Категории

Экспериментальные тенденции в драматургии Австрии второй половины ХХ – начала ХХІ веков (в сравнении с драматургией Беларуси)

3 минуты на чтение

Аўстрыя – краіна з надзвычай багатай традыцыяй драматургіі, якую ва ўсе часы жывіў і натхняў творчы эксперымент: наватарства паступова ператваралася ў класіку, якая потым зноў перапрацоўвалася, адмаўлялася ці парадзіравалася, набываючы такім чынам новае жыццё. Безумоўна, любая нацыянальная драматургія самабытная па сваёй сутнасці, і, на першы погляд, эксперыментальныя тэндэнцыі тэатра Аўстрыі і Беларусі развіваліся зусім па-рознаму. Аднак параўнальная характарыстыка твораў аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў-наватараў другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. не толькі вылучае шмат агульных рысаў у эксперыментальнай інтэрпрэтацыі традыцыйных аспектаў драмы абедзвюх краін, але і дае магчымасць больш дасканалага прачытання беларускай драматургіі ў кантэксце еўрапейскай культуры. Такое супастаўленне, упершыню праведзенае ў межах айчыннага літаратуразнаўства, стала магчымым дзякуючы вылучэнню шматлікіх беларуска-аўстрыйскіх паралеляў.

Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, Аўстрыя і Беларусь былі і застаюцца краінамі-пасрэднікамі паміж Усходам і Захадам, на тэрыторыі якіх заўсёды суіснавалі прадстаўнікі некалькіх этнасаў; прысутнасць моцных суседзяў (Германія, Расія, Польшча) ў значнай ступені абумовіла фарміраванне нацыянальных характараў беларусаў і аўстрыйцаў (талерантнасць мыслення, імкненне да стабільнага існавання, страх перад зменамі); у абедзвюх краінах перыядычна прымусова мянялася пануючая рэлігія, якая ўплывала на традыцыі нацыянальнай драмы (барочныя містэрыі, “школьны тэатр” езуітаў); аўстрыйскія і беларускія драматургі дагэтуль актыўна пераасэнсоўваюць наступствы Другой сусветнай вайны і надаюць вялікую ўвагу пытанню развіцця экалагічнай свядомасці; і беларускія, і аўстрыйскія творцы вымушаны змагацца за развіццё драматычнага мастацтва ва ўмовах глабалізацыі і камерцыялізацыі культуры. 

У аўстрыйскай драматургіі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. сфарміравалася шырокае кола аўтараў, чые творы маюць агульнаеўрапейскае значэнне. Сярод іх вылучаюцца імёны Томаса Бернхарда (Thomas Bernhard, 1931 – 1989), Канстанцыі Дэніг (Constanze Dennig, нар. у 1954), Петэра Хандке (Peter Handke, нар. у 1942) і Харальда Цузанека (Harald Zusanek, 1922 – 1989). П’есы гэтых драматургаў адметныя сваёй гуманістычнай пазіцыяй, спалучэннем гістарызму і наватарства, адлюстраваннем глыбінных працэсаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі і постмадэрнісцкай пераідэнтыфікацыі асобаў аўтара і гледача, іх аб’ядноўваюць рознабаковыя праявы эксперымента як маштабнай і эстэтычна значнай тэндэнцыі сусветнай драматургіі. Сучаснай аўстрыйскай драме, з яе правакацыйнасцю і няспынным пошукам новых шляхоў уздзеяння не толькі на гледача, але на чалавека сацыяльнага, належыць асаблівая роля ў развіцці сусветнага драматургічнага працэсу.

Асноўным фактарам гэтага развіцця з’яўляецца лінейны і паралельны драматургічны эксперымент [тут і далей курсіў наш – Т.Б.] – сукупнасць спецыфічных мастацкіх метадаў і прыёмаў, якімі аўтары карыстаюцца, каб паглыбіць уздзеянне драматургічнага тэксту на свядомасць гледача. Эксперымент заўсёды ідзе поруч з часам, крытычна адлюстроўвае любыя змены ў жыцці грамадства і патрабуе асэнсаваць надзённыя праблемныя пытанні, таму раскрыццё нацыянальных асаблівасцяў беларускай эксперыментальнай п’есы праз супастаўленне са спецыфічнымі рысамі сучаснай аўстрыйскай драмы мае вялікае значэнне для паглыблення сацыяльнай свядомасці беларускага народа і яго культурнай самаідэнтыфікацыі.

Актуальнасць дысертацыі абумоўлена: 1) неабходнасцю падагульнення і развіцця айчынных даследаванняў у галіне нямецкай і нямецкамоўных літаратур, у прыватнасці – аўстрыйскай драматургічнай традыцыі; 2) значнасцю персаналій Т. Бернхарда, П. Хандке, Х. Цузанека, К. Дэніг для вучэбных дысцыплін філалагічных ВНУ, у якіх вывучаюцца замежныя літаратуры; 3) неабходнасцю ў адукацыйных і папулярызатарскіх мэтах суаднесці вопыт выбраных  аўстрыйскіх і беларускіх драматургаў-эсперыментатараў, чый плён сцвердзіўся ў сярэдзіне ХХ – пачатку ХХІ стст. з пункту гледжання дынамікі  традыцыйнага і наватарскага ў іх творчасці; 4) недастатковай асветленасцю ў беларускім літаратуразнаўстве і літаратурнай крытыцы праблем паэтыкі эксперыментальнага тэатра, які займае значнае месца ў сучаснай драматургіі і тэатральным мастацтве. Дадзенае даследаванне стварае базу тэорыі драматургічнага эксперымента, прапануе шырокі аналітычны матэрыял для яе далейшай распрацоўкі і паралельна раскрывае вялікі патэнцыял эксперымента для абнаўлення і ўдасканалення літаратурнай і тэатральнай традыцыі Аўстрыі і Беларусі.

Боричевская Татьяна Геннадьевна

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

По истории культуры Беларуси конца XVIII –  первой половины XIX в. написано огромное количество работ, даны разные характеристики и оценки, однако отсутствует историографический анализ этих исследований, неопределены дальнейшие пути и направления изучения этой...
Проблема польско-литовской интеграции как своеобразный исторический путь цивилизационного взаимодействия Польши и Великого княжества Литовского с ее русскими православными землями в период от Кревской унии до Люблинской, является одной из важнейших в истории р...
Рассматривая культуру Беларуси, необходимо рассматривать всю историю формирования и развития культуры на территории Беларуси. До развала Советского союза территории Беларуси входили в состав Речи Посполитой, Российской Империи, Великого Княжества Литовского, Л...