литература

Антычныя матывы ў паэзіі Максіма Багдановіча

Імя Максіма Багдановіча ўваходзіць у нашу свядомасць з дзяцінства і застаецца ў ёй сімвалам гарачай любові да роднага краю і веры ў творчыя сілы беларускага народа. Літаратурная спадчына М. Багдановіча з’яўляецца унікальнай з’явай у гісторыі беларускага мастацкага слова. Пра творчасць Максіма Багдановіча напісана многа цікавых і змястоўных прац. І ўсеж шэраг пытанняў, якія датычацца «загадкі Багдановіча», патрабуюць больш глыбокага асэнсавання. Важным сярод іх па-ранейшаму застаецца пытанне аб уплыве на яго творчасць антычнай культуры і літаратуры.

«Паўторыцца жыцця тварэнне…» (Роздум над выбраным паэзіі Яна Чыквіна «Адно жыццё»)

Адно жыццё, аддадзенае паэзіі. Адно жыццё, што ўмясціла столькі, колькі не агледзець зрокам, бо надта багатым на разнастайныя плёны сталася яно. «Адно жыццё» – такую назву даў кнізе выбранага знакаміты беластоцкі паэт Ян Чыквін. Асабіста мною яна ўспрымаецца праз прызму светлага ўспаміну пра вечарыну-прэзентацыю кнігі ў Гародні. Паэт з’явіўся на сустрэчу з шыкоўным падарункам літаральна для ўсіх прысутных – з гэтай кнігай, якая напярэдадні выйшла з друку.

Беларуская славістыка ў агульнаславянскім і сусветным кантэксце (да XV Міжнароднага з’езда славістаў)

Сучасная славістыка (славяназнаўства) аб’ядноўвае цэлы комплекс гуманітарных навук, якія вывучаюць мовы, матэрыяльную i духоўную культуру, паходжанне (генезіс), гісторыю, фальклор i літаратуру старажытных i сучасных славян. Як самастойны навуковы напрамак славістыка ўзнікла ў канцы XVIII – пачатку XIX стст. на базе параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (кампаратывістыкі). Пазней да яе далучыліся літаратуразнаўства, этнаграфія, мастацтвазнаўства, а таксама агульная гісторыя і гісторыя рэлігіі ў славян.

К вопросу о семантических отношениях в системе экономической терминологии (на материале русского и белорусского языков)

Одним из теоретических положений современной лингвистики является суждение о том, что общие закономерности развития и функционирования языка распространяются и на терминосистемы. Трактовка термина как лексического элемента современного литературного языка в его определенной фукнции (см. работы В.П. Даниленко, В.Н. Прохоровой, В.М. Лейчика и др.) позволяет утверждать, что в терминологии наличествуют все связи и отношения, которые свойственны общей лексике.

Асаблівасці нацыянальна-культурнай канцэптуалізацыі ў працэсе адлюстравання пазамоўнай рэчаіснасці (на матэрыяле паэзіі Пімена Панчанкі)

Нацыянальна-моўная карціна свету адлюстроўвае свядомасць канкрэтнага грамадства, звязанага этнічнай роднасцю, звычаямі, спосабам і ладам жыцця. Даследаванне нацыянальна-моўнай карціны свету дазваляе выявіць канцэптуальную сістэму гэтага грамадства.

Вобраз хаты ў творчасці Францішка Багушэвіча і Мар’і Канапніцкай

На працягу ўсяго XIX стагоддзя сацыяльна-палітычныя ўмовы былі неспрыяльнымі для развіцця беларускай і ў значнай ступені польскай літаратуры. І ўсё ж новая мастацкая традыцыя ў беларускім прыгожым пісьменстве запачаткавалася, пашырылася, чэрпаючы ідэі і вобразы найперш з народнага жыцця, удасканальваючы мастацкія прыёмы і моўныя сродкі. Гісторыя развіцця культуры і літаратуры прыгнечаных народаў сведчыць аб тым, што іхні ўздым у значнай ступені абумоўлены здольнасцю браць урокі ў сусветнай, еўрапейскай культуры.

Пазнавальны і выхаваўчы характар казкі "Цуда-вуда" Уладзіміра Мазго

Сучасная беларуская дзіцячая літаратура шмат робіць для таго, каб абудзіць ў дзяцей патрыятычныя пачуцці, нацыянальную годнасць, сумленне, неабыякавае стаўленне да ўсяго свайго роднага. І ўжо з самага пачатку, з самых першых усвядомленых крокаў варта гаварыць з імі праўдзіва і шчыра. Сёння, калі вельмі востра адчуваецца дэфіцыт дабрыні і міласэрнасці, увагі, мусіць, асабліва цяжка дзецям, паколькі праз іх сэрцы праходзіць шмат маланак.

Эволюция жанра фэнтези: от мифа к современности

В статье рассматривается становление, причины возникновения жанра фэнтези в славянской литературно-поэтической традиции. Исследуются корни происхождения жанра фэнтези, его творческий путь, прослеживаются основные отличительные особенности данного жанра. Показывается место фэнтези и ее влияние на современную массовую литературу.

Герой і рэчаіснасць у апавяданнях Б.Сачанкі 60-х гг. ХХ ст.

В данной статье рассматриваются художественные свойства жанра рассказа Бориса Саченко 60-х гг. ХХ века. На основе анализа наиболее ярких в эстетическом плане произведений выделяются особенности манеры письма писателя, специфика средств выразительности, идейно-смысловая составляющая философского содержания. Очерчивается типология персонажей рассказов, определяются философские слагаемые судьбы героя, её зависимость от окружающей действительности и тенденций общественного развития.

Станислав Трембецкий: легенда и правда

Станислав Трембецкий – весельчак, игрок в карты, любовник – оставил после себя столько историй о своих похождениях, что они переросли почти в легенды. География этих легенд достаточно широкая – Франция, Италия, Россия, Польша. Иногда трудно разграничить сферу легендарного и истинного. Да и сам поэт не очень был обеспокоен этим.

Страницы