Категории

Эволюция традиций питания белорусов в ХІХ – ХХ вв.

3 минуты на чтение

Традыцыі харчавання з’яўляюцца важнай часткай культуры этнасу. Яны найбольш трывала захоўваюць этнічную спецыфіку і ў меншай ступені падвергнуты зменам, таму выступаюць як важная крыніца пры даследаванні пытанняў гісторыі матэрыяльнай культуры і многіх праблем этнічнай гісторыі.

Даследаванне эвалюцыі традыцый харчавання беларусаў з’яўляецца важнай задачай беларускай этналагічнай навукі. Ва ўмовах глабалізацыі і мадэрнізацыі беларускага грамадства, паскораныя тэмпы якіх назіраюцца ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, востра паўстае пытанне вывучэння і захавання традыцыйнай культуры этнасу. Гэта абумоўлена імклівым знікненнем у апошні час з ужытку элементаў традыцыйнага комплексу. У сувязі з гэтым, даследаванне традыцыйнай культуры беларускага этнасу з’яўляецца  актуальнай праблемай сучаснай этналагічнай навукі. Адным з прыярытэтных накірункаў мерапрыемстваў «Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011–2015 гады» (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 342 ад 01.08.2011) таксама было вызначана адраджэнне і папулярызацыя традыцыйнай культуры. Важнейшай задачай беларускай этналагічнай навукі з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне традыцый харчавання беларускага этнасу. Асабліва актуальным з’яўляецца даследаванне асаблівасцей традыцый харчавання, вызначэння і характарыстыкі  яе структурных кампанентаў, вывучэнне змен у традыцыях харчавання на працягу ХІХ – ХХ стст. Актуальнасць вырашэння гэтай задачы тлумачыцца месцам і роляй традыцый харчавання у культуры беларусаў. Дзякуючы сваёй кансерватыўнасці і ўстойлівасці да змен, яны з’яўляюцца той часткай культуры, якая ў найбольшай ступені захавала рысы этнічнага характару. Аналіз традыцый харчавання будзе з’яўляцца важнейшым аспектам даследавання этнакультурных працэсаў.

Актуальнасць вывучэння традыцый харчавання звязана з вялікай практычнай значнасцю і запатрабаванасцю гэтай часткі культуры ў сучаснай сферы харчавання, а таксама яе выкарыстаннем у турыстычнай галіне нашай краіны. Традыцыі харчавання з’яўляюцца візітнай карткай любога народа. Таму важна іх не толькі ведаць, але і папулярызаваць як важнейшы элемент нашай культурнай спадчыны.

Побач з тэрмінам «традыцыі харчавання» ў этналогіі ўжываецца тэрмін «народная кулінарыя». У савецкай этналогіі было пашырана паняцце «ежа», пад якім разумелі, як правіла, толькі стравы. Астатнія ж кампаненты выпадалі з-пад увагі даследчыкаў. Таму мэтазгодна пры даследаванні гэтай з’явы ў этналогіі выкарыстоўваць тэрмін «традыцыі харчавання», які ўключае прадукты і стравы з гэтых  прадуктаў; спосабы і прыёмы прыгатавання; правілы паводзін, звязаныя з ужываннем ежы; трапезы, час і паслядоўнасць іх выкарыстання; майстэрства асобы, якая гатуе ежу; посуд.

Пра традыцыйную культуру харчавання беларусаў сабраны багаты фактычны этнаграфічны матэрыял, даследаваны яе асаблівасці, нядрэнна вывучаны асобныя перыяды, матэрыялы па народнай кулінарыі выкарыстоўваліся для гістарычна-этнаграфічнага раяніравання матэрыяльнай культуры Беларусі, выдзялення і разгляду асноўных яе структурных частак. Разам з тым не праводзіўся тэарэтычны аналіз традыцый народнага харчавання, не разглядаліся змены ў гэтай частцы культуры на працягу ХХ ст., амаль не паказана іх трансфармацыя і адаптацыя ў сучасны перыяд. Неабходна паказаць эвалюцыю асноўных элементаў традыцыйнай культуры харчавання беларусаў на працягу ХІХ – ХХ стст., шляхі выкарыстання традыцый народнага харчавання ў наш час: у хатніх умовах, у рэстаранах і кафэ, на аграэкасядзібах.

У традыцыйнай культуры харчавання ёсць дзве процілеглыя асаблівасці. З аднаго боку, яна характарызуецца ўстойлівасцю, нават у нейкай ступені кансерватыўнасцю (асабліва абрадавыя віды страў), з другога, менавіта ў галіне народнай кулінарыі добра бачны міжэтнічныя сувязі на ўсіх узроўнях (выкарыстанне прадуктаў, тэхналогія прыгатавання, посуд і г. д.).

Спецыфіка феномена харчавання найбольш поўна раскрываецца з фразы, якая належыць французскаму антраполагу Клоду Леві-Стросу: «Чалавецтва пачынаецца з кухні». Ён жа лічыў, што найбольш ранні пераход ад прыроды да культуры адбываецца ў працэсе прыгатавання ежы. Навуковая задача – глыбока і ўсебакова даследаваць гэту важнейшую частку культуры.

Новогродский Тадеуш Антонович

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Понятия эволюции и репликации (в смысле воспроизведения) неразделимы. Эволюция осуществляется посредством репликации.         Сам механизм репликации не только возник в результате эволюции, но и продолжает эволюционировать.         Эволюция (лат. evolutio — р...
Лавриновская Ирина Васильевна Исследование проблемы трансформации статуса сельской женщины в ХХ – начале ХХІ в. является одной из важных задач современной белорусской этнологической науки. На протяжении веков у белорусов складывалась система представлений о р...
Перыяд ХІХ – пачатку ХХ ст. характарызуецца своеасаблівай модай на мемуарную літаратуру. У гэты час была створана вялікая колькасць успамінаў, дзённікаў, нататак падарожнікаў. Гэта так званыя “крыніцы асабістага паходжання”. У цэнтры твораў мемуарнай літаратур...