История региона » Верас

“Верас” (в. Казловічы, Зэльвенскага р-на),фермерская гаспадарка. Да паслуг прапануюцца двухпавярховы каменны “Дом фермера” з апартаментамі еўрапейскага ўзроўня, “Зала паляўнічага”, традыцыйная беларуская “Карчма”, аздобленая ў нацыянальным стылі і прыдарожныя карчма “Леснічоўка”, дзе можна падсілкавацца нацыянальнымі стравамі, прыгатаванымі з прадуктаў уласнай вытворчасці. Вам абавязкова спадабаецца інтэр’ер кожнага будынку і тэрыторыі сядзібы цалкам, бо ўсе пакоі аздоблены элементамі традыцыйнага сялянскага побыту: традыцыйны тэкстыль, вырабы з дрэва, гліны, металу, знаёмства з традыцыямі млынарства. Гаспадары “Вераса” – вялікія аматары прыроды, і сядзіба – найлепшы доказ гэтага. Тут знойдзе сапраўды “райскі сад” з элегантнымі газонамі і выкшталцонымі клумбамі, і нават сапраўдны дэндрарый. Сад рады прыняць гасцей у шматлікіх альтанках. Пацешыць возера і забавы на ім. Для аматараў актыўнага адпачынку прапануюцца падарожжы па ваколіцах (экскурсіі ў Слонім, Жыровіцкі манастыр, Зэльву, Косава, Ружаны). Магчыма арганізацыя свята ў традыцыйным беларускім стылі (да 100 чалавек) – вяселлі і дзелавыя сустрэчы, семінары, і прывычныя каляндарныя святы (Каляды, Купалле).
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 16 августа 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: