белорусская народная одежда

Беларускія традыцыйныя вясельныя строі маладых XIX - першай паловы ХХ ст.

У жыцці чалавека спакон вякоў былі тры самыя важныя падзеі: нараджэнне, стварэнне сям’і і смерць, з якіх толькі другую (вяселле) ён мог сам выбіраць. Таму вясельная абраднасць з’яўляецца адной з самых старажытных. У кожнага народа гэтае свята рыхтавалася з неверагоднай стараннасцю і з’яўлялася часткай традыцыйнай культуры са сваімі нацыянальнымі, рэгіянальнымі і лакальнымі адметнасцямі. У разнастайных рытуалах, іх музычна-песенным суправаджэнні, а таксама ў візульна-вобразным рашэнні вяселля ў цэлым галоўная роля адводзілася строям маладых.