История региона » іконы ў народнай медыцыне.

Найбольшае распаўсюджванне ў нашай мясцовасці маюць абразы, якія даюць ацаленне ад мноства захворванняў. Цудатворныя іконы ці спісы з іх маюцца ў многіх храмах і цэрквах, але з найбольш вядомых неабходна адзначыць наступныя рэліквіі:Абраз Божай Маці "Каложская", вышытая копія якога знаходзіцца ў Каложскай царкве і вылечвае пры слепаце, хваробах нерваў і апорна-рухальнага апарата; Абраз Маці Божай Кангрэгацкай, які знаходзіцца ў Фарным касцёле ў г. Гродна і вылечвае ад захворванняў сэрца, печані і нырак; Спіс іконы Божай Маці «Усецарыца», які знаходзіцца ў Свята-Міхайлаўскай царкве, в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна, вядомы цудадзейным дзеяннем пры анкалагічных захворваннях; Цудатворны абраз Божай Маці Яснагурской, які знаходзіцца ў Касцёле Ушэсця Дзевы Марыі, в. Капцёўка Гродзенскага раёна, і дапамагае пры наркаманіі і алкагалізме,цудатворны абраз Божай Маці Ракавіцкай, в. Ракавічы Шчучынскага р-на, абраз Маці Божай Тракельскай, в. Тракелі Воранаўскага р-на і інш.Гісторыі выздараўлення знаходзяць ва ўсіх абразоў, але толькі пацверджаныя надаюць абразам вядомасць, узмацняючы надзею на вылячэнне і прыцягваючы вернікаў усіх канфесій. Таццяна Лакотка Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы:Гродзеншчыны і Сувальшчына. Энцыкл. давед. ; Рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Трацяк [і інш.] – Гродна: СМЫК, 2014
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 16 августа 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: