwie (od tureckiego - dom). Tatary białoruscy zachowywali oryginalne cechy prowadzenia gospodarstwa domowego, ubierania, folkloru, odręcznie pisane święte księgi (Koran, Hamaił) i Al-Kitab - teksty napisane literami arabskimi w języku białoruskim. Procesy odrodzeniowe rozpoczęły się w latach 80-tych  ХХ  w.. Zostały zrekonstruowane meczety w Słonimiu (1994) i Nowogródku (1997) - ogółem w kraju istnieje dziś około 10 meczetów i muzułmańskich domów modlitwy. Obecnie na Białorusi działają 2 stowarzyszenia muzułmańskie i 5 społecznych organizacji Tatarsko-baszkirskichOgółem w kraju mieszka dziś około 10 tysięcy Tatarów (na Grodzieńszczyźnie - około 0,2%). Turysci mogą zwiedzić wystawy poświęcone kulturze Tatarów w Państwowym Muzeum Historii Religii (Grodno), muzeum krajoznawczym i  bibliotece rejonowej w Iwiu, centra kulturowe i stowarzyszenia, dawne osady tatarskie i ulice zamieszkałe przez Tatarów (w Grodnie - ul. Tatarska zmieniła nazwę na Bonifracką i Swierdłowa), meczety, cmentarze i miejsca zwartego zamieszkania Tatarów.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай. Вывучэнне разнастайных аспектаў гісторыі такой нацыянальнай меншасці ў рэспубліцы, як татары, якія ўжо больш за 600 гадоў пражываюць на гэтых землях, актуалізуецца ва ўмовах правядзення дзяржаўнай...
Традыцыйная абраднасць беларусаў Гродзеншчыны – складаная і шматгранная з’ява, што развівалася на працягу многіх стагоддзяў. Даследаванні традыцыйнай абраднасці рэгіёна распачынаюцца з пачаткам этналагічнага вывучэння краю, цікавасць да якога абуджаецца разам ...
Песенная культура Гродзеншчыны - гэта неад’ямная частка традыцыйнай культуры Беларусі са сваімі рэгіянальнымі адметнасцямі і непаўторным каларытам. Як і па ўсёй краіне, традыцыйныя песні Панямоння складаюцца з трох цыклаў, у залежнасці ад іх прызначэнны: калян...