Категории

“Шлях да ўзаемнасці” – ХХIV

минута на чтение

        Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” прапануе Вам прыняць удзел у ХХIV канферэнцыі, якая адбудзецца 26 кастрычніка 2018 г.  у горадзе Гродна.

         Канферэнцыя прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Беларусі і Польшчы, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным, культурным, навукова-асветніцкім і іншым сувязям на памежжы.

         Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, вучонай ступені і навуковага звання, пасады, рабочага, мабільнага і хатняга тэлефонаў) і тэмы дакладаў   просім  дасылаць   да  10  верасня  2018 г.   на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі  аблвыканкама – альбо ў аргкамітэт ці на e-mail religiyа@mail.grodno.by

         Патрабаванні да афармлення тэксту даклада:

  1. аб’ём да 8 старонак праз 1,5 інтэрвала ў рэдактары  Word 7.0.

Windows 97, шрыфты Times New Roman 14;

  1. спасылкі афармляюцца праз спіс літаратуры, які падаецца ў канцы артыкула,

напрыклад:  [1, с. 12], дзе 1 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 12 – старонка крыніцы;

3)  дыск з электронным варыянтам даклада і раздрукоўка падаюцца ў аргкамітэт падчас канферэнцыі.

         Фінансавыя ўмовы: навукоўцы з беларускага боку ўдзельнічаюць у канферэнцыі за ўласны кошт ці за кошт ВНУ (установы), у якіх яны працуюць. Замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем і начлегам за кошт аргкамітэта. Даезд – за ўласны кошт.

 

         З павагай,

аргкамітэт канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” – 2018

 

тэл.  для даведак (+375 152) 73 55 92, 73 55 78

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Гістарычны шлях выхавання і развіцця беларускай культуры.Гістарычны шлях адукацыі і развіцця беларускай культуры складаны і супярэчлівы. На гэтым шляху былі сапраўдныя ўзрушэнні, але гэта адбылося, калі яго існаванне было сур'ёзна пастаўлена пад пытанне. Н...
Праблемнае поле канферэнцыі: – Ян Баршчэўскі, асоба, творчасць, жыццёвы шлях – Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. – Славутыя асобы Расонскага краю. – Гісторыя і культура Расонскага краю. – Археалагічныя ...
Максім Багдановіч – наш найвялікшы, Богам дадзены занядбанаму Краю Паэт. Усё жыццё імкнуўя да Красы, Святла, высокім словам нагадаў людзям пра іх супольны спрадвечны шлях да зор. Зведаў болю як на ягоны ашчадна адмераны Лёсам час аж да краёў. Бо вельмі ж часта...