свадьба

Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых XIX - першай паловы ХХ ст.

У жыцці чалавека спакон вякоў былі тры самыя важныя падзеі: нараджэнне, стварэнне сям’і і смерць, з якіх толькі другую (вяселле) ён мог сам выбіраць. Таму вясельная абраднасць з’яўляецца адной з самых старажытных. У кожнага народа гэтае свята рыхтавалася з неверагоднай стараннасцю і з’яўлялася часткай традыцыйнай культуры са сваімі нацыянальнымі, рэгіянальнымі і лакальнымі адметнасцямі. У разнастайных рытуалах, іх музычна-песенным суправаджэнні, а таксама ў візульна-вобразным рашэнні вяселля ў цэлым галоўная роля адводзілася строям маладых.

Каравай

Каравай – комплекс рытуалаў, што служылі маркерам пачатку традыцыйнага вяселля, галоўным зместам якіх было прыгатаванне спецыяльнага вясельнага хлеба, што выпякаўся толькі аднойчы для чалавека і сімвалізаваў змену яго статуса.

Заручыны

Апошні перадвясельны абрад, на якім канчатвова замацоўваецца дамова аб шлюбе. У сярэднявеччы быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў вольных саслоўяў і ўяўляў сабою этап, на якім падпісвалася грамата з узаемнымі абавязкамі а таксама праходзіла злучэнне рук перад святынямі, а таксама абмен пярсцёнкамі. У сялянскім асяроддзі з’яўляецца пазней і часта зліваецца са сватаннем. Праходзіў звычайна ў суботу ці нядзелю ў прысутнасці шырокага кола сваякоў перш за ўсё нявесты.

Выпраўленне маладога

адзін з традыцыйных вясельных абрадаў. Адбываўся ў доме маладога падчас выпраўлення яго да нявесты ў дзень шлюбу

Вясельны абрад

Брама  – вясельны абрад, што адбываецца падчас сустрэчы маладых ад шлюбу альбо на этапе выкупу нявесты дружынай жаніха і благаславення да шлюбу