История региона » Легенда аграгарадка Пескі

На беразе ракі Зяльвянкі, адкуль адкрываецца шырокі далягляд, размешчаны аграгарадок Пескі. Пескі, вельмі мілагучна гэта слова. Калі яно гучыць, то выклікае ў нас уяўленне аб пяску. Але зусім не з пяском звязана назва вёскі. Калісьці на месцы вёскі стаяла толькі некалькі хат, акружаных лесам. Лясы былі вялікія, непраходныя. Стаялі гарачыя дні лета. У адзін з такіх дзён праз нашу мясцовасць праязджала багатая памешчыца. Яна ехала пагасціць да сваіх родных у Брэсцкую вобласць. Мясціны вельмі спадабаліся жанчыне. Яна загадала спыніцца і адпачыць некалькі дзён. Пад вечар яна вырашыла схадзіць да ракі, каб падыхаць свежым паветрам. Доўга была яна на беразе ракі, любавалася прыгажосцю вечара. Вельмі хутка бег час. Не заўважыла, як наступіла поўнач. Калі прыйшла да месца стаянкі, заўважыла, што прапалі яе сабачкі па мянушках Міжы і Выгдзі. Памешчыца разгневалася і загадала знайсці яе сабачак у любым выпадку.Шукалі ўсе. Па акрузе разносіліся крыкі “Пяскі! Пяскі! Дзе вы? Ідзіце сюды!” Але ў тую ноч сабак так і не знайшлі. На другія суткі сабака Міжы быў знойдзены ў паселішчы праз тры кіламетры ад стаянкі памешчыцы. Гэтае паселішча стала называцца Міжава. А сабака Выгдзі быў знойдзены на трэція суткі. Месца гэтае назвалі Выгода. А месца, дзе адпачывала памешчыца, назвалі Пяскі, а затым, пад уплывам руска – беларускага говару, назва вёскі абрусілася, і зараз мы яе называем Пескі.
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 16 июля 2015

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: