белорусская литература

Апошняя кніга Анатоля Іверса

Самае першае, што паказаў нам Іван Дарафеевіч у часе першай сустрэчы – кнігі. Свае вершы, літаратурна-крытычныя выданні. На першай старонцы  кожнай з гэтых працаў  пазначаны былі старонкі, дзе хоць раз успаміналася ягонае імя. Я разумела яго, чый шлях падыходзіў да васьмідзесяціпяцігадовай мяжы. Разумела паэта, які доўгі час не меў мажлівасці друкаваць свае вершы, не меў ніякага водгуку на створанае ім. А ён так прагнуў быць пачутым! Бо для чаго ж тады прамоўленае Слова? Таму я гэтак спяшалася адгукнуцца на ягоныя новыя кнігі…

Адама Міцкевіч і Францішак Багушэвіч як байкапісцы (да праблемы станаўлення жанру байкі ў новай беларускай літаратуры)

Беларуская байка апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя пачалася з перакладу твораў  антычных, рускіх, польскіх і іншых байкапісцаў. Наогул, без высокаякаснай перакладчыцкай дзейнасці не можа абыйсціся ні адна нацыянальная літаратура. Пераклады з замежных аўтараў адыгралі значную ролю ў станаўленні многіх сусветных літаратур, у тым ліку і новай беларускай літаратуры. На станаўленні жанру байкі і баечнай творчасці беларускіх пісьменнікаў адбіўся ўплыў вялікага рускага  байкапісца Івана Крылова і класіка польскай літаратуры Адама Міцкевіча.

Антычная рэцэпцыя ў паэзіі Адама Міцкевіча (на матэрыяле беларускіх перакладаў)

Антычная спадчына з'яўляецца той жыватворнай крыніцай, з якой чэрпаюць натхненне многія мастакі слова. Звяртаўся да скарбаў антычнай цывілізацыі і  класік сусветнай літаратуры, выхадца з Наваградчыны Адам Міцкевіч, знаёмства якога з антычнай культурай пачалося яшчэ са школьных гадоў у Навагрудку, а пазней у Віленскім універсітэце У антычнасці паэт шукае новыя імпульсы і падыходы.

Любая Айчына - каханая жанчына ў творчасці Адама Міцкевіча і Яна Чачота

Адзін з вызначальных момантаў рамантычнай паэзіі — апяванне, узвышэнне Айчыны праз вобраз каханай, калі ствараецца праўдзівы культ, якому верна служыць і перад якім у пашане схіляецца рыцар-паэт. У беларускай і польскай паэзіі гэтае велічнае двуадзінства годна прагучала найперш у творчасці Адама Міцкевіча і Яна Чачота.

Каханкаю першаю нашай — айчына,

Ёй служым, яе мы шануем,

Другое ж каханне — вядома ж, дзяўчына,

Міхаіл Карыцкі: станаўленне творчай індывідуальнасці

Лацінская мова не была заўсёды мёртвай мовай, як гэта сцвярджаюць некаторыя скептыкі, а лацінская літаратура не была мёртвай літаратурай. На гэтай мове не толькі пісалі, але і гаварылі, што цалкам натуральна, паколькі лаціна ў тагачаснай Еўропе ўважалася за мову навукі і культуры. У эпоху Сярэднявечча і Рэнесансу яна яднала вучоных розных краінаў, з’яўлялася сродкам стварэння адзінай еўрапейскай культуры.

Янка Купала: асаблівасці паэтыкі шляху

У творчасці Янкі Купалы вершаў, якія  толькі ў загалоўку ўтрымліваюць канцэпт шляху ці дарогі, назбіраецца на добрую паэтычную кнігу. Зрэшты, і кніга з назвай матыву таксама ёсць: «Шляхам жыцця». Выбіраючы загалоўкавую фармулёўку для аднаго з лепшых паэтычных зборнікаў як ва ўласнай творчасці, так і ў беларускай літаратуры наогул, Купала, відаць, не мог прадбачыць, што ў канчатковым выніку тэма шляху і матыў шляху атрымаюць далёка не адназначнае творчае вырашэнне.

Два падарожжы ў «чужую зямлю»

Паэма Якуба Коласа заварожвае сучаснага чытача і такім пытаннем: як вонкавая «безнацыянальнасць» (героі паэмы самі не здольны і не могуць убачыць, што яны знаходзяцца на ўскрайку здзічэлага гістарычнага поля) суіснуе з неабходнасцю вялікай нацыятворчай задачы і як іх суіснаванне праяўляецца ў творы? Вось чаму праз матыў шляху і варта павесці гаворку аб адным – эстэтычным – механізме этнічнай самаідэнтыфікацыі .

«Новая зямля» і матыў беларускага шляху

Першыя пакаленні чытачоў і навукоўцаў сабралі з «Новай зямлі» шчодры «ўраджай» самых непасрэдных уражанняў, уражанняў пазнавальных, і цераз гэтую пазнавальнасць надта блізкіх. Паверхня твора акаймавалася ўстойлівай і ганаровай характарыстыкай, калі і сама ацэнка, выкрышталізаваная літаратуразнаўчым досведам, стала неўзабаве найбольш распаўсюджанай цытатай – перафразам «Новай зямлі» як «энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства». Ледзь не паўстагоддзя таму, калі яшчэ надта ўстойліва трымаўся стэрэатып уяўленняў пра паэму як «эпас рэвалюцыі» (Ю.

Трансфармацыя матыву ў літаратурнай свядомасці

Матыў шляху ў сістэме каштоўнасцяў мастацкага выказвання ўтварае арэал ці не найбольш пашыранага ўжывання. Ён здаўна ўваходзіць у знакавы склад самых першасных і разам з тым самых распаўсюджаных мастацкіх моваў, якімі паслугоўваецца чалавецтва пры тлумачэнні, адлюстраванні і ўвасабленні пачаткаў светабудовы.

Матыў балю, бяседы, ігрышча ў творчасці Алаізы Пашкевіч

Матыў балю, бяседы, ігрышча ў творчасці Алаізы Пашкевіч

 

Страницы