Город

Навагрудак - царкоўная сталіца Вялікага княства Літоўскага

У палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага і Усходняй Еўропы ХІІІ ст. і іх царкоўна-рэлігійным жыцці ХІV – ХV стст. Наваградку належала вялікая, а нярэдка і вызначальная роля. Валянцін Пікуль, рускі гісторык і раманіст, пісаў пра сярэднявечную Беларусь: “Калі б беларусы змаглі прыўзняць гістарычную заслону мінулага, то … свае гістарычныя цэнтры Полацк і Наваградак яны паставілі б паводле гістарычнага рэйтынгу і ўплыву ў Еўропе на першае месца ў ХІ – ХІІ – ХV стагоддзях” [1, с. 7].

Краязнаўчыя даследаванні Віцебска дзяржаўнымі ўстановамі ў 1960 – 1991 гг.

Шэрагам айчынных і замежных навукоўцаў вылучаюць тры накірункі гістарычнага краязнаўства: дзяржаўны, грамадскі, школьны. Кіруючая роля ў краязнаўстве БССР на працягу практычна ўсяго ХХ ст. належыць дзяржаве. Краязнаўчымі даследаваннямі займаюцца рэгіянальныя архівы, бібліятэкі, вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзяржаўныя органы (аддзелы культуры, спорту і турызму, цэнтры рамёстваў), дзяржаўныя і ведамасныя музеі.

Гарадскі пасёлак Любча: гісторыя і сучаснасць

Любча – гарадскі пасёлак у Наваградскім раёне, на левым беразе Нёмана, за 26 кіламетраў на паўночны ўсход ад Наваградка. Вядома з сярэдзіны ХІІІ ст., калі была аддадзена князем Міндоўгам кіеўскаму баярыну Кіяну, які хаваўся ў Наваградку ад татарскага нашэсця. Пры князі Гедыміне адносілася да вялікакняжацкіх уладанняў. У 1428 г. князь Вітаўт перадаў Любчу сваёй жонцы Ульяне. З 1465 г. – уласнасць віленскага ваяводы Кежгайлы. У 1499 г. князь Аляксандр падараваў “двор Любчу” свайму пісару Федзьку Рыгоравічу. У 1517 – 1528 гг.

З гісторыі крынкаўскіх дынастый (1795 – 1917 гг.)

Як зразумець учынкі людзей населенага пункта, калі ад іх не засталося ні эпісталярнай спадчыны, ні ўласных успамінаў, ні мемуараў пра іх? Якім чынам здолець растлумачыць тую складанасць лёсаў, якая ў рознай ступені, але заўсёды не ў малай, напаткала кожную сям’ю, бо кожны крок у развіцці мястэчка – гэта шмат крокаў, зробленых яго жыхарамі? Адна з крыніц для пошуку адказаў на такія пытанні – гэта ніці радаводаў. Па іх, бы па правадах, цягнулася і перадавалася самая важная інфармацыя. Гэта інфармацыя аб папярэдніках.

Гісторыя і сучаснасць урбанамікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)

Урбананіміка − частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы, аформілася толькі ў 70 − 80-я гг. XX ст. Але да 1990-х гг. гарадская тапаніміка заставалася па-за ўвагай беларускіх гісторыкаў. Гэта тлумачыцца дзвюмя прычынамі. Па-першае, абсалютная большасць назваў вуліц ва ўсіх беларускіх гарадах была перайменавана ў савецкі час на ідэялагічныя. Зразумела, што адкрываць грамадскасці гістарычнае імя вуліцы, а тым больш абгрунтоўваць неабходнасць яго вяртання, у той час было немагчыма.

Гарады Полацкай зямлі паводле археалагічных крыніц

У недатаванай часцы “Аповесці мінулых гадоў”, дзе гаворыцца аб рассяленні славян на тэрыторыі Усходней Еўропы, паведамляецца і пра крывічоў-палачан: “Инии седоша на Двине и нарекошася полочане, речьки ради, яже втечеть в Двину, именем Полота, от сея прозвашася полочане”. Далей летапісец дае звесткі аб палітычнай арганізацыі: “…а другое княжение на Полоте, иже полочане.

Канцэпт "Ідэальны горад" у беларускім нацыянальным каноне першай паловы ХХ ст.

Прыгадаем, што для недзяржаўных народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якіх адносяцца і беларусы, з’яўленне нацый і нацыянальных культур – гэта рэаліі канца XVIII – XX стст. Згодна з Міраславам Грохам, гэты працэс праходзіць у сваім класічным развіцці тры фазы: пе­рыяд навуковай зацікаўленасці этнічнай групай (этнічнымі групамі), з якіх фар­муецца асобны народ; перыяд агітацыі на карысць дадзенага нацыянальнага руху; перыяд, калі дадзены нацыянальны рух набывае масавы характар. Згодна з гэтай мадэллю Гроха, беларусы ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

З гісторыі беларускіх мараў пра Вільню. Перыяд нямецкай акупацыі. 1915-1918 гг.

Пра “віленскае пытанне” першым у незалежнай Рэспубліцы Беларусь загаварыў гісторык Анатоль Цітоў [7]. Беларуска-літоўскія адносіны пасля распаду Расійскай імперыі вывучаў Анатоль Грыцкевіч [5]. Беларуска-польскія дачыненні ў Вільні знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі Аляксандра Смаленчука [17]. Алесь Пашкевіч вывучаў сітуацыю вакол Вільні ў  часы Сярэдняй Літвы (1919 – 1922 гг.) [14]. Дзякуючы публікацыям Анатоля Сідарэвіча, стала шырока вядома дзейнасць і наукова-публіцыстычная спадчына аднаго з галоўных змагароў за Вільню Антона Луцкевіча [9].

Дзейнасць польскіх палітычных партый сярод рабочых у Гродзенскай губерні ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.

У канцы XIX ст. адбываўся працэс інтэнсіўнага развіцця польскага грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. У гэты перыяд пачынае складвацца сістэма польскіх палітычных партый, якія ў сваіх праграмах адлюстроўвалі эканамічныя, палітычныя і культурныя імкненні розных слаёў польскага грамадства беларускіх зямель.

Грамадска-палітычнае жыццё Гродна ў 30-я гг. ХІХ ст.

Паўстанне 1830-1831 гг. не абмінула Гродна. З 13 снежня 1830 г. горад і губерня знаходзяцца на ваенным становішчы з падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму рускай арміі графу І.І.Дзібічу-Забалканскаму. У горадзе знаходзяцца атрады казакаў для падтрымання парадку. У час ваенных дзеянняў у Гродне дзейнічаюць: прадуктовая крама (склад), артылерыйскі парк 1-га корпуса, лятучы артылерыйскі парк, лабараторная рота №2, два мясцовых артылерыйскіх парка, шпіталь на 1200 хворых.

Страницы