История региона » СЯРЭДНЕВЯКОВЫЯ ПОМНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ

Першыя пісьмовыя звесткі аб сярэдневяковых помніках на тэрыторыі сучаснага Зэльвенскага раёна з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя. У 1895 г. была апублікавана "Археалагічная карта Гродзенскай губерніі", складзеная настаўнікам Віленскай гімназіі і захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей Ф. В. Пак-роўскім. Збор матэрыялаў для карты праводзіўся народнымі настаўнікамі, валаснымі пісарамі, святарамі, ляснічымі па спецыяльна складзенай падрабязнай праграме. Побач з легендамі і народнымі паданнямі ў ёй утрымліваюцца звесткі аб кан-крэтных помніках, якія пры далейшых даследаваннях аказаліся
даволі дакладнымі.
У "Археалагічнай карце Гродзенскай губерні" маюцпа звесткі аб гарадзішчы, размешчаным за 1 км на поўнач ад в. Дзярэчын, на правым беразе р. Щчара, ва ўрочышчы Падгор'е (Падкапцоўе). Мясцовая назва "Турэцкі вал". Недалёка ад былога маёнтка Мехаўск знаходзіўся калодзеж, вядомы сярод мясцовых жыхароў пад назвай "турэикая студня". Тры абкладзеныя камянямі курганы меліся паблізу в. Клімавічы (1). Зараз захаваліся толькі два круглыя насыпы дыяметрам каля 8 м, вышыней 1,2 м.
Па звестках Ф. В. Пакроўскага, некалькі курганных труп мелася ў наваколлі в. Сынкавічы: ва ўрочышчах "Дубава7", ''Кашчэева", "Волтава", "Сярэднік" і іншых месцах. Пры гэтым паблізу курганоў ва ўрочышчы "Волтава" знаходзіўся могільнік з каменнымі плітамі, на якіх прасочваліся надпісы. Ва ўрочышчы "Кашчэева" знойдзены "каменны малаток з адтулінай" (віда-вочна, свідраваная сякера).
У 1893 г. у Вільні адбыўся IX археалагічны з'езд, у працах якога быў надрукаваны артыкул Е. Міхайлоўскага "Археалагічныя нарысы Слонімскага павета Гродзенскай губерні". Аўтар згадвае курганы каля в. Клімавічы, паведамляе аб курганным могільніку ў наваколлі в. Паўлавічы і сваім адкрыцці ў Сынкавіцкай царкве. У 1889 г. пры зняцці цаглянай падлогі і насцілу новай дашчатай каля паўдневай сцяны храма былі выяўлены два размешчаныя побач цагляныя склепы, у якіх, па словах аўтара, быў "пахаваны не адзін дзесятак людзей". Па-мерлыя ляжалі "адзін на другім, як бы выцясняючы адзін другога". Захавалася толькі адна труна з касцямі і зусім сатлеўшымі рэшткамі адзення. Аўтар выказвае меркаванне, што склепы маюцца і ў іншых частках храма (2).
У 1950-ыя гады вялікія разведачныя работы ў Беларускім Панямонні правяла супрацоўнік Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР Ф. Д. Гурэвіч. Яна абследавала каменныя магілы ў в. Клепачы. На плошчы 100x30 м тут зна-ходзіцца каля 70 магіл, пазначаных каменнымі вымасткамі, гарызантальна пакладзенымі плітамі ці вертыкальна пастаў-ленымі камянямі (3). У 1955 г. Ф. Д. Гурэвіч адкрыла і абследавала курганны могільнік, размешчаны за 1 км на поудзень ад в. Пустаборы, каля дарогі Галынка - Зэлъва. У ім 17 курганоў. Пяць з іх падоўжаныя, даўжынёй ад 10 да 20 м, шырынёй 6-8 м, вышынёй больш за 1 м. Астатнія круглыя, дыяметрам 5-7 м (адзін дыяметрам 11 м), вышынёй 1-2 м. Каля асновы насыпаў захаваліся раўкі (4), У гэтым жа годзе яна адкрыла і абследавала могільнік з каменнымі магіламі, размешчаны за 3 км на захад ад в. Снежная. На пляцоўцы плошчай 400 м2 захавалася 50 магіл, пазначаных пастаўленымі на тарцы камянямі.
У 1960-ыя гады даследаванні ў Панямонні праводзіў маскоўскі археолаг В. В. Сядоў. Ён раскапаў два курганы каля в. Кашалі, схілы якіх былі пакрыты каменнымі вымасткамі. У абодвух выяўлены пахаванні ў магільных ямах, выкапаных у насыпаў. Пахавальны абрад - трупаспаленне на старане. Пахавальны інвентар адсутнічаў. Курганы датуюцца другой паловай І-га тысячагоддзя н. э. (5).
В. В. Сядовым адкрыта і абследавана гарадзішча, разме-шчанае за 2 км на поўнач ад в. Кашалі, на ўскрайку лесу. Яно займае высокі (больш за 20 м) узгорак. 3 трох бакоў крутыя схілы, з чацвертага - роў. Пляцоўка авальная, памерам 65x40 м. Культурны слой захаваўся толькі на краях пляцоўкі. Знойдзена

ляпная і кругавая кераміка ІХ-ХІІ стагоддзяў. На беразе пера-сохшай р. Барсучынка (правы прыток Зяльвянкі) В. В. Сядоў адкрыў селішча, зараз цалкам разаранае. Знойдзена кругавая кераміка ХІ-ХІІ стагоддзяў. На ўскраіне могілак в. Пустаборы выявіў каля 50 пахаванняў з надмагільнымі вымасткамі авальнай ці прамавугольнай формы або з тарцом пастаўленымі ка¬менным! плітамі.
У 1970-ыя гады абследаванне раёна ў сувязі з падрыхтоўкай "Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" праводзілі супра-цоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР У. Ф. Ісаенка і Я. Г. Звяру-га. У. Ф. Ісаенка адкрыў і абследаваў курганны могільнік, які знаходзіцца за 1 км на захад ад в. Валькевічы, на тары Гарадзішча. Захавалася 7 круглых насыпаў дыяметрам 3-4 м, вышынёй прыблізна 1 м. Каля асновы курганы абкладзены камянямі (6).
Я. Г. Звяруга адкрыў і абследаваў гарадзішча, размешчанае за 1,5 км на паўднёвы захад ад г. п. Зэльва, ва ўрочышчы Гарадзішча (раней тут быў хутар пад такой назвай). Пляцоўка авальная, памерам 65x30 м, выцягнута з усходу на захад. Ума-цавана з усходу ровам і валам, з захаду - трыма равамі і двума валамі. 3 трох бакоў (поўначы, захаду, поўдня) маецца тэраса шырынёй 5-10 м. Культурны пласт каля 0,5-0,6 м. Знойдзена ляпная гладкасценная кераміка, адзінкавыя фрагменты круга-вой керамікі (7).
За 0,3 км на паўночны захад ад гарадзішча знаходзіцца курганны могільнік. На момант абследавання (1973 г.) захаваліся 22 круглыя насыпы дыяметрам 4-11 м, вышынёй 0,5-1,8 м. У 1973 г. Я. Г. Звяруга раскапаў адзін курган з пахаваннем па абраду трупаспалення на ўзроўні старажытнага гарызонта. Знойдзены абломкі вялікай глінянай пасудзіны тыпу жароўні.
Шмат сярэдневяковых помнікаў на тэрыторыі Зэльвеншчыны выявіў даследчык неаліту Беларускага Панямоння М. М. Чар-няўскі. Гэта - селішча і каменныя магілы каля в. Івашкавічы, селішча і каменныя магілы паблізу в. Навасёлкі, селішча і ка¬менныя магілы ля в. Росцевічы і інш.
:., і Каменныя магілы, размешчаныя за 0,15 км на поўдзень ад в. Шэйкі (30 пахаванняў з вертыкальнымі і гарызантальнымі над-магільнымі каменнымі плітамі і каменнымі абкладкамі) выявіла і абследавала ў 1981 г. А. В. Квяткоўская. Яна даследавала могільнікі XVI-XVII стагоддзяў ля вёсак Навасёлкі і Росцевічы,
абследавала могільнікі каля вёсак Івашкавічы, Кашалі, Клепачы. Аляксандраўшчына, Малая Кракотка, Снежная, Пустаборы (8). Паколькі вынікі раскопак А. В. Квяткоўскай выкладзены ў яе артыкуле, застаецца ў заключэнне паведаміць аб даследа-ваннях В. У. Шаблюка на познесярэдневяковых селішчах. У 1981 г. ён даследаваў селішча, размешчанае за 0,5 км на паўночны захад ад в. Івашкавічы, на правым беразе р. Зяльвянка. Ускрыта жытла з рэшткамі печы, абліцаванай разнастайнай кафляй (у т. л. гербавай). Магчыма, тут знаходзілася сядзіба феадала. Помнік датуецца XVI-XVH стагоддзямі (9).
У 1981-82 гг. В. У. Шаблюк раскопваў селішча, якое зна-ходзіцца за 0,3 км на захад ад в. Навасёлкі, на высокім правым беразе р. Зяльвянка. Знойдзена разнастайная кераміка (гаршчкі, міскі, збаны, патэльні і інш.), металічныя рэчы (нажы, сярпы, замкі, ключы, кольцы, цвікі), вырабы з гліны (прасліцы, грузілы для сетак), абломкі ваконнага шкла і вялікая колькасць кафлі (пе-раважна з раслінным арнаментам). Знойдзены манеты Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і г. Рыгі. Селішча датуецца XV-XVIII стагоддзямі (10).
Трэцяе селішча, якое даследаваў В. У. Шаблюк, размешчана за 1 км на пауднёвы захад ад в. Росцевічы, на правым беразе р. Зяльвянка (1982 г.). Ускрыта невялікая (памерам 3x2,2 м) гаспа-дарчая пабудова з вялікай колькасцю шлаку і частка дома з кафлянай печчу. Кафля чырвонага і зяленага колераў з раслінным і геральдычным арнаментам. Знойдзены жалезныя нажы, брон-завая заколка, гліняныя люлькі, манеты XVI-XVH стагоддзяў (соліды і барацінкі). Як і два папярэднія селішчы, гэты помнік таксама адносіцца да позняга феадалізму.
-



Я. Г. ЗВЯРУГА
(г. Минск)
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: