Категории

Фінансавая палітыка германскіх акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.

2 минуты на чтение

 Падзеі Вялікай Айчыннай вайны сталі гісторыяй, але трывала застаюцца ў полі зроку сучасных даследчыкаў. Чым далей адсоўваюцца ад нас падзеі тых гадоў, тым шырэй раскрываюцца іх таямніцы і тым больш аб’ектыўна і ўсебакова павіненправодзіцца іх аналіз. За сем пасляваенных дзесяцігоддзяў гісторыкі даследавалі самыя розныя ваенныя падзеі і факты, але некаторыя з іх адлюстраваны толькі фрагментарна. 

У гэты пералік трапляе фінансавая палітыка германскіх акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг., якая ў даследаванні разглядаецца ў якасці складовай часткі
эканамічнай палітыкі, мэтанакіравана распрацаванай і рэалізаванай на аснове як перспектыўных, так і кароткатэрміновых планаў па максімальна поўным выкарыстанні рэсурсаў фінансавай гаспадаркі на часова захопленай тэрыторыі Беларусі для забеспячэння грашыма ваеннай кампаніі і папаўнення бюджэту рэйха.
Любая варожая армія, якая дзейнічае на захопленай тэрыторыі, не можа абысціся без вырашэння пытанняў эканамічнага характару, а часова створаныя акупацыйныя ўлады – без выкарыстання метадаў фінансава-эканамічнай эксплуатацыі. У даследаванні размова ідзе аб германскай фінансавай палітыцы з шэрагам грашова-крэдытных, валютных, цанавых і падатковых мерапрыемстваў, правядзенне якіх прывяло да маштабнага рабавання захопленай савецкай тэрыторыі і выклікала катастрафічнае пагаршэнне матэрыяльнага становішча ў Беларусі. Пад тэрмінам  “фінансавая палітыка”  мы разумеем самастойную сферу дзейнасці германскіх  акупацыйных органаў улады, мэтай якіх, паводле нацысцкіх планаў, з’яўлялася мабілізацыя фінансавых рэсурсаў з захопленай тэрыторыі, іх размеркаванне і выкарыстанне, а таксама рэгуляванне даходаў і выдаткаў цывільнымі і ваеннымі органамі ўлады праз банкаўскія ўстановы і фінансавыя службы германскіх акупантаў.
Дадзеная праблема пакуль не атрымала свайго цэласнага асвятлення ў айчыннай гістарычнай навуцы, патрабуе ўсебаковага аналізу на аснове выкарыстання максімальна поўнага кола дакументальных крыніц і гістарыяграфічных фактаў, у тым ліку замежных.
Архіўныя матэрыялы, уведзеныя ў зварот толькі ў апошні час, патрабуюць новага прачытання, крытычнага аналізу і адэкватнай навуковай інтэрпрэтацыі. У гэтым кантэксце дысертацыя ўяўляе сабой першае ў айчыннай і замежнай гістарычнай навуцы комплекснае даследаванне фінансавай палітыкі германскіх акупацыйных улад на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.

Курякова Инна Евгеньевна

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Моладзь складала значную частку насельніцтва міжваеннай польскай дзяржавы. Па меркаванню тагачасных польскіх дэмографаў, на працягу 1921 – 1936 гг. працэнт моладзі ў адносінах да ўсяго насельніцтва краіны вагаўся ад 21,7% до 16,7%1.Што ты- чыцца Заходняй Белар...
Праблемы нацыянальных і рэлігійных адносін вызначаюцца як найбольш складаныя ў грамадска-палітычным жыцці. Яны накладваюць свой адбітак на лёсы цэлых народаў і дзяржаў, іх эканамічнае, палітычнае, культурнае, сацыяльнае развіццё. У савецкай і нават постсавецка...
Перыяд Вялікай Айчыннай вайны –  асобы перыяд у гісторыі Беларусі. З 22 чэрвеня 1941 г.  па 28 ліпеня 1944 г.  яе тэрыторыя з’яўлялася зонай германскай акупацыі,  якая мела для рэспублікі катастрафічныя наступствы. Беларускі народ унёс значны ўклад у агульную ...