Категории

Развіццё слыхавога ўспрымання і маўленчага слыху ў дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту

8 минут на чтение

Сярэдні ўзрост – пара ўдасканалення слыхавога ўспрымання, фанематычнага слыху. Гэта своеасаблівая падрыхтоўка дзіцяці да будучага авалодання гукавым аналізам.

Маўленчы слых – паняцце шырокае. Яно ўключае ў сябе здольнасць да слыхавой ўвагі і разуменню слоў, уменне ўспрымаць і адрозніваць розныя якасці маўлення: тэмбр («Даведайся па голасе, хто цябе паклікаў?»), выразнасць («Паслухай і угадай, спалохаўся або узрадаваўся мішка?»). Развіты маўленчы слых ўключае ў сябе і добры фанематычны слых, г.зн. уменне дыферэнцыраваць ўсе гукі (фанемы) роднай мовы – адрозніваць сэнс слоў, блізкіх па гучанні (дом – дым, сок – сук, лыжка – шышка).

Работа па развіцці слыхавога ўспрымання заключаецца ў тым, каб з дапамогай гульнявых практыкаванняў навучыць дзяцей услухоўвацца ў розныя гучанні, вылучаць сярод разнастайных гукаў патрэбныя, навучыць пераключаць увагу з аднаго гучальнага прадмета на іншы, устанаўліваць месцазнаходжанне крыніцы гука, вызначыць, якому прадмету ён належыць.

Для развіцця слыхавой увагі ў дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту педагогі працягваюць выкарыстоўваць як маўленчыя, так і немаўленчыя гукі. Дзецям прапануецца вызначыць, якія прадметы гучаць («Адгадай, што я раблю», «Пазнай прадмет па гуку» і інш.); вызначыць месца, адкуль зыходзіць гук («Дзе стукалі?» і інш.).

Шырэй выкарыстоўваюцца гульнявыя практыкаванні, якія садзейнічаюць фарміраванню розных кампанентаў маўленчага слыху, непасрэдна звязаных з развіццём голасу і гукавымаўлення. Так, педагогі вучаць дзяцей уважліва слухаць, пра што «гаворыць» вуліца ці пакой («Што ты чуеш?», «Паслухай, пра што гаворыць вуліца», «Пра што гаворыць дом?», «Хто больш пачуе?» і т.п.). Пры выкананні такіх практыкаванняў дзеці заплюшчваюць вочы і ўважліва прыслухоўваюцца да гукаў наваколля, потым расказваюць, хто што чуў (сігналы аўтамабіляў, стук, спевы птушак, дзяцячыя галасы і г.д.).

Каб развіваць слыхавую ўвагу да маўлення людзей, выконваюцца рактыкаванні тыпу «Рэха», «Закончы слова».

З мэтай развіцця гукавышыннага слыху праводзяцца практыкаванні, у якіх ужываюцца музычныя інструменты («На чым грае Паўлінка?»). Пры выкананні практыкаванняў «Пазнай, чый голас», «Хто паклікаў?» дзеці вучацца ўспрымаць і адрозніваць тэмбр, сілу і вышыню голасу.

Шырока выкарыстоўваюцца гульнявыя практыкаванні, у якіх ужываюцца гукапераймальныя словы («Хованкі з голасам», «Хто крычыць?» і інш.). Напрыклад, падчас выканання такіх практыкаванняў, як «Адгадай, хто прыйшоў», «Чый гэта голас?», дзеці па вышыні, па гучнасці голасу вызначаюць, вялікая ці маленькая жывёла падае голас, блізка ці далёка яна знаходзіцца.

З дапамогай розных практыкаванняў ажыццяўляецца развіццё фанематычнага слыху. Так, пры выкананні практыкавання «Слухай уважліва» фарміруецца ўменне вылучыць гук, які часта паўтараецца ў групе слоў («Лежабока рыжы кот адляжаў сабе жывот»). Спачатку дзецям аблягчаецца выкананне задання інтанацыйным падгкрэсліваннем патрэбнага гука. Потым можна даваць больш складаныя практыкаванні, напрыклад, «Хто лепш слухае?», пры якім педагог называе шэраг слоў, а дзеці падымаюць руку толькі тады, калі пачуюць у слове зададзены гук. У ншых практыкаваннях дзецям прапануецца вызначыць, у якіх словах (малюнках) ёсць зададзены гук, або ўспомніць словы, якія пачынаюцца з зададзенага гука і г.д.

У час правядзення эксперыментальнай работы намі для развіцця слыхавога ўспрымання і маўленчага слыху выкарыстоўваліся наступныя гульнявыя практыкаванні і дыдактычныя гульні:

«Пазнай, чый голас?», «Хто паклікаў?» Мэта: развіццё слыхавога ўспрымання.

Заданне: з дзяцей выбіраецца вядучы, ёе становіцца насупраць групы дзяцей і адварочваецца ад іх. Выхавальнік падыходзіць да любога дзіцяці ў групе і ён вымаўляе што-небудзь (імя вядучага, нейкае простае слова), а вядучы з закрытымі вачыма адгадвае, чый гэта голас.

«Хованкі з голасам». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: Вядучаму завязваюць вочы. Ён павінен злавіць каго-небудзь з бегаючых дзяцей. Дзеці мяўкаюць, крычаць пеўнем, зязюляй. Вядучы, калі зловіць каго-небудзь, павінен па голасе пазнаць, каго менавіта ён злавіў.

«На чым грае Паўлінка?». Мэта: развіццё слыхавога ўспрымання.

Заданне:педагог дэманструе дзецям гучанне бубна, губнога гармоніка, дудкі і г.д. Дзеці слухаюць і запамінаюць, як гучыць кожны музычны інструмент, потым заплюшчваюць вочы і на слых вызначаюць, што гучала. Калі няма інструментаў, то можна выкарыстоўваць кубак, цацкі і г. д.

«Дзе стукалі?». Мэта:развіццё слыхавогаўспрымання.

Заданне: дзеці сядзяць з зачыненымі вачыма, а педагог ці вядучы стукае чым -небудзь у любым месцы. Дзеці павінны паказаць месца, адкуль чуўся гук.

«Паслухай, пра што гаворыць вуліца» («Пра што гаворыць дом?», «Хто больш пачуе?»).

Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: дзеці заплюшчваюць вочы і ўважліва прыслухоўваюцца да гукаў наваколля, потым расказваюць, хто што чуў (сігналы аўтамабіляў, стук, спевы птушак і г.д.)

«Дзяцел». Мэта: развіццё слыхавой увагі.

Заданне: педагог адстуквае розныя рытмы ў хуткім тэмпе, а дзеці паўтараюць за ім.

«Слухаем і робім». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: педагог дае дзіцяці наступныя, напрыклад, каманды: «Падыдзі да акна і падымі руку», «Вазьмі ў правую руку аловак, а ў левую фламастар» і г.д.

«Адгадай, што я раблю», «Скажы, што ты чуеш?». Мэта: развіццё слыхавога ўспрымання, дыферэнцыяцыя нямоўных гукаў.

Абсталяванне: шклянкі (адзін з вадой і адзін пусты), слоічкі з крупамі, фальга, драўляныя і металічныя лыжкі, шырма.

Заданне: выхавальнік паказвае і называе прадметы, дэманструе іх гучанне. Затым за шырмай выконвае розныя дзеянні з прадметамі (пералівае ваду, перасыпае крупы.). Дзеці павінны вызначыць, што яны чуюць (шамаценне паперы, гук вады, якая льецца і г. д.)

«Паслухай і паўтары». Мэта:развіццё слыхавой увагі іўспрымання.

Заданне: педагог шэптам за шырмай вымаўляе словы па тэме занятку, а дзеці ўслых паўтараюць іх.

«Гучна – шэптам». Мэта: развіццё слыхавога ўспрымання, вучыць вымаўляць фразы гучна ці шэптам, хутка і павольна.

Заданне. Дарослы кажа, што ў госці да кацяняці прыляцела аса. Спачатку можна вымавіць фразу разам: «Са-са-са – прыляцела да нас аса».

Затым гэтая рыфмоўка паўтараецца гучна – ціха – шэптам (разам з выхавальнікам і індывідуальна):

- Су-су-су – кот прагнаў асу (тэкст прагаворваецца хутка і павольна).

Педагог рапануе дзецям скончыць фразу самастойна:

Са-са-са... (там ляціць аса),

Су-су-су... (я баюся асу).

«Знайдзіце малюнак». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: педагог раскладвае перад дзецьмі шэраг малюнкаў з выявай жывёлаў (пчала, жук, кошка, сабака, певень, воўк і інш) і ўзнаўляе адпаведныя гукаперайманні. Далей дзецям даецца заданне вызначыць па гукаперайманні жывёлу і паказаць малюнак з яе выявай. Вусны выхавальніка зачыняюцца.

«Адгадай, хто прыйшоў», «Чый гэта голас?». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: дзеці па вышыні голасу вызначаюць, вялікая ці малая жывёла падае голас (высокім голасам – маленькая, нізкім – вялікая), блізка (гучна) ці далека (ціха) яна знаходзіцца.

«Рэха». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Дзеці дзеляцца на дзве групы.

1-я група кажа:

Мы ў лес хадзем,

грыбоў набярэм,

хлопчыкаў і дзяўчынак

мы гучна пазавем:

«Ау! ау! ау!»

Ніхто не адгукаецца,

толькі рэха адгукаецца.

2-я група кажа вельмі ціха: «Ау, ау, ау».

Потым групы мяняюцца ролямі.

 

«Скажы, як я» (варыянт «Рэха»). Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання.

Заданне: Дзіця падыходзіць да стала выхавальніка і паварочваецца спіной да дзяцей. Ён – рэха. Усе астатнія ўспамінаюць якія-небудзь словы і па выкліку дарослага нягучна прамаўляюць іх. Дзіця-рэха адразу ж называе пачутае слова («Сонейка», – кажа Оля. «Сонейка», – паўтарае яму рэха). Пасля 5–6 адказаў на ролю рэха выбіраецца іншае дзіця.

Новыя словы варта прамаўляць так, каб выразна было чуваць, як яны гучаць. Калі «рэха» не пачуў слова або «вярнуў» размаўляючаму іншае слова (напрыклад, замест гары – горад), то на гэтую ролю выбіраецца іншае дзіця.

«Топ-топ-топ». Мэта: развіццё слыхавой увагі і ўспрымання, фанематычнага слыху.

Заданне: Выхавальнік прапануе дзецям паслухаць спачатку, як «маленькія ножкі беглі па дарожцы» (вымаўляе топ-топ-топ ў паскораным тэмпе), затым як "вялікія ногі тупалі па дарозе" (вымаўляе топ... топ... топ павольна). Пасля гэтага выхавальнік вымаўляе дадзенае гукаспалучэнне то хутка, то павольна, а дзеці павінны адгадаць, якія ногі тупалі па дарозе – вялікія ці маленькія. Педагог дамагаецца, каб усе дзеці дакладна вызначалі на слых хуткасць вымаўлення дадзенага гукаспалучэння, самі ўмелі вымаўляць яго і хутка, і павольна.

«Гукавы гадзіннік»

Описание: Звуковые часы

Наглядны матэрыял. Дапаможнік «Гукавы гадзіннік»: дэманстрацыйны, вялікага памеру – для выхавальніка, і індывідуальны, маленькага памеру – для кожнага дзіцяці. Адлюстраванні прадметаў на індывідуальных «гукавых гадзінніках» розныя, што прадугледжвае самастойнае выкананне заданняў кожным удзельнікам гульні.

Назвы ж сямі прадметаў па слоўным складзе аднолькавыя: два з іх абазначаюцца кароткімі словамі (жук – сук); адно-два – доўгімі (Чабурашка – Бураціна); дзве назвы – трохскладовыя (машына – курыца); два – двухскладовыя (у адным слове націск на першым складзе – рыба, ружа, у другім – на другім складзе – шчаня, ліса).

Дапаможнік выкарыстоўваецца на працягу года неаднаразова на групавых занятках, у працы з падгрупай дзяцей, а таксама індывідуальна ў час гульняў. Ён дае магчымасць выхавальніку замацоўваць, удакладняць і актывізаваць веды кожнага дзiцяцi пра слова, якое гучыць. Змест малюнкаў дапамагае засяродзіць увагу гуляючых на слове-назве кожнага намаляванага прадмета, замацоўвае цікавасць да гучання слова, актывізуе выказванні, не дае стамляцца і прымушае дзяцей працаваць самастойна, таму што малюнкі не паўтараюцца.

Прыкладныя заданні-практыкаванні: 1. Вымавіце назвы намаляваных прадметаў. 2. Услухайцеся, як гучаць гэтыя словы. 3. Знайдзіце два словы-назвы, падобныя па гучанні, і пакажыце на іх стрэлкамі. 4. Знайдзіце два словы-назвы, не падобныя па гучанні, і пакажыце на іх стрэлкамі. 5. Падбярыце да слова рак словы, падобныя па гучанні.

На занятках неабходна вучыць дзяцей адрозніваць на слых розныя віды інтанацыі: просьбу, пытанне, каманду, расказ і інш. Вызначаючы на слых віды інтанацыі, дзеці лепш і дакладней успрымаюць змест твора, што дапамагае ім у далейшым паспяхова мяняць тон, сілу, тэмбр свайго голасу пры чытанні вершаў напамяць, пераказах і драматызацыях мастацкіх твораў. Таксама развіццю маўленчага слыху садзейнічае выразнае чытанне выхавальнікам мастацкіх твораў, праслухоўванне магнітафонных запісаў казак і вершаў, прачытаных майстрамі мастацкага слова. Дзеці, пачуўшы інтанацыйна выразнае маўленне, самі імкнуцца пры пераказе і драматызацыях пераймаць галасы герояў.

Такім чынам, добра развіты маўленчы слых забяспечвае дакладнае, яснае і правільнае вымаўленне ўсіх гукаў роднай мовы, дае магчымасць правільна рэгуляваць гучнасць вымаўлення слоў, гаварыць умераным тэмпам, інтанацыйна выразна.

The article highlights the particularities of the formation of spatial representation of kids who suffer from speech development disturbance. It contains the educational games used by the author of the article while carrying out their experimental research.

А.В. Калясень

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура шмат робіць для таго, каб абудзіць ў дзяцей патрыятычныя пачуцці, нацыянальную годнасць, сумленне, неабыякавае стаўленне да ўсяго свайго роднага. І ўжо з самага пачатку, з самых першых усвядомленых крокаў варта гаварыць ...
Праблемы нацыянальных і рэлігійных адносін вызначаюцца як найбольш складаныя ў грамадска-палітычным жыцці. Яны накладваюць свой адбітак на лёсы цэлых народаў і дзяржаў, іх эканамічнае, палітычнае, культурнае, сацыяльнае развіццё. У савецкай і нават постсавецка...
Пасля адстаўкі М.С. Хрушчова Генеральным сакратаром ЦК КПСС у 1964−1982 г. з’яўляўся Л.І. Брэжнеў. Перыяд яго кіравання атрымаў назву «эпохі застою» і характарызаваўся пераходам ад адноснай лібералізацыі грамадства да кансервацыі сфарміраваных за дзесяцігоддзі...