татары

Прававы статус татарскага насельніцтва

Палітычная барацьба ў Рэчы Паcпалітай, што працягвалася з 1768 па 1772 год, прывяла да першага падзела дзяржавы. У выніку чаго ўсходнія беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Пад час другога падзела Рэчы Папалітай у 1793г. да Расіі адышла большая частка Беларусі (з Менскам, Слуцкам, Пінскам), гэта значыць, што татарскае насельніцтва, як і беларускае стала падданым расійскай імператрыцы. 1795г. азнаменаваўся падпісаннем новага пагаднення аб падзеле Рэчы Папалітай.

Татары Гродзеншчыны.

У канцы ХІV ст. у выніку міжусобных канфліктаў у Залатой Ардзе хан Тахтамыш і яго войска вымушаны былі шукаць прытулку ў ВКЛ. Вялікі кн. Вітаўт выдзеліў ім землі этнічнай Літвы (Віленшчына, Гродзеншчына, Міншчына) – адсюль назоў літоўскія татары. Іх колькасць павялічвалася за кошт  натуральнага прыросту, перасяленцаў з Арды, Паволжа і Крыма, а таксама палонных, і ў ХVІ ст. даходзіла да 40 тыс. (паводле іншых падлікаў да 100 тыс.) чалавек; насельніцтва Т.