Обзоры

Организация питания красноармейцев в 1920-е годы

В статье показано нормирование выдачи продовольствия бойцам Красной Армии в 1920-е годы. Показаны проблемы в организации питания военнослужащих, оказавшие влияние на их политико-моральное состояние.

Заручыны

Апошні перадвясельны абрад, на якім канчатвова замацоўваецца дамова аб шлюбе. У сярэднявеччы быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў вольных саслоўяў і ўяўляў сабою этап, на якім падпісвалася грамата з узаемнымі абавязкамі а таксама праходзіла злучэнне рук перад святынямі, а таксама абмен пярсцёнкамі. У сялянскім асяроддзі з’яўляецца пазней і часта зліваецца са сватаннем. Праходзіў звычайна ў суботу ці нядзелю ў прысутнасці шырокага кола сваякоў перш за ўсё нявесты.

Гліняная цацка

ЦАЦКА ГЛІНЯНАЯ, старажытны від традыцыйнага народнага мастацтва (промысла), які спадарожнічаў ганчарству ў ганчарных асяродках і якім пераважна займаліся жонкі ганчароў або іх дзеці, не пераросшы на Беларусі ў самастойнае рамяство. Ц.Г. характэрны выразнасць формаў, пластычнасць, лаканізм, кампактнасць, ярка выяўленыя нацыянальныя і рэгіянальныя асаблівасці. На Беларусі Ц.Г., як правіла, не распісвалася ў розныя колеры, а глазуравалася, як і посуд аднатоннай палівай – зялёнай, карычневай, жоўтай.

Песенная культура Гродзеншчыны

Песенная культура Гродзеншчыны - гэта неад’ямная частка традыцыйнай культуры Беларусі са сваімі рэгіянальнымі адметнасцямі і непаўторным каларытам. Як і па ўсёй краіне, традыцыйныя песні Панямоння складаюцца з трох цыклаў, у залежнасці ад іх прызначэнны: каляндарна-земляробчы, сямейна-абрадавы і песні, якія выконваюцца ў любы час – пазаабрадавыя.

Институт государства как фактор формирования социальной реальности нового типа

Современные глобальные трансформации привносят существенные изменения в основы мироустройства. В последние десятилетия ХХ в. произошли гигантские геополитические сдвиги в мировом обществе: завершение «холодной войны», вместе с тем крах биполярной системы, передел сфер влияния и формирование новых центров силы, рост идеологического противоборства на мировой арене и стремительное расширение конфликтного пространства.

Беларуская славістыка ў агульнаславянскім і сусветным кантэксце (да XV Міжнароднага з’езда славістаў)

Сучасная славістыка (славяназнаўства) аб’ядноўвае цэлы комплекс гуманітарных навук, якія вывучаюць мовы, матэрыяльную i духоўную культуру, паходжанне (генезіс), гісторыю, фальклор i літаратуру старажытных i сучасных славян. Як самастойны навуковы напрамак славістыка ўзнікла ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. на базе параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (кампаратывістыкі). Пазней да яе далучыліся літаратуразнаўства, этнаграфія, мастацтвазнаўства, а таксама агульная гісторыя і гісторыя рэлігіі ў славян.

К вопросу о семантических отношениях в системе экономической терминологии (на материале русского и белорусского языков)

Одним из теоретических положений современной лингвистики является суждение о том, что общие закономерности развития и функционирования языка распространяются и на терминосистемы. Трактовка термина как лексического элемента современного литературного языка в его определенной фукнции (см. работы В.П. Даниленко, В.Н. Прохоровой, В.М. Лейчика и др.) позволяет утверждать, что в терминологии наличествуют все связи и отношения, которые свойственны общей лексике.

Асаблівасці нацыянальна-культурнай канцэптуалізацыі ў працэсе адлюстравання пазамоўнай рэчаіснасці (на матэрыяле паэзіі Пімена Панчанкі)

Нацыянальна-моўная карціна свету адлюстроўвае свядомасць канкрэтнага грамадства, звязанага этнічнай роднасцю, звычаямі, спосабам і ладам жыцця. Даследаванне нацыянальна-моўнай карціны свету дазваляе выявіць канцэптуальную сістэму гэтага грамадства.

Вобраз хаты ў творчасці Францішка Багушэвіча і Мар’і Канапніцкай

На працягу ўсяго XIX стагоддзя сацыяльна-палітычныя ўмовы былі неспрыяльнымі для развіцця беларускай і ў значнай ступені польскай літаратуры. І ўсё ж новая мастацкая традыцыя ў беларускім прыгожым пісьменстве запачаткавалася, пашырылася, чэрпаючы ідэі і вобразы найперш з народнага жыцця, удасканальваючы мастацкія прыёмы і моўныя сродкі. Гісторыя развіцця культуры і літаратуры прыгнечаных народаў сведчыць аб тым, што іхні ўздым у значнай ступені абумоўлены здольнасцю браць урокі ў сусветнай, еўрапейскай культуры.

Страницы