История региона » ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНІКІ ПРУСА-ЯЦВЯЖСКАГА НАСЕЛЬНЩТВА НА ТЭРЫТОРЫІ ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА


ПАХАВАЛЬНЫЯ ПОМНІКІ ПРУСА-ЯЦВЯЖСКАГА
НАСЕЛЬНЩТВА НА ТЭРЫТОРЫІ
ЗЭЛЬВЕНСКАГА РАЁНА
На тэрыторыі раёна ў розныя гады былі выяўлены помнікі старажытнага заходнебалцкага - пруса-яцвяжскага - насель-ніцтва. Гэта -каменныя курганы і каменныя магілы.
Каменныя курганы (у межах Беларусі датуюица сяр. І-га тыс. н. э. - ХШ ст.) зафіксаваны каля вёсак Валькавічы, Галынка. Дарагабужка, Казловічы, Кашалі, Клімавічы, Пінцкавічы, Пустаборы, Старое Сяло, Сынкавічы і каля хутара Гарадзішча. Некаторыя з іх былі даследаваны.
Так, у 1973 г. Я. Звяруга раскапаў адзін курган каля хутара Гарадзішча. Насып быў складзены з камянеў. На ўзроўні старажытнай дзеннай паверхні (у аснаванні кургана) размяшча-лася вугальна-попельная праслойка. А ў насыпу, адразу пад дзірваном, знойдзены кавалкі масіўнай глінянай пасудзіны накшталт жароўні1.
Каля в. Кашалі, побач з гарадзішчам Ф. В. Пакроўскі адзна-чыў 4 каменных кургана. Тры з іх круглай формы, размяшчаліся побач, адзін каля другога, на невялікай адлегласйі. Чацьверты курган - доўгі - размяшчаўся ў 360 м на поўнач ад круглых. Курганы знаходзіліся сярод пашы: і не выключана, што раней іх было значна больш. Мясцовае насельніцтва гэтыя курганы называе "капцамі'". Адзін курган (№ 4) па словах мясцовыя жыхароў, раскопвалі, але "акрамя гузікаў" нічога не знайшлГ.
У 1968 г. маскоўскі археолаг В. Сядоў раскапаў адзін кургаі (№ 2). Дыяметр насыпу 9,4x8,9 м, вышыня 2,3 м. Пад дзірвана; ляжалі камні розных памераў. У сярэдзіне насыпу быў слой пяск чырвонага колеру з гравіем, у якім прасочана магільная ям памерамі 1,2x0,8 м, запоўнсная попелам і пяском, тут жа ляжалі каменні буйных і сярэдніх памераў, а на дне, у двух месцах зафіксавана невялікая колькасць перапаленых чалавечых касцей. У аснаванні кургана прасочана праслойка попелу таўшчыней 0,15-0,3 м. У ей знойдзены некалькі костак жывел2.
Каменныя магілы - грунтавыя пахаванні канца XI-XVII стст. - былі зафіксаваны каля вёсак Галынка, Дзеркачы, Дарагабужка. Івашкавічы, Клепачы (2 могільніка: 1 - у вёсцы, 2 - у лесс), Клі-мавічы, Кашалі, Наваселкі, Пустаборы, Росцевічы, б./хут. Кра-сніца і каля в. Снежная, Старое Сяло, Шейкі, Шулякі. У 80-я гады некаторыя з іх былі даследаваны аўтарам.
Цікавыя звесткі аб устройстве могільнікаў паведамілі жыхары в. Наваселкі. Са старажытных часоў павялося так, што калі плошча, адведзеная пад магілы, была скарыстана, выбіралі іншае месца, абавязкова на ўзвышшы і каля вады, і кожны павінен быў унесці грошы за новы ўчастак. Тыя, хто не мог заплаціць, працягвалі хаваць памершых сваякоў на старых могілках. На новым месцы не хавалі нябожчыкаў да тых пор, пакуль не памірала дзяўнына. Яе першую і хавалі на новым участку, як правша, у цэнтры пляцоўкі. Так пачынауся кожны новы могільнік. Звычайна на адным могільніку хавалі нябожчыкаў з некалькіх блізка размешчаных весак.
У межах раёна каменныя магілы даследаваліся каля вёсак Навасёлкі, Росцевічы, Івашкавічы і б. хут. Красніца (в. Снежная).
I. в. Наваселкі. Каменны могільнік знаходзіўся ў 100 м на паўночны ўсход ад вескі, на невялікім пагорку. Старажытныя могілкі размяшчаліся ў паўдневай частцы могільніка. Сярод пахаванняў знаходзіўся курган, які быў псракапаны пазнейшымі пахаваннямі з каменнымі кладкамі. У паўночнай частцы знаходзіліся пахаванні XIX - псршай паловы XX ст. Падчас оудаўнічых работ 1981 г. нябожчыкаў перанеслі і пахавалі ў іншым месцы.
У 1981 г. аўтарам былі праведзены даследаванні. У паўдневай частцы могільніка ўскрыта 16 пахаванняў з трупапалажэннем (гл. мал. 1). Як паказалі даследаванні, засваенне могільніка ішло з боку р. Зяльвянкі. у напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Магілы размяшчаліся няроўнымі радкамі. групамі- па дзвс-тры. Кожная магіла была абкладзсна камянямі. Форма кладак розная: прамавугольная (камяні пакладзены ў тры ці чатыры
паралельных радка) ці зрэдку - авальная. У галаве пахаванняў стаялі камяні вялікіх памераў падтрохвугольнай формы ўверсе, у нагах - камяні меншых, чым ў галаве памераў. Пад кладкамі ў слаі гумуса сустрэты вуглі і кавалкі керамічнага посуду. Пад
Мал. 1. Знешні выгляд каменнага могільніка каля в. Навасёлкі.
камянямі кладкі пахавання № 13 размяшчалаея вогнішча памерам 1,5x1,2 м. Сярод вуголляў знайшлі кавалкі лепленай керамікі, якая датуецца трэцяй чвэрцю IX ст., кальцышраваныя косці і бронзавую бразготку. Астатняя кераміка зроблена на ганчарным коле. На некаторых сценках маецца лінейны, зрэдку - хвалісты арнамент. Але большасць фрагментаў - неарнаментавана. Керамічны посуд такога тыпу ўжывалі ў XVI - пач. XVII стст.
Глыбіня магільных ям ад 0,85 да 1,1 м. Форма - чатырох-вугольная з закругленымі вугламі. У запаўненні магільных ям выяўлены вуглі. Нябожчыкі ляжалі на спіне, у выцягнутым стане. Толькі ў адным выпадку зафіксавана пахаванне на правым баку. Палажэнне галавы і рук - рознае. Арыентаваны нябожчыкі галавой на захад, зрэдку - на поўдзень ui паўдневы захад. Ва ўсіх ускрытых пахаваннях выяўлены парахня і кавалкі дошак ад трун.
Дошкі ў трунах мацавалі з да-памогай цвікоў. Пахавальны інвснтар вельмі бедны: жа¬лезны нож, дзенарый Сігіз-мунда I Старога (паміж 1530-1547 гг.). (гл. мал. 2,3). Боль-шасць ускрытых пахаванняў -безінвентарныя. Аналіз канст-рукцый каменных кладак. пахавальнага абрада і інвен-тара дазваляюць датаваць ста-ражытную частку могільніка першай паловай XVI - па-чаткам XVII стст3.
в. Росневічы. Могільнік размяшчаецца на правым беразе р. Зяльвянкі, на невя-лікім пагорку, паміж в. Ро-сцевічы і Караліно. Пляцоўка парасла соснамі і хмызняком. На паверхні бачны камяні. якія моцна ўраслі ў зямлю. На многіх маюцца выбітыя крыжы. У 1981 г. тут былі дасле-даваны 2 магілы. Каменныя надмагільныя кладкі выкананы з камянёў сярэдніх памерау. пакладзеных у 2 паралельных радка, у адзін слой. У галаве пахаванняу знаходзіліся камяні да 1 м у вышыню. чэсаныя з бакоў, падтрохвугольнай фор¬мы ўверсе. На гэтых камянях выбітыкрыжы.
Пад каменнымі кладкамі. у слаі гумуса выяулены дробныя кавалкі керамічнага посуду, у асноўным сценкі. Памеры кладак: 1 -2,4x1,1. 1,15x0,35 м
(часткова разбурана), 21-2,75x1,0x0,35 м. Памеры магільных ям: 1-2,0x1,0 м, гл. 1,3 м, 2-1,8x0,8 м, гл. 1 м. У запаўненні магільных ям - пясок. Шкілеты ляжалі на спіне, у выпрастаным стане, арыентаваны галавой на захад. У магілах прасочаны кавалкі дошак ад трунаў. Абодва пахаванні - безінвентарныя.
Канструкцыі каменных надмагільных кладак і пахавальны абрад дазваляюць датаваць вывучаныя пахаванні канцом XVII-XVIII стст4.
в. Івашкавічы. Каменны могільнік размяшчаецца на правым беразе р. Зэльвянкі, на высокім пагорку, вакол рэшткаў уніяцкай царквы. Магчыма, царква была пабудавана на месцы могільніка. Магілы размяшчаюцца на пляцоўке і па схілах узвышша.
У 1981 г. вывучана адна магіла. Каменная надмагільная кладка авальнай формы, выканана з камянёў сярэдніх і малых памераў, пакладзеных шчыльна, у адзін слой. Памеры кладкі 2,9x1,6x0,25-0,3 м. У ізгалоўі знаходзіўся вялікі камень і рэшткі драўлянага крыжа. Памеры магільнай ямы 2,0x0,85, глыбіня 1,1 м. У запаўненні ямы лясок са жвірам. Выявілі цалкам захваную труну. Выканана з дубовых дошак. Устройства яе наступнае: тры дошкі - ніжняя і бакавыя шырыней 0,3 м, даўжыней 1.6 м. таўшчыней 2,5 см былі злучаны паміж сабой з дапамогай двух маленькіх тарцавых дошак шырыней у верхняй частцы 0,3 м, а ў ніжняй - каля донца - 0,25 м пад нязначным вуглом. Функцыю крышкі выконвала чацвертая вялікая дошка даўжыней 1,8 м, шырыней у верхняй частцы (у ізгалоўі) 0,75 м, і ўнізе - каля ступняў ног - 0,6 м, таўшчыней 2,5 см. У труне знаходзіўся шкілет падлетка, які ляжаў на баку (левы бок). На чэрапе знаходзіліся кавалкі галаўнога ўбора зяленага колеру, а зверху шкілет быў накрыты самаробнай каляровай (кодеры чырвоны, зялены. жоўты, белы) коўдрай (?). Пахаванне безінвентарнае. Датуецца XVII-XVIH стст5.
в. Снежная. Могільнік знаходзіцца прыкладна ў 2,5 км на паўночны захад ад вёскі, побач з дарогай, у лесе. Месца гэтае еярод жыхароў вядомае пад назвай "хутар Красніца". На невя-лікім узвышшы размяшчаецца каля 20 магіл з каменнымі кладкамі. У 1990 г. аўтарам даследаваны тут тры пахаванні. Кожная магіла была абкладзена камянямі, пакладзенымі шчыльна, у адзін слой. У галаве і нагах пахаванняў стаялі камяні вялікіх памераў. Толькі ў адным выпадку каменная кладка захавалася цалкам. Яе памеры:
2,9x1,2x0,25 м. Форма -выцягнуты прамавугольнік. Пад кладкамі, у слаі гумуса выявілі вуголлі і кавалкі керамічнага посуду. Пахавальны абрад выглядаў наступным чынам. У выкапаную чатырохвугольную яму глыбіней ад 1,1 да 1,25 м апускалі нябожчыка, у вьшрастаным стане, на спіне. Палажэнне рук: складзены на поясе. Арыентаваны шкілеты галавой на захад. Даследаванні паказалі, што нябожчыкаў хавалі ў трунах, рэшткі якіх знаходзілі пад час раскопак. Усе даследаваныя пахаванні -безінвентарныя. Канструкцыі каменных кладак, пахавальны абрад і знойдзены керамічны посуд дазваляюць датаваць вы-вучаныя пахаванні канцом XIV-XV стст.6
Праведзеныя ў межах раёна даследаванні пруса-яцвяжскіх могільнікаў дазволілі атрымаць цікавыя звесткі пра пахавальныя звычаі мясцовага насельніцтва на працягу значнага часу - ад сярэдзіны - другой паловы І-га тыс. н. э. - да XVIII ст.

A. B. КВЯТКОЎСКАЯ (г. Мінск)

Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: