Категории

Песенная культура Гродзеншчыны

9 минут на чтение

Песенная культура Гродзеншчыны - гэта неад’ямная частка традыцыйнай культуры Беларусі са сваімі рэгіянальнымі адметнасцямі і непаўторным каларытам. Як і па ўсёй краіне, традыцыйныя песні Панямоння складаюцца з трох цыклаў, у залежнасці ад іх прызначэнны: каляндарна-земляробчы, сямейна-абрадавы і песні, якія выконваюцца ў любы час – пазаабрадавыя.

Вялікую працу па адраджэнню традыцыйнай народнай культуры, зберажэнню фальклорнай спадчыны вядуць установы культуры і фальклорна-этнаграфічныя калектывы,  многія з каторых сталі сапраўднымі школамі традыцыйнага мастацтва. Фальклорныя калектывы вядуць актыўную даследчую працу па вывучэнню фальклора, папулярызуюць сямейныя і каляндарныя звычаі, рэгіянальныя варыянты народна-побытавых танцаў, вялікую ўвагу надаюць рэканструкцыі мясцовага касцюму і стварэнню найбольш прыблізнага да аўтэнтычнага сцэнічнага касцюму.

Сапраўдным скарбам для нашчадкаў з’яўляецца аўтэнтычны фальклорны калектыў хутара Збляны, які, на сёняшні момант, працуе пры Парэцкім сельскім Доме культуры Лідскага раёна. Многа гадоў удзельнікі дадзенага гурта папулярызуюць традыцыйную культуру, ахопліваючы сваёй творчасцю амаль усе яе аспекты: песня, танец і народная музыка. Фальклорны гурт на сёняшні момант складаецца з 14 удзельнікаў – 5 мужчын і 9 жанчын, жанчыны паюць больш за 20 гадоў. У рэпертуару больш 100 мясцовых песен (“Ой, у лузе каліна стаяла”, “Як прыйду да кумкі”, “У агародзе лебяда” і інш.), традыцыйныя побытавыя танцы (“Кракавяк”, “Падыспань”, “Акуліна”, “На рэчаньку”, “Полька” і інш.), самабытныя беларускія найгрышы (“Беларуская полька” і інш.),  якія выканваюць удзельнікі калектыва без музычнай адукацыі на акардыёнах, скрыпцы, цымбалах і барабане. Нягледзячы на ўзрост удзельнікаў (ад 65 да 82 год), яны пастаянныя госці на шматлікіх імпрэзіях і фестывалях, ведаючы сакрэты апрацоўкі льна, зняліся у фільме “Калі да лёну з паклонам - аддзячыць добра лён”, дзе расказалі і паказалі, як апрацоўваць лён і прапелі побытавыя песні.

         Сваімі песня і танцамі славіцца Шчучынская зямля. Яскравым пераемнікам і транслятарам нематэрыяльнай культурнай спадчыны з’яўляецца ўзорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору і народных традыцый. Удзельнікі дадзенага калектыву – мясцовыя жыхары в.Дэмбрава розных узростаў (ад 5 да 17 год). З пакалення ў пакаленне ў дадзеным калектыве ідзе пераемнасць традыцый. “Дэмбраўская кадрыля” з’яўляецца візітнай карткай калектыва. Мясцовы танец была узноўлена ў 1972 годзе і па сёняшні момант танцуецца на ўсіх мерапрыемствах. У рэпертуар калектыва ўваходзяць тансама пабытовыя танцы Шчучынскага раёна: “Лысы”, “Лявоніха”, “Кракавяк” і інш.

Амаль адзінай у сваем родзе з’яўляецца народная фальклорная группа “Вяргіня” Ракавіцкага сельскага Дома культуры Шчучынскага раёна, арганізаваны калектыў у 1953 годдзе. У склад гурта ўваходзіць 6 жанчын, якія не толькі спяваюць разам, але і працуюць, і з’яўляюцца сваякамі. Песенная культура дадзенага калектыву ўвабрала ў сябе ўсе асаблівасці рэгіянальнай традыцыі. Аўтэнтычныя касцюмы, непаўторнае шматгалоссе і рэпертуар – усё гэта з’яўляецца культурнай каштоўнасцю для нашчадкаў.

Пабачыць і пачуць традыцыйныя песні, танцы і гульні са сваёй рэгіянальныя асаблівасцю Мастоўскага раёна, можна пазнаёміўшыся з дзіцячым фальклорным гуртом “Маладзічок” Глядавіцкага сельскага клуба. Калектыў дзейнічае толькі з 2011 года, але яго маленькія ўдзельнікі ўжо з’яўляюцца спецыялістамі ў народных традыцыях. У рэпертуары калектыву адноўленыя песні, танцы і абрады сваёй мясцовасці, якія шмат год жылі толькі ў памяці жыхароў вёскі.

Адной з адметнасцю Мастоўскага раёна з’яўляецца ўсім вядомая Котчынская кадрыля в.Котчына. У 2010 годдзе гэты ўнікальны мясцовы танцавальны стыль уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці РБ як узор наматэрыяльнай культуры. На сёняшні момант Котчынскую кадрылю можна пабачыць  у выкананні танцавальнага гурта Азёркаўскага сельскага клуба амаль на ўсіх іпрэзах раёна.

У аг.Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці жыве і працуе майстар народных музычных інструментаў Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч. Творчасць майстра заснавана на беларускай народнай традыцыі вырабу духавых і ўдарных музычных інструментаў.  У той жа час майстар ўносіць мадыфікацыі ў свае творы. Асаблівае захапленне выклікаюць яго акарыны: калі традыцыйна гэты інструмент вырабляецца з гліны, то майстру ўдалося зрабіць адзіную ў Еўропе калекцыю драўляных акарын у выглядзе птушак і рыб. Майстар Скрамблевіч актыўна працуе з дзецьмі мясцовай школы, перадае ім веды і вопыт вырабу музычных беларускіх народных інструментаў. Пры сваёй майстэрні ён арганізаваў музей, у якім выстаўлена практычна ўся калекцыя яго твораў.

Шырокую вядомасць атрымаў тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытамлянскага ЦДК Гродзенскага раёна. У складзе калектыва як дарослыя так і дзеці. Шырока вядомы за межамі Беларусі. Адноўленыя абрады і песні захопліваюць гледачоў.

Традыцыйнае «польскае» гучанне ў многіх раёнах Гродзненскай вобласці захоўвае свае карані, развіваецца ў натуральным нацыянальным каларыце. Як і фальклорная спадчына Прынёманскага краю на тэрыторыі сучаснай Польшчы працягваецца праз актыўнае і разнабаковае распаўсюджванне. Гродзенскі раён, з-за блізасці з мяжой, увабраў у сябе традыцыі беларускай і польскай культуры, таму некаторыя фальклорныя калектывы у сваім рэпертуары маюць як беларускія так і польскія народныя песні, лічаць іх сваёй традыцыяй. Так, напрыклад, фальклорны калектыў “Адэльчанка” Адэльскага ЦКіНТ і фальклорна-абрадавы ансамбль польскай песні “Рэха мінулага” Сапоцкінскага ЦКіНТ.

На сёняшні час цяжка перадаць асаблівасці аўтэнтычных спеваў у горадзе. Але г.Гродна багат на традыцыі выканання і сёння. Шматлікія аматарскія калектывы прытрымліваюцца традыцыйнай гармоніі пры выкананні твораў. Так, народны хор «Верас» УА «Гродзенскі дзяржаўны коледж мастацтваў», хор народнай песні УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны коледж», шмат год аднаўляе беларускія песенныя традыцыі, абрады народны аматарскі калектыў ансамбль песні і танца “Нёман” ГДК г.Гродна, хор народнай песні “Росніца” ВА “Азот” г.Гродна,  і інш. Сапраўдную аўтэнтыку можна пачуць у гучанні фальклорнага гурта “Кужаль” УА “Гродзенкі дзяржаўны каледж мастацтваў”. Калектыў існуе з нядаўняга часу, але дзякуючы прафесійнаму выкладчыку - Наталлі Вінунні-Аррыетта - былі адноўлены і пашыты традыцыйныя касцюмы, песні ўдзельнікі перанімалі з аўдыё запісаў носьбітаў, тым самым дакладна калькавалі самабытну гук. Не адно фальклорнае мерапрыемства г.Гродна не абыходзіцца без гурта “Кужаль”.

Народны фальклорны гурт “Крынічанька” са Свіслацкага РДК працуе з 1985 года. У складзе калектыву 12 вакалістаў, усе людзі сталага ўзросту. Многія з іх стаялі  ў вытоках яго стварэння. Харавая група асвойвае аўтэнтычны фальклор і танцы розных рэгіёнаў Беларусі. За час існавання фальклорны калектыў “Крынічанька” выступіў са шматлікімі канцэртамі не толькі перад насельніцтвам свайго раёна, вобласці, але і іншых абласцей. Калектыў – жаданы госць у Рэспубліцы Польша. Сярод удзельніц гурта – Вольга Дарошына, якой споўнілася 92 года. Вядомая сольная выканаўца на розных фальклорных фестывалях. Спявае з дзяцінства песні матулі і бабулі. Да яе ў госці за фальклорнай спадчынай наведваюцца фалькларысты з Расіі і Беларусі.

Таксама цікавы для нашчадкаў фальклорны гурт Нязбодзіцкага СДК Зельвенскага раёна. 8 жанчын во ўзросце ад 49 да 79 год. Спяваюць песні сваёй мясцовасці, танцуюць тунцы сваёй маладосці, праводзяць абрады.

Народны побытавы танец, асабліва кадрыля – гэта візітная картка многіх раёнаў. Так вядомая і апісаная у шматлікіх выдання “Грабаўская кадрыля” в.Грабава Зэльвенскага раёна жыве і танцуецца па сёняшні дзень. Была запісана ў 2000 годзе ад жыхароў в.Грабава. Гэта парна-гуртавы шматкаленны танец з устойлівай колькасцю выканаўцаў – “у чатыры пары”. Танцуе яго калектыў работнікаў Зэльвенскага раённага Дома культуры на ўсіх фестывалях. “Грабаўскую кадрылю” любяць не толькі  зэльвенцы, але яе ведаюць і далёка за межамі раёна.

«Анінскі кірмаш» - галоўная з’ява культурнага жыцця Зельвенскага раёна, якое ахоплівае ўсе аспекты традыцыйнага жыцця , яго гістарычныя падзеі. На свяце дэманструюць сваё майстэрства прафесійныя і аматарскія калектывы, праводзяцца конкурсы прыпевачнікаў і гармоністаў, прызентацыі стылізованнага беларукага касцюму, выставы Дамоў рамёстваў, майстар-класы народных майстроў і г.д. Праходзіць у жніўні 1 раз у 2 гады ў Зельве.

У Воранаўскім раёне ў в.Пагародна жывуць, працуюць і дораць сваю творчасць кожнаму жадаючаму 3 жанчыны – Марыя Сакалоўская (1941 г.н.), Альфрэда Какей (1942 г.н.) і Станіслава Вінцэнтаўна (1932 г.н.). Удзельнічаюць разам амаль ва ўсіх мерапрыемствах, якія праходзяці ў Пагародзенскім СЦДіНТ. Седзячы за калаўротам і ткацкім станком яны могуць бесперапынна працаваць і спяваць песні сваіх продкаў. Са слоў Марыі Сакалоўскай, талент да яе прыйшоў ад бацькі і ад дзеда, якія гралі на гармоніку, скрыпцы і спявалі. А дзед Мацьвей быў вялікім казачнікам і складаў сам вершы, якія Марыя Сакалова распавядае і па сёняшні дзень усім жадаючым.

Фальклорны калектыў “Вясёлка” Малабераставіцкага ЦДК Бераставіцкага раёна быў створаны ў 1985 годзе. У калектыве ўдзельнічае 10 чалавек рознага ўзроста. Вядзецца творчая работа па адраджэнню мясцовых танцаў (“Падыспань”, “Лысы”, “Кракавяк”, “Нарэчанька”), святаў і абрадаў (“Каляды”, “Вялікдзень”, “Юр’я”, “Багач”, “Зажынкі”, “Дажынкі”), песеннага фальклору сваёй мясцовасці (велікодныя, калядныя, сямейна-бытавыя, зажынкавыя, дажынкавыя), вусна-паэтычнай творчасці. Пры аматарскім аб’яднанні “Прамень” Пыхоўчыцкага дома сацыяльна-культурных паслуг дзейнічае  фальклорны калектыў сталых людзей. У калектыве 15 удзельнікаў. Выступленні калектыва цікавыя і адрозніваюцца ад іншых сваёй самабытнасцю. Адна з салістак - Любоў Цярэшчанка, яскравы таму прыклад. Валодае асабістай манерай выканання мясцовых фальклорных песен. Былая настаўніца, пенсіянерка. Жыве ў вёсцы Муравана Бераставіцкага раёна.  Яе бацькі спявалі і гралі на музычных інструментах,  з дзяцінства прывілі ей любоў да традыцыйнага мастацтва.

         Аўтэнтычны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвееўскага цэнтра культуры і дасуга (ЦКіД) Ваўкавыскага раёна налічвае 6 пастаянных удзельнікаў з ліку вясковых жанчын. Творчая дзейнасць калектыва заснавана на выкананні двух- і трохгалосных спеваў. Прычым харавыя партыі жанчыны дзеляць абапіраючыся на сваеасаблівае светаўспрыманне, спяваюць так, як падсказвае ім адчыванне. Да спецыфікі спеваў гурта можна аднесці роўнае, спакойнае выкананне – без пад’ёмаў і  спаданняў, таму фальклорны гурт “Чараўніцы” выконвае пераважна лірычныя, бяседныя песні. У іх выкананні адчываецца сувязь пакаленняў, як кажуці “гістарычная памяць продкаў”, якая такім жа шляхам перадаецца наступным пакаленням. Калектыў наведвае мясцовую школу, сумесна з дзецьмі праводзяць абрады – “Калядкі”, “Багач”, “Сёмуха” і інш.

Ідэя адраджэння і захавання нацыянальная мастацкай спадчыны – вось мэта заснавання дзіцячага фальклорнага гурта “Чобаты” Ваўкавыскага раённага дома культуры (РДК). Калектыў налічвае 10 удзельнікаў – вучні агульнаадукацыйных школ. Гурт выконвае каляндарна-абрадавыя песні і пазаабрадавую лірыку ўсіх шасці рэгіёнаў Беларусі. Прысутнічаюць элементы сямейна-побытавых танцаў, гульняў. Таксама выкарыстоўваецца інструментальнае суправаджэнне: цымбалы, скрыпка, валынка, сапілка, акарына, ударныя інструменты. Не менш цікавы для прыхільнікаў традыцыйнага мастацтва фальклорны танцавальны калектыў побытавага танца «Крыніца»Рупейкаўскага сельскага Дома культуры (СДК)  Ваўкавыскага раёна. Калектыў створаны ў 2004 годзе пасля рэалізацыі раённага праекта Рэспубліканскай праграмы “Танцавальны фальклор і дзеці”. Зараз налічвае 11 чалавек. Асноўнай крыніцай фарміравання рэпертуару калектыва з’яўляецца танцавальны аўтэнтычны фальклор, які переняты ад носьбітаў сваёй мясцовасці. Танцавальныя ўзоры сабраны ў вёсках Бяляўшчына, Сядзельнікі, Дуляўцы, Канюхі. Рэпертуар калектыва складаецца з 15 побытавых танцаў: “Падэспань”, “Кракавяк”, “Базар”, “Какетка”, “Ночка”, “Месяц”, “Полька з адбіўкай”, “Полька-бабачка”, “Таўкачыкі”, “Ойра”, “Лысы”, “Яблычко”, “Лявоніха”, “Кадрыля”, “Вальс”.

Адным з самых яскравых фестываляў з’яўляецца абласны рэгіянальны фестываль фальклора “Панямоння жыватворныя крыніцы”, геаграфія якога займае ўсю Гродзенскую вобласць. На ім прадстаўляюцца здабыті рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленькай весачкі Гродзеншчыны. Праходзіць 1 раз у 3 гады. Мэты - захаванне, развіццё і прапаганда традыцыйнай народнай творчасці Гродзеншчыны, далучэнне дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны, выяўленне самабытных носьбітаў беларускага фальклору, папулярызацыя іх творчасці, пашырэнне межаў іх дзейнасці. Як вынік - Павышэнне ўвагі да вывучэння мясцовых нацыянальных традыцый песенна-танцавальнага жанру і гульнёва-абрадавай спадчыны Гродзеншчыны.

Фестываль праходзіў ў тры туры: I тур - раённыя адборачныя агляды; II тур – занальныя агляды (па выніках раённых аглядаў) - усе раёны падзелены на 7 зон, такім чынам на адну зону прыходзіцца 2-3 раёны.

Па выніках занальных тураў у г.Гродна праходзіць абласны заключны тур фестывалю, на якім прадстаўляюцца нумары у розных намінацыях:

-   аўтэнтычны фальклорны гурт;

-   фальклорны ансамбль;

-   дзіцячы фальклорны ансамбль, гурт;

  • індывідуальны выканаўца (народная проза);
  • індывідуальны выканаўца (сольныя спевы);
  • фальклорны інструментальны ансамбль, саліст-інструменталіст;

фальклорны танцавальны калектыў (побытавыя танцы).

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Тема культуры актуальна во все времена. Любой человек неоднократно слышал о таких понятиях как культура речи, культура поведения, мировая художественная культура… Так что же мы понимаем под словом "культура"? Я полагаю, что культура-это прежде всего об...
Наверное, стоит начать с того, что же в общем такое культура? Вообще существуем много разных определений этого слова. Культура — понятие, имеющее огромное количество значений в различных областях человеческой жизнедеятельности. В основном под словом культура п...
Гаворкі Гродзеншчыны з даўніх часоў мелі сувязь з іншымі мовамі. Гэта не магло не адбіцца на іх фразеалагічнай сістэме. Асобныя фразеалагізмы ўвабралі ў сябе іншамоўныя элементы, якія маглі з’явіцца непасрэдна праз фразеалагічнае запазычванне ці апасродкавана,...