Мицкевич

Адам Міцкевіч і Антоні Лянгэ: некалькі паралеляў

Постаць Адама Міцкевіча заўсёды прыцягвала ўвагу калег-літаратараў. Гэта адбывалася і адбываецца перш за ўсё таму, што ягоны паэтычны талент ніколі не мясціўся ў разнастайныя рамкі, якія ўвесь час прыдумваюцца літаратуразнаўцамі, філосафамі, культуролагамі, гісторыкамі і іншымі шматлікімі тэарэтыкамі. Разбіваючы барыкады ўмоўнасцяў і стэрэатыпаў, спадчына А. Міцкевіча ўжо амаль два стагоддзі ўплывае на творчую свядомасць мастакоў па ўсім свеце. Па гэтай прычыне ў А. Міцкевіча многа спадкаемцаў сярод беларускіх літаратараў і мала сярод польскіх. Сярод апошніх – постаць Антонія Лянгэ, паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка і літаратурнага крытыка.