пасха

Як Вялікдзень адзначалі

На Вялікдзень усё прыбіралі ў хатах. Абавязкова гулялі ў яйкі. Выйграе той, у каго яйка крапчэйшае і не паб’ецца аб другое. Фарбавалі яйкі ў чырвоны колер, пеклі булкі таксама. Яшчэ рабілі горку і качалі яйкі. Выйграваў той, чыё яйка сама далёка закаціцца.

На другі дзень хадзілі валачобнікі. Іх сустракалі, кармілі смачна. Яны павінны былі абавязкова з сабой прынесці яйка.

На Радуніцу хадзілі на могілкі да родных. Убіралі на могілках і размаўлялі з памёршымі. Дзеці хадзілі хрыставаць да хросных.

Вялікдзень

Вялікдзень (Пасха) - веснавое свята старажытных славян ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. З усталяваннем хрысціянства злілося з найвялікшым хрысціянскім святам – Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем (Пасхай).