Категории

Монументальная скульптура Беларуси рубежа ХХ–ХХІ столетий

минута на чтение

З пачатку 1990-х г. у мастацкай прасторы Беларусі відавочны рост цікавасці да праблем марфалогіі формаўтварэння, што абумоўлена імкненнем пераадолець кансерватызм айчыннай школы манументальнай скульптуры. Вынікам узаемадзеяння сусветнага і айчыннага вопыту з’яўляецца зварот да класікі авангарду, праяўленне ідэй мадэрнізму, стварэнне твораў у традыцыях канцэптуалізму. Творчасць беларускіх мастакоў дэманструе выхад па-за традыцыйныя формы манументальнай скульптуры. Доказам таму з’яўляецца шэраг твораў, рэалізаваных на тэррыторыі як блізкага так і далёкага замежжа.

Інтэрпрэтацыяй амерыканскага плаза-арт і адначасова творчага метаду Г. Мура з’яўляецца скульптурны твор “Дыялог” (2013, К. Селіханаў). Праекты беларускіх скульптараў, якія рэпрэзентавалі Беларусь на 54-й Міжнароднай Венецыянскай біенале і V Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва, дэманструюць новы вобраз скульптуры: канцэптуальна-пластычную форму-сістэму. Рэалізацыя праекту “АРТ горад”, прадставіла скульптуру новага тыпу “Калідор вечнасці” (2012, А. Кудрашоў), якая ўвасабляе ідэі паблік-арт.

Сучасная беларуская манументальная скульптура арганічна ўваходзіць у адзіны кантэкст постмадэрнізму, перш за ўсе гэта праяўляецца ў сціранні межаў паміж гістарычнымі эпохамі. Мастацкая практыка, заснаваная на свабодным выкарыстанні розных гістарычных стыляў, прынцыпаў “цытавання”, іроніі, гульні, вызначае характар сучаснай беларускай манументалістыкі. Асноўныя формы размяшчэння беларускай скульптуры другой паловы ХХ ст. у прасторавым асяроддзі маюць непасрэдную сувязь з традыцыямі заходнееўрапейскай скульптуры.

Мэты і функцыі заходняй скульптуры застаюцца далёкімі ад творчых задач беларускіх майстроў, што абумоўлена спецыфікай развіцця манументальнай скульптуры Беларусі ў межах фігуратыўнай “класічнай” скульптуры, захаваннем функцый манументальнай скульптуры і існай сістэмай падрыхтоўкі будучага скульптара.

Чайко Марина Петровна

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Культура Беларуси развивалась на протяжении столетий. Именно в этой стране были построены оригинальные архитектурные и художественные школы, написаны незабываемые музыкальные и литературные произведения.     Национальная культура Беларуси представляет собой с...
Рассматривая культуру Беларуси, необходимо рассматривать всю историю формирования и развития культуры на территории Беларуси. До развала Советского союза территории Беларуси входили в состав Речи Посполитой, Российской Империи, Великого Княжества Литовского, Л...
Аўстрыя – краіна з надзвычай багатай традыцыяй драматургіі, якую ва ўсе часы жывіў і натхняў творчы эксперымент: наватарства паступова ператваралася ў класіку, якая потым зноў перапрацоўвалася, адмаўлялася ці парадзіравалася, набываючы такім чынам новае жыццё....