белорусская литература

Историография истории культуры Беларуси конца XVIII – первой половины XIX в.

По истории культуры Беларуси конца XVIII –  первой половины XIX в. написано огромное количество работ, даны разные характеристики и оценки, однако отсутствует историографический анализ этих исследований, неопределены дальнейшие пути и направления изучения этой важной проблемы, которая тесно связана с формированием белорусской науки.

Мова твораў Янкі Купалы, надрукаваных у "Нашай Ніве"

ХІХ – пачатак  ХХ ст.  –  час інтэнсіўнага развіцця беларускай літаратурнай мовы, выпрацоўкі і замацавання яе графіка-правапісных, фанетычных, марфалагічных і лексічных нормаў. Многія асаблівасці беларускай мовы былі адлюстраваны ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах ХІХ ст., вызначыліся тэндэнцыі да перадачы фанетычных рысаў, пэўных марфалагічных, лексічных адметнасцяў, але агульнапрынятых і абавязковых нормаў выпрацавана не было. Па гэтай прычыне пісьменнікі ХХ ст.

Постаць Янкі Купалы ў кантэксце сучаснай беларускай літаратуры

Спадчына Янкі Купалы заўсёды прыцягвала ўвагу не толькі даследчыкаў вербальнага мастацтва, але і стваральнікаў літаратуры – ягоныя радкі беларускія пісьменнікі бралі і бяруць ў якасці эпіграфаў, яму прысвячаююцца творы, яго постаць рэгулярна ўзнікае ў самых розных тэкстах і кантэкстах. Гэта адбывалася і адбываецца дзякуючы таму, што асоба першага народнага паэта Беларусі даўно не месціцца нават у межах успрымання яго як геніяльнага аўтара. Паэт стаўся своесаблівым сімвалам, які абазначае ўсё беларускае, а яго творчасць – храмам, у які кожнаму адчынены дзверы.

Антонімы-назоўнікі ў паэзіі Янкі Купалы

Янка Купала па праву лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пры напісанні сваіх твораў пясняр старанна адбіраў з народнай гаворкі найбольш яркія, трапныя словы, цэлыя выразы, адшліфоўваў іх у адпаведнасці з літаратурнымі нормамі.

Сярод такіх разнастайных мастацка-выяўленчых сродкаў, як эпітэты, параўнанні, метафары і г. д., Янка Купала выкарыстоўвае для апісання кантрасных з’яў рэчаіснасці антонімы, значнае месца сярод якіх займаюць антонімы-назоўнікі.

Вобраз мастака ў апавяданні Змітрака Бядулі "Велікодныя яйкі"

Знакамітая дыскусія аб шляхах развіцця беларускай літаратуры ў «Нашай ніве» 1913-га году была распачата не Вацлавам Ластоўскім, як тое падаецца ў многіх даследаваннях, а Змітраком Бядулем. Так, Ластоўскі даволі балюча закрануў якраз найвялікшых: Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча (вядома, як Купала, «наравістае дзіця» (Максім Багдановіч) ставіўся да крытыкі). Ягоны артыкул «Сплачывайце доўг», што быў надрукаваны ў «Нашай ніве» 5 ліпеня, справакаваў адказ «аднаго з парнаснікаў».

Я не самотны

Максім Багдановіч – наш найвялікшы, Богам дадзены занядбанаму Краю Паэт. Усё жыццё імкнуўя да Красы, Святла, высокім словам нагадаў людзям пра іх супольны спрадвечны шлях да зор. Зведаў болю як на ягоны ашчадна адмераны Лёсам час аж да краёў. Бо вельмі ж часта адзінота, цемень былі найбліжэй да яго. Як і ў апошнія ягоныя часіны. Што ён думаў, пра што мроіў, адыходзячы назаўсёды? Праз чарнату апошняй ночы ці бачыў святло?..

Трэба выклікаць у памяці белае, каб утрымацца ў свеце святла.

Шляхі беларусаў - у невядомасць?..

У ацэнцы драмы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» наша літаратуразнаўства ўжо даўно схілілася да вызначэння яе сутнасці як твора рамантыка-сімвалічнага, глыбока філасофскага, дзе ўздымаюцца адвечныя праблемы дабра і зла, шчасця і нядолі, пошукаў будудчыні, дзе аўтар паказаў мноства шляхоў, якія выбіраюць для сябе беларусы.  Вядомы і той рэальны грунт, які выспеліў гэты твор, адсюль — ягоны «моцны рэалістычны пласт» (Пятро Васючэнка).

Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы

         Да ранніх паэмаў Янкі Купалы традыцыйна адносяць творы рамантычна-баладнага зместу: «Зімою»,  «Нікому», «Калека», «У Піліпаўку», «За што?», якія па часе былі створаныя некалькі раней за драматычныя ці фальклорна-рамантычныя паэмы. У іх, як зазначыў літаратуразнаўца А.А. Лойка, «была … адна вельмі прыкметная для ўсёй беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя навізна  –  незвычайнасць герояў і абставін, у якія яны ставіліся» [2, c. 140]. 

Першая скрыпка беларускай паэзіі: матыў балю, бяседы, ігрышча ў творчасці Алаізы Пашкевіч

З матывам балю, бяседы, ігрышча непасрэдна звязаны арфічныя матывы, якія ў беларускай паэзіі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. прагучалі надзвычай выразна, яскрава. Утварыўся праўдзівы аркестр, што мэтай свайго грання меў абудзіць заснулую душу беларускую да новага, да ўсведамлення сваёй самасці, нацыянальнай адметнасці. Бадай, першым на гэтую асаблівасць тагачаснай беларускай паэзіі, а менавіта схільнасць да «песенна-музыкальнай, часам і «жывапіснай» дамінанты ў названні твораў і зборнікаў яе пачынальнікаў і класікаў» [4, с.

Зоська Верас - адна з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры

У кожнай вялікай справе ёсць тыя, хто узняты на самую вяршыню, чые імёны вядомыя. Бо гэта імёны правадыроў, кіраўнікоў, ідэйных натхняльнікаў. Але для здзяйснення вялікіх спраў неабходны і безліч іншых працаўнікоў, хто не выступаў у першых шэрагах, а старанна і аддана рабіў сваю справу. У нашым вялікім Адраджэнні, грамадска-палітычным, нацыянальным, культурным, літаратурным,  пачатку ХХ стагоддзя такое месца, на першы погляд непрыкметнае, належыць Зосьцы Верас. Яе можна назваць праўдзівай Пчолкай беларускага Адраджэння, руплівасцю і шчырасцю якое рабіліся многія справы.

Страницы