История региона » Зэльвенскі раённы Дом рамёстваў

Зэльвенскі раённы Дом рамёстваў (аг. Дзярэчын). Адрас: 231900, аг. Дзярэчын, вул. Гастэлы, тэл. 8 (01564) 3-33-03. Адчынены: у 2004 годзе. На сёняшні дзень у Зэльвенскім РДР дзейнічае 8 гурткоў па наступным напрамкам: кераміка, ткацтва, пляценне паясоў, вышыўка, саломапляценне, лозапляценне, разьба па дрэву, мастацкая апрацоўка дрэва, салёнае цеста. Зэльвенскі РДР з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам раённых, абласных, рэспубліканскіх выставак, кірмашоў і святаў. З 2011 года на базе Дома рамёстваў пачало дзейнічаць аматарскае аб’яднанне народных майстроў рэгіёна “Натхненне”. За шмат год працы супрацоўнікі Дома рамёстваў сабралі выдатную этнаграфічную калекцыю, якая экспаніруецца ў асобным музейным пакоі. Для наведвальнікаў прапануюцца экскурсіі і майстар-класы. Дарэчы, дырэктар Дома рамёстваў Сідорык Ала Дамінікаўна, валодае сакрэтамі розных тэхнік ткацтва і займаецца ткацтвам паясоў: на дошчачках, на раме, на назе. Пры жаданні можна набыць сувенір – выстаўка-продаж арганізавана і функцыяніруе ў памяшканні Зэльвенскага Дома рамёстваў. Калі ўлетку выходнага дня пашчасціць трапіць у царкву абарончага тыпу в. Сынкавічы Зэльвенскага раёны, то на тэрыторыі гэтага ўнікальнага помніка архітэктуры таксама можна набыць творы майстрой РДР (арганізавана выстаўка-продаж).
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 26 марта 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: