писатели

Алегарычная творчасць М.Карыцкага: вытокі і ўплывы

Байкі Эзопа, Федра, а магчыма, Лафантэна зрабілі значны ўплыў на беларускага паэта-лацініста,  доктара  філалогіі  МіхаілаКарыцкага (1714–1781), родам з маёнтку Дзітрыкі Лідскага павета Віленскага ваяводства. Ён атрымаў выключную адукацыю, працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў многіх гарадах Беларусі; апошняя яго пасада — рэктар мінскай ваяводскай школы. З 1730 года ён звязвае сваё жыццё з ордэнам езуітаў, а пасля яго распаду перажывае духоўны крызіс.

Моўныя асаблівасці п'есы Янкі Купалы "Прымакі"

С.В. Асабіна

 

Жанр твора пісьменнікам вызначаны так: сцэнічны жарт у адным акце. Разнастайныя камічныя эфекты  ствараюцца ў  п’есе ўчынкамі, паводзінамі герояў, а таксама спецыфічнай манерай выказвання, арыгінальным ужываннем моўных сродкаў, якія маюць ідэйную і стылістычную функцыі.

     Разгледзім некаторыя моўныя асаблівасці п’есы.