История региона » Звычаі і абрады насельніцтва Беларусі


Звычай ў старажытным грамадстве быў адным з рэгулятараў адносін паміж людзьмі. Ён перадаваўйся з пакалення ў пакаленне, вызначаў паводзіны чалавека. Звычаі ў сабе ўвасабляюць вытворчыя адносіны, грамадскія святы, абрады і г.д.
Абрад з’яўляецца традыцыйным сімвалічным дзеяннем, якое з пэўнай рэгулярнасцю паўтараецца. У іх адлюстроўваюцца ўзаемаадносіны людзей, іх паводзіны ў розных жыццёвых сітуацыях, адносіны людзей да наваколля. Узніклі ў першабытным грамадстве, калі людзі не маглі зразумець некія з’явы, заўважалі змену пор году і спрабавалі ўздзейнічаць на гэтыя з’явы прыроды рознымі заклінаннямі і дзеяннямі. Абрады прадстаўляюць традыцыйна-бытавую культуру народа. Яны звязаны с гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі і грамадскімі адносінамі. Характэрнай рыса старажытных беларускіх абрадаў – перапляценне аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася надаць абрадам рэлігійны змест. Але ўсё ж такі аснову абрадаў складае народная спецыфіка, каларыт, якія суправаджаюцца гульнямі, песнямі, танцамі, пераапрананнямі, варажбой, элементамі театралізаванага дзеяння, супольным спажываннем ежы. Для кожнага абрада характэрна свая сімволіка, традыцыі, абрадавая ежа.
Абрады можна падзяліць на: каляндарныя (веснавыя, летнія, восеньскія, зімовыя), сямейныя (вяселле, радзіны, пахавальныя абрады), грамадскія і рэлігійныя.
Асновай калядавання, масленіцы, абрадаў купальскай ночы, шчадравання з’яўляецца старажытная абраднасць. Шмат абрадаў звязана з культам продкаў (дзяды, радаўніца), прыроды.
Паступова абрады страцілі сваё першапачатковае значэнне, роля рэлігі у іх была зменшана і таму некаторыя з іх захаваліся пераважна ў вёсках у якасці гульняў і забаў.

І вось я б хацела падрабязна рассказць пра адзін з абрадаў беларускага народа: дзяды.
Дзяды – гэта памінальны абрад, якім спрадвеку беларусы ўшаноўваюць памяць памёрлых продкаў. Адзначаліся напярэдадні Змітравага дня, у асноўным у суботу. Лічылася, што ў гэты дзень душы памёрлых сыходзяць на зямлю, таму да Дзядоў старанна рыхтаваліся. Прыбіраліся ў двары, у хаце, каб нябожчыкі маглі пераканацца, што гаспадарка добра падтрымліваецца. Потым усёй сям’ёй на могілкі, там успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, звярталіся да нябожчыкаў нібыта да жывых. А пасля вяртання дадому пачыналі памінальную вячэру.
Гатаваліся абавязковыя рытуальныя стравы, а таксама тыя ласункі, якія любілі памёрлыя. Да вячэры ўсе святочна апраналіся, стол быў засланы белым абрусам. Запальвалася свечка, ставілася каля абразоў або на стол і чыталі малітву. У народзе лічылась, что душы нябожчыкаў у гэты момант разам з сямьёй, таму на стол ці акно ставілася асобная пасудзіна у якую перад пачаткам вячэры адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожная стравы. За сталом сядзелі доўга, успаміналі памершых добрым словам, і стараліся гаварыць толькі на сумныя темы. Звычайна стол пакідалі непрыбраным , каб падмацаваць сілы памёршых, толькі зверху накрывалі абрусам.

Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 30 июня 2013

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: