Категории

Развіццё планіроўкі познесярэднявечных гарадскіх паселішчаў Беларускага Панямоння

17 минут на чтение

 Гарадскія паселішчы Беларускага Панямоння ўзніклі і развіваліся ў складаных тапаграфічных умовах. Даследчыкі адзначаюць тэндэнцыю да размяшчэння іх на рачных тэрасах, паміж сухімі і вільготнымі ўчасткамі. Акрамя таго, гарады і мястэчкі знаходзяцца на краях рачных далін, берагах азёраў. Значна радзей сустракаюцца пасяленні на вяршынях узвышшаў, што звязана з усклад-неным доступам да вады.

На Лідскім і Шчучынскім плато дамінуюць пасяленні, размешчаныя на краі рачной даліны, на заходнім схіле Навагрудскага ўзвышша найчасцей сустракаюцца тэрас-ныя. У сярэднім цячэнні буйнейшага прытоку Нёмана — Віліі таксама пераважаюць пасяленні, размешчаныя на тэрасах.

На плато каля краю даліны р. Нёман узнік горад Гродна. Акрамя плато тут з даўніх часоў для жылля выкарыстоўвалі вузкую тэрасу ў паўднёвай частцы гора-да, а таксама штучна павялічаныя пляцоўкі на схілах калязамка і р. Гараднічанкі. На рачных тэрасах размясці-ліся гістарычныя раёны Слоніма (р. Шчара), Ашмянаў (р. Ашмянка), Міра (р. Міранка), Любчы (р. Нёман) і г. д. На маляўнічых пагорках Навагрудскага ўзвышша ўзнік і разросся Навагрудак. Старажытны цэнтр паселіш-ча размяшчаўся на гары, са схіла якой выцякае крыніца. Самы стары раён Ліды сфарміраваўся на нізкай раўніне паміж балоцістымі рэчышчамі Лідзеі і Каменкі.

Старажытнейшыя гарады Беларускага Панямоння: Навагрудак, Гродна, Ваўкавыск, Слонім і ін'шыя ўзніклі ў выніку пранікнення ўсходніх славян на землі балтаў.

Існуюць розныя думкі пра вытокі славянскай каланіза-цыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння. У. І. Пічэта прый-шоў да высновы, што тут сустрэліся полацкія крывічы, прыпяцкія дрыгавічы і літоўскія плямёны. 3 Полацкім княствам звязвалі так званую «Чорную Русь» М. К. Лю-баўскі, I. Д. Бяляеў. Аб прыярытэце дрыгавічоў у кала-нізацыі Панямоння пісалі А. М. Андрыяшаў, Я- Ф. Кар-скі. Існуе думка аб удзеле ў асваенні Панямоння выхадцаў з галіцка-валынскіх зямель. Да яе схіляюцца некаторыя археолагі.

Прыток славянскага насельніцтва ў Панямонне быў даволі інтэнсіўным. Іначай цяжка вытлумачыць, напрык-лад, узнікненне ў 12 ст. самабытнай усходнеславянскай архітэктурнай школы.

Праз археалагічныя даследаванні вядома, што най-старажытнейшыя гарады ў Панямонні, такія, як Навагра-дак, Ваўкавыск, Гродна, узніклі ў канцы 10 ст. Уяўляецца магчымым казаць аб прытоку ў гэты час у Панямонне значнай колькасці ўсходніх славян ці, інакш кажучы, наяўнасці каланізацыйнай хвалі. Нашы продкі пачалі засвойваць гэтыя землі яшчэ ў 8—9 стст., і, відавочна, было некалькі хваляў прытоку сюды славян, як да 10 ст., так і пасля. Але яны пакуль не вылучаныя так яскрава. Калі разглядаць магчымыя прычыны міграцыйнага руху ў канцы 10 ст., то адна са значных падаей, якая магла прымусіць частку насельніцтва ўсходнеславянскага арэа-лу перасяліцца — гвалтоўная хрысціянізацыя якраз у канцы 10 ст. Летапісы данеслі да нас не толькі факт замены рэлігіі, але і сродкі, якімі яна ажыццяўлялася. Па сутнасці, імкнуліся змяніць увесь развіты і складаны светапогляд чалавека позняродавага ладу. Цалкам магчы-ма, што гвалт мог прымусіць частку насельніцтва да адтоку ва ўжо разведаную лясістую вобласць. I прыйшлі на Панямонне ў першую чаргу людзі з суседніх тэрыторый, даўно заселеных усходнімі славянамі.

Да 14 ст. гарады Беларускага Панямоння мелі даўно ўжо створаную планіроўку, тыповую для ўсходнеславян-скага арэалу. Яна ўключала наступную структуру: дзя-дзінец — вакольны горад — пасад (выключэнне Слонім -няма вакольнага гораду).

Развіццё планіроўкі гарадоў Беларускага Панямоння ў 14—18 стст. прайшло ў два асноўныя этапы. Першы ўключае 14—пачатак 15 ст., другі—15—18стст. У яка-сці крытэрыю выдзялення перыядаў выступае наяўнасць карэнных змен у планіроўцы гарадскіх пасяленняў. У ме-жах названых двух этапаў можна выдзеліць меншыя прамежкі, пад'этапы. Так, напрыклад, пэўныя змены ў пла-ніроўцы адбыліся пад час правядзення валочнай памеры ў 16 — пачатку 17 ст., пад час будаўніцтва каталіцкіх касцёлаў і манастыроў у 2-й палове 17 ст. Але гэтыя змены не прывялі да стварэння нейкай іншай планіровачнай структуры, як гэта адбылося ў 15—16 стст.

Канцом першага этапа можна прыняць 1410 г. У гэтым годзе адбылася бітва пад Грунвальдам. Перамога ў ёй аб'яднанага славянскага войска мела вялікі ўплыў на гістарычныя лёсы ўсёй Еўропы і, у прыватнасці, Беларус-кага Панямоння.

На працягу 14 і пачатку 15 ст. гарады Беларускага Панямоння ў асноўным захоўвалі планіроўку, што склала-ся ў 12—13 стст. У іх існавалі магутныя замкі, якія сканцэнтравалі ў сабе функцыі цэнтра горада. Па сваіх памерах пасады 14 — пачатку 15 ст. ненамнога перавыша-лі ранейшыя, а магчыма, былі і меншымі. Яны групаваліся вакол замкаў, на якія былі з'арыентаваны вуліцы паса-даў. Замкі знаходзіліся на месцах былога дзядзінца і вакольнага горада.

У канцы 13 — пачатку 15 ст. значны ўплыў на жыццё, у тым ліку і развіццё планіроўкі гарадоў Беларускага Панямоння, аказвала зацятая барацьба Вялікага княства Літоўскага з крыжакамі.

На другім этапе — пачатку 15 (1410 г.) — 17 ст. адбы-ваецца перанос цэнтра горада з замка на гандлёвую плошчу з ратушан. Вакол гэтага ядра фарміруецца новы пасад з планіроўкай іншай, чым у старым. Ад плошчы з ратушай, якая выдзялялася сярод вакольных пабудоў памерамі і архітэктурнымі формамі, у розныя бакі разыхо-дзіліся вуліцы. Галоўнымі ў планіроўцы былі тыя з іх, што адпавядалі найважнейшым гандлёвым шляхам. Яны вызначалі размяшчэнне астатніх вуліц, якія часцей за ўсё ішлі паралельна або перпендыкулярна галоўным. Такая планіровачная структура захоўваецца ў асноўных рысах да нашых дзён. Дзяржаўныя гарады, размешчаныя ў Беларускім Панямонні, у 15—18 стст. не мелі ўмацаван-няў акрамя замкаў. Развіццё горада ішло эвалюцыйным шляхам і ў значнай ступені вызначалася асаблівасцямі мясцовага рэльефу.

У 15 ст. колькасць жыхароў у такіх гарадах, як Гродна і Навагрудак, ацэньваецца прыблізна ў 3—4 тысячы чалавек. 3 канца 14 ст. пачынаецца працэс набыцця гарадамі Магдэбурскага права: Гродна ў 1391 г., Ваўкавыск у 1503 г., Навагрудак у 1511 г., Слонім у 1531 г Мір у 1579 г., Нясвіж у 1586 г., Ліда у 1587 г. і г. д.

Амаль у кожным горадзе і мястэчку Беларускага Панямоння мелася вуліца Віленская, якая выводзіла ад плошчы на дарогу да сталіцы. Акрамя таго, былі вуліцы Слонімскія, Мінскія, Слуцкія, Клецкія, Барунскія і г. д., у залежнасці ад геаграфічнага палажэння населенага пункта. Вуліцы атрымлівалі назвы таксама па характару заняткаў жыхароў. У Гродне, напрыклад, у 16 ст. вядомы вуліцы Рэзніцкая (мяснікі), Златарская (ювеліры) і інш. Былі вуліцы, названыя па прозвішчу ўладальніка зямель-нага ўчастка на іх і агульнапрынятыя, такія, як Цесная, Нагорная, Нізкая і г. д. У 17 ст., калі ў беларускіх гарадах інтэнсіўна будуюцца кляштары і касцёлы розных каталіцкіх ордэнаў, з'яўляюцца вуліцы Дамініканскія, Бернардзінскія, Францысканскія, Кармеліцкія і інш. У некаторых выпадках захоўваліся назвы яшчэ з 12 — 13 стст. Так, у Гродне да гэтага часу існуюць вуліцы Падольная і Маставая (яшчэ ў 16 ст. апошняя назы-валася Вялікай).

У 14—17 стст. на Беларускім Панямонні ажыццяўля-лася актыўнае будаўніцтва замкаў. У ім таксама выдзяляюцца два этапы: 14—15 стст. і 15—17 стст. Але спачатку пра сам тэрмін «замак». На Беларусі 14—18 стст. ён замяніў старажытную назву «дзядзінец». Замкамі пачалі называцца ўсе віды ўмацаванняў, у тым ліку і ўмацаванае жыллё феадала . Аўтар падзяляе меркаванне М. А. Ткачова аб неправамернасці ўжывання тэрміну «крэпасць» у адносінах да беларускіх замкаў.

У 15—17 стст. шырока распаўсюджваецца прыватнае замкавае будаўніцтва. Прычынамі пабудовы замкаў-рэзідэнцыяў феадалаў былі: пагроза знешняй агрэсіі, міжусобныя звады, народныя хваляванні; адчувальнае развіццё эканомікі (нягледзячы на неспрыяльныя палітычныя фактары) дазваляла сабраць неабходныя сродкі. Замкі-рэзідэнцыі ўзводзіліся з дрэва або цэглы непадалёк ад паселішчаў. Часта з'яўленне такога замка давала штуршок да хутчэйшага развіцця паселішча. Так як тут было месца пастаяннага жылля феадала, за замкавымі сценамі будавалі шыкоўныя палацы. У 18 ст. прыватныя рэзідэнцыі ўжо не маюць яскрава выражанага абарончага характару.

 

 

 

 

Матэрыяльная культура Беларускага Панямоння 14— 17 стст. у параўнанні з папярэднім перыядам (11 — 13 стст.) выдзяляецца большым багаццем і разнастай-насцю. Гэта выразна прасочваецца археалагічна. Разам з колькасным ростам знаходак у познесярэднявечных культурных наслаеннях з'яўляюцца новыя, раней невядо-мыя катэгорыі матэрыяльнай культуры, такія, як кафля, дахоўка, вялікапамерная цэгла, абутковыя падкоўкі, люлькі. Значна пашыраецца асартымент керамічнага і шклянога посуду. Трэба адзначыць, што колькасны і якас-ны рост адбываўся паступова і не заўжды раўнамерна. Так, у 14 ст. назіраецца з аднаго боку пэўнае збядненне матэрыяльнай культуры, і ў той жа час з'яўляюцца новыя катэгорыі рэчаў (кафля, дахоўка).

Матэрыяльная культура 14—17 стст. Беларускага Панямоння, як і ўсёй Беларусі, вывучана горш за 11—13 стст. Амаль не распрацавана тыпалогія і храналогія познесярэднявечнага матэрыялу, за выключэннем кафлі і будаўнічых матэрыялаў.

 

КЕРАМІКА

 

Керамічныя вырабы — самы масавы матэрыял культур-нага слою 14—18 стст. У гэты час значна пашыраецца асартымент вырабаў, паляпшаецца іх якасць. Побач з но-вымі формамі традыцыйнага віду посуду — кухоннага гаршка, а таксама міскамі, патэльнямі з'яўляюцца рынкі, кубкі, талеркі, збаны і інш.

3 14 ст. пачынае вырабляцца кафля, дахоўка, з канца 16 — пачатку 17 ст.— люлькі. Распаўсюджваецца палі-ваны (з канца 15—16 ст.— у гэты ж час з'яўляецца палі-ваная дахоўка) і мораны (дымлёны) посуд (з канца 16 ст.). 3 другой паловы 16—пачатку 17 ст. вядомая беларуская маёліка (кафля, пазней і посуд), з канца 16— 1-й паловы 17 ст.— распісны посуд. 3 іншых керамічных вырабаў варта назваць рыбалоўныя грузікі, цэглу, пліткі, падлогі, падсвечнікі. Масавасць керамічных знаходак дае магчымасць выкарыстоўваць іх у якасці асноўнага датую- чага матэрыялу.

 У познесярэднявечным культурным слоі гарадоў і зам-каў Беларускага Панямоння сустракаюцца фрагменты заходнееўрапейскага посуду. Гэта ў асноўным рэйнская кераміка (так званы каменны тавар), пакрытая салянай палівай: куфлі, глякі з ручкай, бутэлькі з вушкам. Датуецца рэйнская кераміка 16—19 стст. Трапляецца белагліняная паліваная кераміка 2-й паловы 16—17 ст.

Яна прывозілася з Сілезіі (Польшча). Акрамя посуду ў калекцыю бытавой керамікі ўваходзяць грузікі ад ры-балоўных сетак (авальнай, біканічнай і цыліндрычнай формы), падсвечнікі, люлькі. Люлькі рабіліся непаліванымі, паліванымі і моранымі, пазней парцэлянавымі, яны суст-ракаюцца ў слоі 17—18 стст. Такія люлькі характэрны для ўсёй Беларусі 21°. У слаях 17—18 стст. сустракаюцца белагліняныя галандскія люлькі.

Кафля — абавязковы атрыбут познесярэднявечнага культурнага слою. Кафліны добра датуюцца і, акрамя таго, маюць каштоўнасць як творы дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва. Нанверагодным месцам вынаходства кафлі лічацца Альпы. За кароткі час кафляныя печы рас-паўсюдзіліся па тых рэгіёнах Еўропы, дзе кліматычныя ўмовы змушаюць да інтэнсіўнага ацяплення памяшкан-няў. Беларусь прыняла новае вынаходства адной з пер-шых, творча апрацавала яго і перадала далей на ўсход. Самыя раннія кафліны з Беларускага Панямоння адно-сяцца да пачатку — першай паловы 14 ст. Яны зроблены ў выглядзе цыліндрычных пасудзін вышынёй 24—26 см. Цеста грубае, з дамешкам буйной жарствы. Такія кафлі знондзеныя ў Навагрудскім і Лідскім замках. Бліжэйшыя добра датаваныя аналагі вядомыя ў Полацку—пачатак 14 ст.

 Замкавыя пабудовы і печы ў іх пасля кожнага пажару і разбурэння аднаўляліся на ранейшых месцах. Разбітыя кафліны ўжываліся для вымошчвання поду. Такім чынам, у даследчыкаў з'явілася магчымасць для стратыграфіч-нага аналізу кафлін і датавання іх па спадарожным матэ-рыяле. Аб інтэнсіўнасці працэсу развіцця сведчыць раз-настайнасць варыянтаў, якія з'явіліся ўжо ў 14 ст.

 

 

 

Металічныя вырабы 14—18 стст. вывучаны горш за керамічныя і шкляныя. Гэта характэрна не толькі для Па-нямоння, але і ўсёй Беларусі. Спецыяльных прац, прысве-чаных вырабам з чорнага металу, налічваюцца адзінкі.У публікацыях часта прыводзіцца шырокае датаванне металічных рэчаў — 14—18 стст. Калекцыя вырабаў з чор-нага металу ўключае прылады працы і бытавыя рэчы, узбраенне, рыштунак вершніка і каня: замкі, ключы, наж-ніцы, спражкі, крэсівы, нажы, відэльцы, наканечнікі стрэл, падковы, абутковыя падкоўкі, шпоры і інш.

Самыя масавыя металічныя вырабы — цвікі. У залежнасці ад прызначэння іх прынята падзя-ляць на будаўнічыя, мацавальныя, шпалерныя, шавецкія і падкоўныя. Асноўная маса знаходак цвікоў належыць да будаўніча-мацавальных. Усе цвікі ў сячэнні квадратныя або прамавугольныя, памеры іх моцна вагаюцца, асабліва даўжыня. Будаўніча-мацавальныя могуць мець даўжыню ад 4 да 12—13 см, сячэнне стрыжня — 0,3—1 см. Памеры шпалерных, з дапамогай якіх мацавалася фурнітура, ску-раныя ўпрыгожанні і г. д., значна меншыя. Яны маюць раскляпаную плешку. Падкоўныя цвікі часта знаходзяць разам з падковамі. Цвікі 14—17 стст. і 11 — 12 стст. вельмі блізкія па форме і памерах. Такая адна-стайнасць перашкаджае датаванню. Знаходкі металічных дэталей дзвярэй часцей належаць да 17—18 стст., радзей да 15—16 стст.

Нажы, знойдзеныя пад час раскопак у Беларускім Па-нямонні, дзеляцца на дзве групы: нажы з чаранком і нажы з прыкляпанымі тронкамі . Першыя былі распаўсю-джаны ў побыце на працягу ўсяго сярэднявечча. Най-больш даўнія з іх (14—15 стст.) блізкія да нажоў эпохі Кіеўскай Русі. Яны характарызуюцца больш рэзкім зву-жэннем ляза ад асновы да верха.

Нажы з прамой спінкан (абодвух тыпаў) маюць амаль сіметрычны клінок з вострым або плаўна за-кругленым з абодвух бакоў лязом. Падобныя рэчы знойдзены ў Латвіі ў Алтэнскім замку 14— 15 стст., Локсцене (у слаях 14—16 стст.), у Літве, Бел-гарадзе(16—17стст.). Шырокабылі распаўсюджаны нажы з прамой спінкай і закругленым з боку ляза канцом.

Нажніцы. Па прынцыпу дзеяння падзяляюцца на пру-жынныя і рычажныя (шарнірныя). Пружынныя маюць устойлівую форму, якая амаль не змянілася да нашых дзён. Нажніцы з дугавой пружынай і дугападобным пераходам ад рэжучай пласціны да ручак знойдзены ў слаях 13—

  1. стст. у Гродзенскім замку. У шарнірных нажніц рукаяткавыя стрыжні, круглыя або квадратныя ў папярэчным сячэнні, заканчваюцца кольцам. Характэрная асаблівасць больш ранніх — канструкцыя ручак. Кольца ў іх несуцэльнае, а ўяўляе сабой дугу. Нажніцы з суцэльным зварным кольцам у Ноўгарадзе з'яўляюцца ў 14 ст. Відавочна, 14—15 стст. можна датаваць падобныя знаходкі з Лідскага замка. Аналагі ім, акрамя Ноўгарада, вядомыя ў Селпілсе, Локсцене (Латвія, канец 14—15 ст.).

Нярэдкая знаходка ў познесярэднявечным слоі—абут-ковыя падкоўкі. Лічыцца, што ў Ноўгарадзе яны ўвахо-дзяць у побыт у 14 ст., калі з'яўляюцца там боты з абцаса-мі. На Беларускім Панямонні ўжываліся галоўным чы-нам падкоўкі, якія мацаваліся да абцаса з дапамогай шыпоў. Яны знойдзены ў Гродне, Лідзе, Слоніме, Нава-грудку, Міры, Гальшанах, Ашмянах. Прычым мацаваль-ныя шыпы характэрныя і для падковак на вузкі абцас. Самыя старажытныя падкоўкі ўяўляюць сабой сагнутую дугой вузкую і высокую пласцінку (да 2,5 см) з трыма шыпамі. У Ноўгарадзе яны бытуюць у 14— 15 стст., у Літве і Латвіі знойдзены ў слаях 15 і 16 стст. На тэрыторыі Беларускага Панямоння высокія падкоўкі сустракаюцца ў слаях 15—16 стст. Відавочна, далейшае развіццё падковак ішло ў бок памяншэння вышыні і паве-лічэння шырыні. Магчыма, адначасова маглі ўжывацца некалькі іх разнавіднасцей. Паступова падкоўкі становяцца плоскімі, прычым працэс гэты прыходзіцца на 16— 17стст. (мал.36, 3—6). Нарэшце, у слаях канца 17—18 ст. з'яўляюцца пляскатыя, якія мацаваліся да абцаса цвікамі. Падэшва бота з такой падкоўкай знойдзена ў Гальшанах у слоі 18—19 стст. Невялікія падкоўкі для вузкіх абцасаў, якія мацаваліся цвікамі і вядомыя ў Ноўгарадзе з 15 ст. , у Беларускім Панямонні не выяўлены.

Наканечнікі арбалетных стрэл у замках Беларускага Панямоння сустракаюцца ў слаях 14—15 стст. У Мір-скім замку, які збудаваны ў пачатку 16 ст., не знойдзена ні аднаго такога наканечніка. Па спосабу мацавання да дрэўка яны падзяляюцца на ўтульчатыя і чаранковыя. Утульчатыя маюць пірамідальную, квадратную ў сячэнні галоўку. Утулку з бранябойнай галоўкай злучае зграбная шыйка. Найбольшае патаўшчэнне прыходзіцца на яе сярэ- дзіну або бліжэй да вастрыя.

3 чаранковых найбольш распаўсюджаны наканечнікі квадратнага сячэння з ромбападобнымі кантамі.

У Беларускім Панямонні чаранковыя наканечнікі ад арбалетных стрэл знойдзены ў Ваўкавыску, Лідскім і Гро-дзенскім замках. Верхняй мяжой бытавання баявога арба-лета можна лічыць пачатак 16 ст. (ужо ўпамінаўся Мірскі замак пачатку 16 ст., дзе не знойдзена ні аднаго арбалет-нага наканечніка). Пазней самастрэл выкарыстоўвалі галоўным чынам на паляванні. Наканечнікі стрэл для лука ўсе чаранковыя.

Падковы маюць авальную форму, шырыня дугі памян-шаецца да канцоў. Даўжыня — ад 10 да 19, шырыня -ад 8 да 15 см. Яны адрозніваюцца памерамі, наяўнасцю розных дэта-лей, колькасцю дзірак пад цвікі. Да найбольш старажыт-ных (14—15 стст.) належаць экземпляры з выступамі на канцах і злучанымі канаўкай адтулінамі пад цвікі. Відавочна, падобныя падковы бытавалі і ў 16—17 стст. Сустракаюцца падковы з круглымі адтулінамі на канцах, а сярод апошніх — з шырокім вы-ступам (адгорткай) па цэнтры дугі. Яны датуюцца 17—18 стст. Сярод знаходак ёсць падковы без выступаў, адгортак, адтулін на канцах, толькі з дзіркамі для цвікоў.

Нярэдкімі знаходкамі ў познесярэднявечным культур-ным слоі з'яўляюцца манеты. Найчасцей сустракаюцца медныя соліды Яна Казіміра, масавая эмісія якіх пачалася ў канцы 1659 г. Праз сваю шматлікасць (было заплана-вана выпусціць 180 млн. экземпляраў, а выбіта значна болын) медныя соліды служаць цудоуным датуючым матэрыялам. Некаторае ўяўленне аб наміналах, быўшых у абарачэнні на Беларусі, даюць клады манет і адзінкавыя экземпляры, знойдзеныя пад час раскопак. Так, у Лідскім замку выяўлены скарб з пяці срэбных манет 16 ст., у г. п. Мір — два скарбы: адзін з 93 медных солідаў Яна Казіміра, другі складаўся з чатырох срэбных манет таксама 17 ст. Варта адзначыць дзве рэдкія манеты 14 ст. з Лідскага замка: дэнарый Кейстута і дэнарый Вітаўта.

 У ваколіцах Лідскага замка знойдзены два ўзоры халоднай зброі. Каваны кінжал датуецца, відавочна, 14 ст. Другая знаходка — корд (назва кароткага мяча ў сярэднявечнай Беларусі).

 Да 16—17 стст. належаць: баявая сякера з Міра, кулялейкі з Ліды і гарадзішча ля вёскі Бярозавец Карэліцкага раёна, два ўтокі ад дзідаў, цуглі, фрагмент восцяў  з Лідскага замка. Медыцынскі інструмент для пускання крыві з Лідскага замка, мяркуючы па аналагах, меў шырокія храналагіч-ныя межы бытавання (14—17 стст.) .

Адна з цікавеншых знаходак — ювелірныя вагі 12— 15 стст. (датаваныя па аналагах) маюць форму і канструк-цыю традыцыйную для ўсяго сярэднявечча. Варта адзначыць яшчэ выпадковую знаходку ў ваколі-цах Гродна алебарды, якая па заходнееўрапейскіх ана-лагах датуецца 2-й паловай 16 ст.

Сярод рэчаў з Лідскага замка выдзяляецца срэбная бляшка-ўпрыгажэнне з выбітай выявай птушкі. У гэтай выяве выразна адчуваюцца традыцыі эпохі Кіеўскай Русі.

 

 

 

У асартымент шкляных вырабаў, знойдзеных пад час рас-копак, уваходзяць розныя віды бытавога і аптэчнага посу-ду: шкляніцы, шклянкі, чаркі, бакалы, кілішкі, бутлі, бу-тэлькі, кварты, біклагі і г. д., а таксама ўпрыгажэнні, галоўным чынам пацеркі і бранзалеты са слаёў 14 ст. У часы позняга сярэднявечча вытворчасць шкла вялася ў некалькіх гарадах Беларускага Панямоння. Першыя пісьмовыя звесткі аб існаванні такой вытвор-часці належаць да 16 ст. Вядома інфармацыя аб гутах у Гродне і ў Іўі. У 1524 г. у Гродне жыў шклароб Сцяпан, а ў 1599 г. каралеўскі прывілей на гуту атрымаў пісар Вялікага княства Літоўскага Валовіч.

У большасці выпадкаў познесярэднявечны шкляны посуд з Беларускага Панямоння выраблены з бясколер-нага або зеленаватага шкла (шкло набывае зеленаваты колер ад прысутнасці вокісу жалеза). Колер шкламасы і наяўнасць незашліфаванага следу ад понціі часта з'яўляецца дастаткова надзейнай прыкметай, каб аднес- ці выраб да позняга сярэднявечча.

Адным з найбольш распаўсюджаных відаў аптэчнага шклянога посуду, які выкарыстоўваўся і для піцця, былі шкляніцы. Яны сустракаюцца ў наслаеннях 16—18 стст.; маюць цыліндрычную або блізкую да цыліндра форму тулава. Дыяметры іх розныя і вагаюцца ад 4 да 13 см. Часцей за ўсё пад час раскопак трапляюцца цэлыя донцы або іх фрагменты. Віды шкляніц розняцца галоўным чы-нам па афармленню паддона. Найчасцей трапляюцца ўзоры, упрыгожаныя хвалістым пасам на донцы. Донца ўвагнутае ў сярэдзіне. У Лідскім замку знойдзены шкляніцы гэтага тыпу з двайным і трайным пасам. Некаторае начынне абвіта па донцы простым пасам. Да 16—17 стст. належаць цыліндрыч-ныя шкляніцы на цыліндрычным жа паддоне. Такое начынне выдувалася ў два прыёмы, і паміж донцам шкляніцы і паддонам відныя шчыліны. Часам месца іх злучэння замацавана пасам, У большасці шкляніц дыяметр паддона трохі большы за дыяметр тулава. Край паддона адагнуты вонкі. Адна з разнавід-насцей мае вузкае тулава на цыліндрычным паддоне з петлепадобна загнутым краем. Аналагі такому начынню вядомыя ў калекцыі князёў Чартарыйскіх. У 17—18 стст. частка шкляніц упрыгожвалася шматколерным роспісам.

Келіхі і кілішкі вырабляліся з бяско-лернага шкла з зеленаватым адценнем. Выдзяляецца некалькі разнавіднасцяў келіхаў, якія розняцца галоўным чынам формай ножак і стопаў. Іх тулава звычайна бывае варонкападобным. Бакалы з масіўнай ножкай, утворанай з двух-трох авальных дыскаў, або «яблыкаў», датуюцца 16—17 стст. Да таго ж часу належыць начынне, у якога тулава абагііраецца на шырокі канічны паддон і аддзяляецца ад яго адным-двума «яблыкам». У 17 ст. з'яўляюцца бакалы з доўгай ножкай. У Мірскім замку ў слоі канца 17 ст. знойдзены цікавыя ножкі бакалаў з выяван львінай галавы і крыжа. У 18 ст. бакалы мелі балясападобныя, часам гранёныя ножкі і чашы. Такія ж формы мелі і кілішкі.

Фрагменты ваконнага шкла — характэрная рэч для слаёў 17—18 стст. Шыбы былі двух відаў: прамавугольныя і круглыя, дыяметрам 10—11 см. У Мірскім замку знойдзе-ны фрагмент вітражнага шкла канца 16 ст. Шкляныя пацеркі даволі рэдка сустракаюцца ў познесярэднявечным слоі.

Вырабы з каменю. Каменныя тачыльныя брускі — звычайная знаходка ў слаях 14—17 стст. Часцей за ўсё яны маюць прамавугольную форму, часам абодва канцы скругленыя. Выяўлены і экземпляры з дзіркамі для падвешвання. Аналагічныя брускі вядомы з раскопак Віцебска. Сярод знаходак некалькі прасе-лак, відавочна, з каменю мясцовых парод.

У познесярэднявечных культурных наслаеннях часта трапляюцца скапленні рыбнай лускі, косці розных жывёл.

У слаях 15—17 стст., як правіла, дрэнна захоўваюцца дрэва і скура. Рэшткі драўляных маставых, жылых і гаспадарчых пабудоў 14—16 стст. выяўлены ў Гродне, Навагрудку, Слоніме. Невялікая колькасць вырабаў з дрэва і скуры 13—14 стст. апублікавана М. М. Вароніным.

Пад час раскопак на гродзенскім Старым замку М. А. Ткачовым і А. А. Трусавым у раскопе 2 пасярэдзіне двара ў пластах 14—17 стст. выяўлены вырабы са скуры і дрэва добрай захаванасці. Датыроўка іх застаецца шырокай, бо не ўдалося правесці поўных дэндрахранала-гічных даследаванняў. У калекцыю скураных вырабаў уваходзяць: абутак (боты, чаравікі, поршні), кашалёк, похвы, вялікая колькасць фрагментаў і абрэз-каў скуры.

Вырабы з дрэва прадстаўлены ў першую чаргу пабу-довамі. У якасці будаўнічага матэрыялу ўжываліся ў асноўным сасновыя круглякі, а таксама дубовыя брусы (21X15 см). Тэхніка злучэння вуглоў — «у чашку» з астаткам. Памеры пабудоў: 3,68X3,54 м; 3,66X2,58 м; 3,5X3,37 м; размяшчэнне іх вызначаецца стабільнасцю на працягу доўгага часу. Сярод знаходак ёсць фрагменты вёдраў, кадак, бочак, місак, кубкаў, чарпакоў, лыжак, пралкі, верацяна і інш.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Рэканструкцыя і вывучэнне баўлення вольнага часу даюць магчымасць прасачыць, як у канкрэтных умовах горада фарміравалася і развівалася пабытовая сфера ладу жыцця беларускага народа, глыбей і паўней ахарактарызаваць культуру сацыяльных груп, свет чалавечых пачу...
Вёска Замасцяны размешчана ў Шчучынскім раёне, блізка да літоўскай мяжы. Спецыфіка рэгіёну заключаецца ў тым, што на дадзенай тэрыторыі спалучаюцца культурныя асаблівасці беларускага Панямоння, польскай і літоўскай народнай культуры. Усё гэта ў суме і дае рэгі...
БЯЛУН як апякун беларускага турызму. Б – адзін з прародзічаў беларускага паганскага пантэону (паводле некаторых версій быў бацькам Перуна; атаясамліваецца з заходнеславянскім Бялбогам – богам шчасця і шанцу). Бялун зыходзіць на зямлю толькі пры сонечным святле...