Категории

Гродзенскі дом-музей Элізы Ажэшкі

2 минуты на чтение

Помнік драўлянай архітэктуры XVIIIст. У 1894-1910 гг. тут жыла і працавала знакамітая польская пісьменніца Эліза Ажэшка (Эльжбета Паўлоўская). Дом уяўляе сабой аднапавярховы драўляны будынакна каменным фундаменце, з мансардай. Знаходзіцца на вул. Ажэшкі, № 17 у комплексе будынкаў Гарадніцы. Пабудаваны ў 1760-е гг. для майстравых гарадзенскіх мануфактур А. Тызенгауза. Архітэктар Ю.Мёзер. Фасадам выходзіць на вул. Ажэшкі (раней – вул. Раскоша, Садовая, Мураўёўская). Пасля Першай сусветнай вайны быў зменены інтэр’ер дома. У 1976 г. ў сувязі з расшырэннем вул.Ажэшкі арыгінальная пабудова была разабраная і зроблена яе поўная копія з сілікатных блокаў, якая размешчана ўглыб ад «чырвонай лініі» вуліцы. У другой палове XIX ст. дом належаў гродзенскаму адвакату Станіславу Нагорскаму, з якім Э. Ажэшку звязвала шматгадовае каханне. У1894 г.,пасля смерці жонкі С. Нагорскага, Э.Ажэшка ўзяла з ім шлюб і перасялілася ў яго дом, дзе пражыла шаснаццаць гадоў да дня сваёй смерці. З  гэтым домам звязаны трагічны,і разам з тым, вельмі плённы перыяд творчасці пісьменніцы (кніга апавяданняў «Меланхолікі», аповесці «Аўстраліец» і «Ad Astra», раман «Арганаўты» і зборнік навел «Gloria victis», прысвечаны героям паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Польшчы). Тут яна сустракалася з выдатнымі беларускімі і польскімі літаратарамі, адзначыла 40-годдзе сваёй творчай дзейнасці, арганізавала патаемную польскую школу, бібліятэку, курсы польскай літаратуры, была мастацка-літаратурным кіраўніком гродзенскага таварыства аматараў сцэны і мастацтва «Muza».У 1911 г. дом быў перададзены Гродзенскаму таварыству апекі над дзецьмі. У 1919 г. польскія ўлады зрабілі спробу адкрыць у доме Э. Ажэшкі яе музей, але беспаспяхова. У 1920-х г. тут  знаходзілася гандлёвая школа. Пасля устанаўлення савецкай улады была адкрыта музычная школа (1940 г.). У пасляваенны час у доме размяшчаліся розныя ўстановы (упраўленне аблпраекта, станцыя пералівання крыві, інвентарызацыйна-тэхнічнае бюро, філіял прыродазнаўчага музея школы №2, Дом піянераў). У 1959 г. ў доме была адкрыта чытальная зала імя Элізы Ажэшкі, аз1960 г. знаходзілася абласное аддзяленне Саюзу пісменнікаў Беларусі. У кабінецебылой гасцёўні Э. Ажэшкі працавалі пісьменнікі В. Быкаў і А. Карпюк. У 2001 г.  адкрылі Мемарыяльны пакой-музей Э.Ажэшкі пры юнацкім філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі ім. Я.Ф. Карскага. Умузеі ёсць экспазіцыя, якая прысвечана пісьменніцы: фатаздымкі (ў тым ліку аўтэнтычны фотапартрэт з аўтографам пісьменніцы), карціны, кнігі (у тым ліку пры жыццёвыя выданні твораў Э. Ажэшкі і іншых аўтараў яе часу), рэпрадукцыі,зробленыя яе рукамі рэдкія гербарыі. У гасцёўні захаваўся сапраўдны камін, пад якім пісьменніца адпачывала і размаўляла з гасцямі, адноўленыя прадметы інтэр’ера, у якім яна жыла і працавала. У астатніх памяшканнх дому размясціўся юнацкі філіял абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Карскага і аддзел літаратуры на замежных мовах.У 1953 г. на фасадзе дома Э. Ажэшкі была усталяваная мемарыяльная дошка з надпісамі па-беларуску «Тут з 1894 г. па май 1910 г. жыла выбітная польская пісьменніца дэмакратка ЭЛІЗА АЖЭШКА» і па-польску «Tuwlatach 1894 – 1910 żyła wielkapolska powieścio pisarka demokratka ELIZA ORZESZKOWA».

Мікалай Бяспамятных.

Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы:Гродзеншчыны і Сувальшчына. Энцыкл. давед. ; Рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Трацяк [і інш.] – Гродна: СМЫК, 2014

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Жыццё выдатнай польскай дэмакратычнай пісьменніцы Элізы Ажэшка было цесна звязана з Гродзеншчынай і з горадам Гродна. Тут яна нарадзілася, жыла, пісала свае лепшыя творы. Яна добра ведала жыццё беларускага народа, і гэта знайшло самае шырокае адлюстраванне ў я...
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі   МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Беларусь У кАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА, АСОБА» (Рэсп...
“Салахмонес” (“Падарунак”) – самадзейны вакальны ансамбльствораны пры грамадскім аб’яднанні “Гродзенскі яўрэйскі дабрачынны фонд «Нохум». Кіраўнік – Раіса Барысаўна Вострыкава, рэпертуар – яўрэйскія песні на ідыш і іўрыце, а таксама беларускія і польскія песні...