обряды

Хрэсьбіны

абрад, дзе сумяшчаюцца рэшткі дахрысціянскага далучэння дзіцяці да грамады і пазнейшага хрысціянскага хросту. Хрысцілі дзіця звычайна пасля спаўнення 40 дзён, але ў выпадках, калі яно было кволым і снавала пагроза смерці немаўляці, стараліся пахрысціць як мага хутчэй. Час паміж нараджэннем і хрышчэннем лічыўся для дзіцяці вельмі небяспечным, яго, згодна традыцыйных уяўленняў, лёгка было сурочыць, таму дзіця стараліся не паказваць людзям, некаторыя нават на двор не выносілі. Падчас хрышчэння дзіцяці давалася імя.

Вознесение

Ушэсце

Ушэсце – ета летні празнік. Усё ўрэмя ён пападае ў чацвер, ета ад Паскі 6 нядзель праходзіць. На еты празнік мы ўсё ўрэмя хадзілі ў госці. Многа ўсяго варылі, елі скаромнае. Празнік еты 2 дні цягнецца.

Запісана ў в. Малейкі Брагінскага р-на

ад Краўчанка Ганны Паўлаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Максімчык А.

 

ВОЗНЕСЕНИЕ