Категории

Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых XIX - першай паловы ХХ ст.

2 минуты на чтение

У жыцці чалавека спакон вякоў былі тры самыя важныя падзеі: нараджэнне, стварэнне сям’і і смерць, з якіх толькі другую (вяселле) ён мог сам выбіраць. Таму вясельная абраднасць з’яўляецца адной з самых старажытных. У кожнага народа гэтае свята рыхтавалася з неверагоднай стараннасцю і з’яўлялася часткай традыцыйнай культуры са сваімі нацыянальнымі, рэгіянальнымі і лакальнымі адметнасцямі. У разнастайных рытуалах, іх музычна-песенным суправаджэнні, а таксама ў візульна-вобразным рашэнні вяселля ў цэлым галоўная роля адводзілася строям маладых. Яшчэ ў Святым Пісанні сцвярджаецца: “Ці можа забыцца … нявеста на ўбранне сваё?” (Іерамія 2:32).

Пры шырокім даследаванні музычна-фальклорнага боку традыцыйнага беларускага вяселля, строі маладых пакуль што заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў-мастацтвазнаўцаў. Актуальнасць тэмы дадзенага дысертацыйнага даследавання вызначаецца неабходнасцю запаўнення прагалаў у навуковых ведах пра традыцыйныя вясельныя строі маладых, стварэння сістэмнага ўяўлення аб іх як важнай і ўнікальнай мастацкай з’яве традыцыйнай культуры. Аднаўленне разумення гэтага адметнага прадмета народнай творчасці ва ўмовах імклівых працэсаў глабалізацыі будзе спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і самаідэнтыфікацыі беларусаў сярод іншых народаў свету.

На працягу ХІХ стагоддзя адбываўся працэс складвання асноўных прыкмет традыцыйнага беларускага касцюма, у тым ліку вясельных строяў, якія па сваіх кампанентах і іх мастацкім рашэнні цалкам сфарміраваліся да канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Першая палова ХХ ст. стала часам актыўных палітычных, эканамічных і сацыяльных змен, пераходу ад традыцыйнага побыту да гарадскога, што абумовіла суіснаванне розных падыходаў да стварэння вясельнага адзення. Абраны перыяд для вывучэння (ХІХ – першая палова ХХ ст.) дазваляе ахапіць мастацкія асаблівасці беларускіх традыцыйных вясельных строяў маладых як на вяршыні іх развіцця, так і ў іх паступовым згасанні, і вылучыць найбольш трывалыя рытуальныя элементы.

Рассыльная Вераніка Юр’еўна

Rassylnaya Veranika

 

BELARUSIAN TRADITIONAL WEDDING COSTUMES

IN THE 19TH AND THE FIRST HALF OF THE 20TH CENTURIES

Key words: wedding, newlyweds, groom, bride, Belarusian folk clothes, traditional costumes, wedding ceremony, wreath, decorations, costume functions, regional distinctions, evolution of artistic solution, fashion, applied art.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Пачынаючы з першай паловы ХІХ ст., калі ў расійскай і польскай гістарыяграфіі з’явіліся першыя крытычныя і тэарэтычныя працы аб мемуарах, у навуковай літаратуры фарміруюцца два асноўныя падыходы да аналіза дадзенага віда крыніц. Яны грунтуюцца на розным стаўле...
Літаратурнае мінулае з’яўляецца неад'емнай часткй грамадска-культурнага жыцця. У данным артыкуле пойдзе гаворка пра «ліратаратурнае жыццё» як гістарычную з’яву першай чвэрці ХІХ ст. Пад “літаратурным жыццем” мы будзем разумець перыядычны друк, кніжныя крам...
Першая сусветная вайна прынесла Беларусі вялікія людскія страты і разбурэнне гаспадаркі. Насельніцтва моцна пакутавала ад шматлікіх рэквізіцый, марадзёрства, прымусовых работ і эвакуацыі, ваенных і дзяржаўных павіннасцей. Беларускія землі больш чым два гады бы...