белорусская литература

Матыў роднай хаты

Хата ў традыцыйнай свядомасці беларусаў – правобраз універсальных уяўленняў аб матэрыяльнай і духоўнай прасторы жыцця, якая адмяжоўвае чалавека ад знешніх, чужых сіл, атульвае яго спакоем і душэўным цяплом і ўвогуле стварае камфортныя ўмовы існавання. Хата заўсёды будавалася і заставалася як свая ўласнасць і ўспрымалася як часціна свайго роду, бо звязвалася з уласнай сям’ёй, з пакаленнямі продкаў. У роднай хаце чалавек прыходзіў на свет, тут жа ён і адыходзіў у свет іншага вымярэння.

Вобраз хаты ў творчасці Францішка Багушэвіча і Мар’і Канапніцкай

На працягу ўсяго XIX стагоддзя сацыяльна-палітычныя ўмовы былі неспрыяльнымі для развіцця беларускай і ў значнай ступені польскай літаратуры. І ўсё ж новая мастацкая традыцыя ў беларускім прыгожым пісьменстве запачаткавалася, пашырылася, чэрпаючы ідэі і вобразы найперш з народнага жыцця, удасканальваючы мастацкія прыёмы і моўныя сродкі. Гісторыя развіцця культуры і літаратуры прыгнечаных народаў сведчыць аб тым, што іхні ўздым у значнай ступені абумоўлены здольнасцю браць урокі ў сусветнай, еўрапейскай культуры.

Пазнавальны і выхаваўчы характар казкі "Цуда-вуда" Уладзіміра Мазго

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура шмат робіць для таго, каб абудзіць ў дзяцей патрыятычныя пачуцці, нацыянальную годнасць, сумленне, неабыякавае стаўленне да ўсяго свайго роднага. І ўжо з самага пачатку, з самых першых усвядомленых крокаў варта гаварыць з імі праўдзіва і шчыра. Сёння, калі вельмі востра адчуваецца дэфіцыт дабрыні і міласэрнасці, увагі, мусіць, асабліва цяжка дзецям, паколькі праз іх сэрцы праходзіць шмат маланак.

Духоўна-хрысціянскія матывы ў паэзіі Дануты Бічэль

Данная статья посвящена анализу духовно-христианских мотивов поэзии Дануты Бичель. Акцентируется внимание на художественно-молитвенном слове нашей землячки Д. Бичель как неисчерпаемом источнике её творчества. В данной работе автор проследила эволюцию лирической героини Д. Бичель, ее внутренний и духовный мир, а также сделала попытку осмыслить интимно-глубокий диалог поэтессы с Богом. Исследование обогощает непростую в современном белорусском литературоведении проблему духовно-религиозный исканиий.

Антычная літаратура і станаўленне беларускай пародыі

Як літаратурны жанр пародыя ўзнікла і атрымала афіцыйнае прызнанне ў Старажытнай Грэцыі ў V  ст. да н.э. Упершыню пародыя як літаратурны тэрмін сустракаецца ў Арыстоцеля. Кантэкст, у якім Арыстоцель ужывае слова “пародыя” у  сваёй “Паэтыцы”, вельмі вузкі, але з яго зразумела, што пад пародыяй разумелася “перайманне” у тым шырокім значэнні, што было ўласціва для антычнасці, дзе мастацтва ўспрымалася як перайманне рэчаіснасці. Па словах Арыстоцеля,  «эпічная і трагічная паэзія, а таксама камедыя і паэзія дыфірамбічная… – усё гэта, уласна кажучы, мастацтвы пераймальныя.

Страницы