Асноўныя праблемы для абмеркавання:
- Рэч Паспалітая абодвух народаў: гістарычны лёс і гістарычная спадчына
- Этнарэлігійныя і нацыятворчыя працэсы ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе ў XVІ – пачатку ХХ ст.
- Імперыі і народы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў ХІХ – пачатку ХХ ст.
- Этнадэмаграфічныя і палітычныя праблемы Беларусі і Ўсходняй Еўропы ва ўмовах Першай сусветнай вайны
- Праблемы фарміравання нацыянальнай дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе ў першай паловв ХХ ст.
- Беларусь і Украіна ў 20-30–я гг. ХХ ст.: падзеленыя народы, падзеленае грамадства
- Беларускія праблемы ў еўрапейскай палітыцы (1918 – 1945 гг.)
- Беларусь і суседнія народы ва ўмовах Другой сусветнай вайны.
- Беларусь і суседзі ў другой палове ХХ- пачатку ХХІ ст.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім даслаць да 15.03.2016..
Матэрыялы дакладаў (адзін экземпляр на паперы і адзін на электронную пошту) неабходна даслаць да 01.04.2016 г.
на электронную скрыню: czaropka@gmail.com, czaropka@tut.by
або на адрас: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны,
кафедра ўсеагульнай гісторыі,
246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104,
Рэспубліка Беларусь
кантактныя тэлефоны: (8-0232) 60-74-90, 60-40-60
Рэдакцыйная рада пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для выдання
Матэрыялы аб'ёмам 15–16 тыс. знакаў павінны быць набраны ў рэдактары MS Word праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 12pt без пераносаў. Палі: верхняе, левае, правае – 2 мм, ніжняе – 25 мм. Першы радок злева – УДК. Праз радок справа – ініцыялы аўтара (аўтараў) і прозвішча, назва установы. Наступны радок праз інтэрвал, – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца анатацыя (300‑600 знакаў памеру 11pt без пераносаў). Праз два радкі друкуецца тэкст дакладу. Спасылкі на літаратуру і крыніцы даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад: [1, с.15–16]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц, аформлены адпаведна з патрабаваннямі ВАК Беларусі. Да тэкста дакладу просім дадаць пераклад анатацыі на англійскую мову.
Рабочыя мовы канферэнцыі беларуская, украінская, руская, польская, англійская.