Асноўныя даты па гісторыі культуры Беларусі

Асноўныя даты, стылі, прозвішчы, помнікі і дасягненні па гісторыі культуры Беларусі

 

Культура Беларусi ў 10-13 стст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Iснаванне язычнiцтва. Прыняцце хрысцiянства (988 г.). Заснаванне Полацкай епархii (992 г.).

Пiсьменства. З 11 ст. – кiрылiчная азбука. «Барысавы камянi» каля Заходняй Дзвiны, «Рагвалодавы камянi» каля Оршы. Берасцяныя граматы ў Вiцебску, Мсцicлаўлi. Летапiсанне. «Аповесць мiнулых гадоў» (12 ст.). Рукапiсныя кнiгi. «Тураўскае евангелле» (11 ст., пiсалi на пергаменце, а драўляныя дошкi служылi вокладкамi).