праздники

Обрядовые праздники

Обрядовые праздники были на территории Беларуси долгое время. Обрядами отмечались начало сева, сбор урожая, приход весны, дни языческих богов…  

Вознесение

Ушэсце

Ушэсце – ета летні празнік. Усё ўрэмя ён пападае ў чацвер, ета ад Паскі 6 нядзель праходзіць. На еты празнік мы ўсё ўрэмя хадзілі ў госці. Многа ўсяго варылі, елі скаромнае. Празнік еты 2 дні цягнецца.

Запісана ў в. Малейкі Брагінскага р-на

ад Краўчанка Ганны Паўлаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Максімчык А.

 

ВОЗНЕСЕНИЕ

Купалле

Купалле   (Купала)  – самае значнае летняе свята народнага календара. Было прымеркавана да летняга сонцастаяння. Святкуецца каталікамі ў ноч на 24 чэрвеня, праваслаўнымі – на 7 ліпеня. Напярэдадні збіралі травы, частку якіх назаўтра асвячалі, частку выкарыстоўвалі для варажбы, а частку – ў якасці апатрапеяў, так як К. ноч лічылася часам выйсця нячыстай сілы.  Галоўным абрадавым дзеяннем на К. з’яўляецца распальванне рытуальнага агню моладдзю. Для гэтага ўдзень хлопцы збіралі па вёсцы старыя рэчы.

Каравай

Каравай – комплекс рытуалаў, што служылі маркерам пачатку традыцыйнага вяселля, галоўным зместам якіх было прыгатаванне спецыяльнага вясельнага хлеба, што выпякаўся толькі аднойчы для чалавека і сімвалізаваў змену яго статуса.

Грамніцы

старажытнае язычніцкае свята, прысвечанае, верагодна, Перуну (Грамавіку), пазней злілося з хрысціянскім святам Стрэчання Гасподня па праваслаўных святках (15 лютага) ці Ахвяравання Пана па каталіцкіх (2 лютага)

Каляды

Комплекс зімовых свят дахрысціянскага паходжання (звязаных з часам зімовага сонцастаяння), пазней прымеркаваных да рэлігійных свят ад Божага Нараджэння да Вадохрышча ці Трох Каралёў (з вечара 24 снежня да 6 студзеня уключна ў католікаў, з вечара 6 студзеня да 19 студзеня ўключна ў праваслаўных).

Святыя вечары

Святочныя вечарыны, якія ладзіліся рознымі ўзрастовымі групамі асобна ў калядныя вечары на працягу ўсяго каляднага цыкла

Піліпаўскія вячоркі

Піліпаўскія вячоркі (“папрадухі”, “кудзялькі”, “вечарушкі”) – дзявочыя працоўныя вечары, што пачыналіся з наступленнем перыяду посту перад святамі Божага нараджэння: Піліпаўскі пост у праваслаўных (28 лістапада – 6 студзеня) , Адвэнт у католікаў (пачатак: паміж 27 лістапада і 3 снежня, доўжыцца да 24 снежня).

Страницы