белорусская литература

Зоська Верас - адна з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры

У кожнай вялікай справе ёсць тыя, хто узняты на самую вяршыню, чые імёны вядомыя. Бо гэта імёны правадыроў, кіраўнікоў, ідэйных натхняльнікаў. Але для здзяйснення вялікіх спраў неабходны і безліч іншых працаўнікоў, хто не выступаў у першых шэрагах, а старанна і аддана рабіў сваю справу. У нашым вялікім Адраджэнні, грамадска-палітычным, нацыянальным, культурным, літаратурным,  пачатку ХХ стагоддзя такое месца, на першы погляд непрыкметнае, належыць Зосьцы Верас. Яе можна назваць праўдзівай Пчолкай беларускага Адраджэння, руплівасцю і шчырасцю якое рабіліся многія справы.

"Наша Ніва"пра польскую культуру (1908 — 1911 гг.)

Значэнне «Нашай Нівы» ў гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі надзвычайнае. Праіснаваўшы ўсяго дзевяць гадоў на пачатку ХХ стагоддзя, гэты перыёдык стаў тым рухавіком, што спрычыніўся літаральна да ўсіх сфераў культурнага жыцця Краю праз усё ўжо прамінулае стагоддзе.

Падвоеная катастрофа - асноўны сэнсавы нюанс у зборніку навэлаў Зоф'і Налкоўскай "Медальёны" і лірыцы беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча

Літаратура, у якой адлюстраваны трагічныя падзеі гісторыі, успрымаецца не толькі як мастацтва, мастацтва слова, а як Слова мастака ў абарону людскасці, права на жыццё, як папярэджанне, як высокі акт гуманізму, скіраваны на суперажыванне, як імкненне, каб трагедыі не паўтараліся. Усё гэта ў поўнай меры можна аднесці да зборніка навэлаў Зоф’і Налкоўскай «Медальёны» і лірыкі 10-х гадоў беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Максіма Багдановіча.

Нашаніўцы ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях": вобразы і прататыпы

Сярод шматлікіх лірычных  адступленняў у трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» заўсёды кідалася ў вочы надзвычай кранальнае, як просьба прабачэння ці даравання, якім пачынаецца ХVІІ раздзел апошняй часткі: «Амаль паўвеку прайшло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі і я, хадзілі ў Панямонь з велікоднымі візітамі і павіншаваннямі. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце.

«Я была такой шчаслівай....» Згадка пра маці паэта М.Багдановіча

Марыя Апанасаўна Багдановіч. Вечна юная маці вечна юнага Паэта. Сышла ў вечнасць у 27 гадоў. Лёс, як зазначыла паэтка Данута Бічэль, толькі пераставіў дзве апошнія лічбы ў датах яе жыцця: 1869–1896. Пахавана ў Гародні.

Насупраць белай царквы

Услед за ўлюбёным паэтам

Творчасць Максіма Багдановіча стала праўдзівым узорам паэтычнага майстэрства для многіх наступнікаў. Між іншых беларускіх паэтаў у гэтым плане асабліва вылучаецца постаць Наталлі Арсенневай – нашай знакамітай паэткі, чыё жыццё даследчыкі справядліва называюць пяціэтапнай эміграцыяй. Ніхто з айчынных творцаў не зрабіў гэткага плённага ўплыву на яе лірыку як Максім Багдановіч. Пра гэта сведчыць і экзэмпляр дэбютнага зборніка паэткі «Пад сінім небам», дзе на тытульным лісце яе рукою было напісана: «Шаноўнаму Адаму Ягоравічу, бацьку майго улюбёнага паэты».

На шляхах да хараства: творчасць Гальяша Леўчыка

Гальяшу Леўчыку суджана было пабачыць надрукаванай толькі адну сваю паэтычную кніжку, з дня выхаду якой у 2007 годзе споўнілася 95 гадоў. У Вільні ў друкарні «Зніч» у 1912 годзе быў выдадзены зборнік з традыцыйнай з адбагушэвічаўскіх часоў назвай «Чыжык беларускі».

Люд Наднеманскага краю ў творах Элізы Ажэшка

Жыццё выдатнай польскай дэмакратычнай пісьменніцы Элізы Ажэшка было цесна звязана з Гродзеншчынай і з горадам Гродна. Тут яна нарадзілася, жыла, пісала свае лепшыя творы. Яна добра ведала жыццё беларускага народа, і гэта знайшло самае шырокае адлюстраванне ў яе творчасці.

"Мы прышлі на Зямлю, каб любіць": штрыхі мастацкага почырку Генадзя Пашкова

I што б ні рабіў я,

                              ды зноў

у сэрцы пульсуе адзінае:

аснова

             усіх асноў –

Жанчына,

                 Зямля,

                           Радзіма.

Мастацкая адметнасць мініяцюры ў прозе Янкі Брыля

Мастацтва ў гісторыі чалавецтва з’явілася шмат тысячагоддзяў таму і было створана найперш з эстэтычнай мэтай — прыносіць асалоду, прымусіць свайго “спажыўца” хвалявацца, перажываць. Вядома: сапраўднае мастацтва трывожыць… Крытэрыяў вызначэння мастацкасці літаратурнага твора нямала, але мабыць галоўным з’яўляецца магчымасць самога пісьменніка ў чытача ці  слухача выклікаць эмоцыі, прымусіць задумацца над з’явамі навакольнага свету, лёсамі людзей і ўласным жыццём.

Страницы