Богданович

Антычныя матывы ў паэзіі Максіма Багдановіча

Імя Максіма Багдановіча ўваходзіць у нашу свядомасць з дзяцінства і застаецца ў ёй сімвалам гарачай любові да роднага краю і веры ў творчыя сілы беларускага народа. Літаратурная спадчына М. Багдановіча з’яўляецца унікальнай з’явай у гісторыі беларускага мастацкага слова. Пра творчасць Максіма Багдановіча напісана многа цікавых і змястоўных прац. І ўсеж шэраг пытанняў, якія датычацца «загадкі Багдановіча», патрабуюць больш глыбокага асэнсавання. Важным сярод іх па-ранейшаму застаецца пытанне аб уплыве на яго творчасць антычнай культуры і літаратуры.