семуха

Сёмуха

Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі) (у якасці рэканструяванага абрада выступае ў вв. Бобры, Ражанка Шчучынскага р-на, Струбніца Мастоўскага р-на)  - завяршальнае веснавое свята. У праваслаўных С. адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслання Святога Духа. Да С. стараліся парабіць усе веснавыя сельскагаспадарчыя працы. Абыходзілі хрэсным ходам вёску і палі. Напярэдадні свята чыста прыбіралі хату і сядзібу, а потым упрыгожвалі зелянінай – галінкамі і дрэўцамі бярозы, радзей – клёна, ліпы, падлогу хаты і двор засцілалі аерам.