История региона » СТАРАЖЫТНЫЯ ПОМНІКІ Ў ЗОНЕ ЗЭЛЬВЕНСКАГА ВАДАСХОВІШЧА

У зоне Зэльвенскага вадасховішча аўтар праводзіў асноўныя археалагічныя даследаванні ў 1968 і 1980 гадах, якія ахоплівалі пераважна помнікі каменнага (канец старажытнакаменнага веку - фінальны палеаліт, сярэднекаменны век - мезаліт, нова-каменны век - неаліт) і бронзавага вякоў.
Разведка 1968 года.
Пошукі старажытных помнікаў канцэнтраваліся ў наваколлі в. Навасёлкі, Каралінскі с/с. (Чарняўскі, 1968).
Навасёлкі 1. Праз 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на выступе надпоплаўнай правябярэжнай тэрасы, адразу ж паўднёвей сухога ручая - стаянка каменнага веку. Культурны пласт
разворваўся.
Навасёлкі la. Праз 0,2 км на поўдзень ад вёскі, пры заходнім краі падмытай Зяльвянкай тэрасы - стаянка каменнага веку. Культурны пласт разворваўся і ўтрымлівае знаходак менш, чым на папярэднім помніку.
Навасёлкі 2. Праз 0,3—0,5 км на поўнач ад вёскі, перад рэчкай Пераездкай. на вялікім выступе правябярэжнай тэрасы вышыней 2м- стаянка з матэрыяламі мезаліту, неаліту і бронзавага веку. Культурны пласт мае таўшчыню да 0.3 м, у верхняй частцы ён
разворваўся.
Навасёлкі 3. Праз 0,9 км на поўнач ад вёскі, паўночней рэчкі Пераездкі. на мысе надпоплаўнай пясчанай тэрасы - стаянка каменнага і бронзавага вякоў.
Навасёлкі 4. Праз 0,05-ОД км на ўсход ад стаянкі 2, на краю залесенай тэрасы левябярэжжа Пераездкі - стаянка бронзавага
веку з матэрыяламі культуры шнуравой керамікі. Помнік выяўле-ны Я. Г. Звяругам.
Разведка 1980 года.
У 1980 г. напярэдадні стварэння Зэльвенскага вадасховішча, водамі якога мусілі быць затоплены не толькі тысячы гектараў поплаўных лугоў паміж Зэльвай і Росцевічамі, але і помнікі археалогіі, аўтарам дадзенага паведамлення было праведзена абследаванне зоны будаўніцтва (Чарняўскі, 1980). Маршруты разведкі пралягалі па абодвух узбярэжжах Зяльвянкі, на поплаве, краях тэрасы і карэннага берага.
Беражкі (БярэжкО. в.. Зэльвенскі с/с.
Беражкі 1. Праз 1 км на захад ад вёскі і праз 0,1 км на паўднёвы захад ад дамбы, на мысе вельмі нізкай тэрасы, што ўзвышаецца над тарфяным поплавам на 0,8—1 м, на плошчы 10 на 25 м выяўлены нешматлікія расшчапаныя крамяні. 3 гэтага пункта касцёл у Зэльве бачны пад вуглом 285°.
Беражкі 2. Праз 1 км на захад ад жывёлагадоўчай фермы, на правабярэжным поплаве Зяльвянкі, каля самага берага ракі размешчаны рэшткі знішчанай кар'ерам дзюны. На невялікім астанцы вышынёй над вадой 2 м захаваўся чорны культурны пласт таўшчынёй да 0,4 м з нешматлікімі знаходкамі ганчарнай керамікі і расшчапаных крамянеў.
Беражкі 3. Праз 0,7 км на паўднёвы ўсход ад жывёлагадоўчай фермы вёскі маецца выступ карэннага берага вышынёй да 3 м, выбраны кар'ерам. На краі кар'ера ў глебе зрэдку сустракаюцца расшчапаныя крамяні і фрагменты ганчарнай керамікі. У абрыве назіраўся разрэз зямлянкі з агнішчам-каменкай.
Збляны (Узбляне) в., Каралінскі с/с.
Збляньг 1. Праз ] .5 км на паўднёвы "захад ал вёскі, на выступе 1,5-мятровай тэрасы, якая плаўна паніжаецца да тарфяністага прплаву, захаваліся рэшткі селішча позняга сярэднявечча. Культурны пласт таўшчынёй да 0,2 м утрымлівае даволі шмат дробных чарапкоў ганчарнай керамікі і адзінкавыя расшчапаныя крамяні.
Збляны 2. Праз 1 км на захад ад вёскі, на вяршыні тары "Папоўка", на схілах якой размешчаны старадаўнія вялікія
могілкі, маецца роўная невялікая пляцоўка з культурным пластом таўшчынёй да 0,4 м, дзе знойдзены косткі жывёл, камяні, фрагменты дошкі з круглай малой адтулінай, медная манета "барацінка". Па мясцоваму паданню на гары была драўляная ўніяцкая царква.
Навасёлкі. в.. Каралінскі с/с.
Навасёлкі б, Праз 0,05 км на захад ад вёскі, 40 м ад правага берага Зяльвянкі і 250 м на поўнач ад вясковых могілак, на поплаве знаходзіцца павышэнне, выцягнутае з поўдня на поўнач на 200 м, шырыня яго 130 м. У прыбярэжнай частцы павышэння выяўлсны рэшткі селішча, выцягнутага ўздоўж берага паласой шырынёй каля 50 м. На паўночна-заходнім краі з-пад дзірвану праглядаюцца каменныя падмуркі колішніх будынкаў. Узбярэжжа ракі з павышэннем называецца "За садам", аднак пра існаванне "саду" ужо ніхто не памятае. У вуснай традыцыі вяскоўцаў захавалася інфармацыя, што на павышэнні калісьці размяшчаліся маёнтак або карчма.
На павышэнні закладзены 2 шурфы, якія выявілі шэры культурны пласт таўшчынёй 0,5—0,6 м з ганчарнай керамікай позняга сярэднявечча, кавалак круглай шыбіны, фрагмент кафлі з рамбічным прагладжаным арнаментам.
Навасёлкі 7. На паўночна-заходнім краі вясковых могілак захаваўся невысокі курган, пашкоджаны хрысціянскімі пахаваннямі, якія тут, верагодна, датугоцца сярэднімі вякамі.
Навасёлкі 7а. Праз 1,5 км на ўсход ад вёскі, ва ўр. Сцюдзянец знойдзена свідраваная сякера.
Навасёлкі 76. Праз 0,7 км на ўсход ад вёскі, ва ўр. Курылаўка маецца радовішча белаватай гліны з невялікім даўно закінутым кар'ерам. Тут "лятгілі гаршкі".
Каралін. в.. цэнтр с/с. Праз 0,1 км паўночней вёскі, на мысе тэрасы вышынёй 2—2,5 м. паміж ручаё'м і тарфяністым левабярэжным поплавам Зяльвянкі, усходней калгаснай фермы, на дарозе і ўсходней дарогі. на плошчы 15 на 40 м, выцягнутай уздоўж краю тэрасы - рэшткі стаянкі каменнага веку.
Росііевічы. в.. Каралінскі с/с.
Росцевічы 1. У правабярэжжы Зяльвянкі, праз 1 км на паўночны захад ад вёскі, праз балоцісты тарфяны поплаў.
знаходзіцца пласкаваты ўзгорак, выцягнуты на 400 м з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Яго вышыня над поплавам каля 3 м. На паўднёвым краі ўзгорка на плошчы 50 на 80 м - стаянка каменнага веку. Сярод крамянёвых знаходак - плоска рэтушаваны па краях адшчэп. Культурны пласт раней разворваўся.
Росневічы 2. Па дарозе праз плаціну цераз Зяльвянку з Караліна ў Росцевічы, у лесе "Хвайна" правабярэжжа ракі, злева ад дарогі — 3 курганападобныя павышэнні.
Большае, вышынёй 1,7 м і дыяметрам 18 м, пашкоджанае старымі акопамі.
Росйевічы 3. На паўднёвай ускраіне лесу, каля правага берага ракі - старыя закінутыя могілкі.
Івашкавічы. в.. Каралінскі с/с.
Івашкавічы 1. Праз 0,4 км на ўсход ад верхняга канца вёскі, на правым беразе Зяльвянкі, на невялікім выступе надпоплаўнага павышэння каля лесу — рэшткі стаянкі каменнага веку з не-шматлікімі расшчапанымі крамянямі. Культурны пласт не выяўлены.
Івашкавічы 2. Адразу на поўнач ад пункта Івашкавічы 1, каля паўночнага краю поплаўнага кліна, што ўразаецца ў тэрасу на 20—30 м, на пясчаным павышэнні на плошчы 50 на 50 м - стаянка каменнага веку. Культурны пласт часткова развеяны. Малалікія расшчапаныя крамяні сустракаюцца на адлегласць 200 м і паўночней гэтай мясціны.
Івашкавічы 3. У вёсцы маюцца старыя ўніяцкія могілкі з вялікімі каменнымі надмагіллямі, на ўзгорку над могілкамі -царква XVII ст., узарваная кайзераўскімі салдатамі ў першую сусветную вайну. Памеры цэглы ў муроўцы царквы: даўжыня - 32 см, таўшчыня - 7 см.
Кашалі. в.. Каралінскі с/с.
Праз 50 м ад маета ўніз па Зяльвянцы бераг павышаецца да 2,5 м над вадой і часткова падмываецца, праз 200 м паўночней ён зноў паніжаецца. На краі найбольш павышанай часткі берага. паверх жвіру залягае пласт шэрага пяску таўшчынёй 0,4 м з расшчапанымі крамянямі. Сярод іх - рэтушаваныя прылады працы. Зрэдку крэмень сустракаецца і на ніжэйшых участках гэтага берага.
Раскопкі.
У тым жа 1980 г. аўтарам былі праведзены раскопкі стаянак
Навасёлкі 3 і 5 (Чарняўскі, 1980).
Навасёлкі 3.
Стаянка Навасёлкі 3 размешчана праз 0,9 км на поўнач ад в. Навасёлкі і праз 0,7 км на паўднёвы захад ад в. Лаўрыновічы, на пясчаным выступе карэннага правага берага Зяльвянкі, абмежаваным з поўдня поплавам рэчкі Пераездкі. Вышыня выступа над поплавам Зяльвянкі больш 3 м, паверхня зарасла
хвойнікам.
Вызначаная плошча паселішча складае каля 5000 кв. м. Таўшчыня шэрага культурнага пласта дасягае 0,6 м, асобныя знаходкі пранікалі на глыбіню да 0,7 м. Раскопкамі ахоплена 72 кв. м. У раскопе і на агаленнях у 1980 г. сабрана археалагічная калекцыя з 211 крамянёвых вырабаў і 114 фрагментаў керамікі. Выяўлены таксама рэшткі двух агнішчаў-кострышчаў дыямет-
рам каля 0,6 м.
Жыхары стаянак, размешчаных пры ўпадзенні ў Зяльвянку Пераездкі (мал. 1), для вырабу прыладаў працы і паляўнічай зброі выкарыстоўвалі мясцовы крэмень. Ён быў шэры з рознымі адценнямі, сустракаўся крэмень і шэры блакітнаваты.
Знойдзены адзін пласцінчаты наканечнік стралы з чаранком, выдзеленым са спінкі буйной рэтушшу, рэтушаваны таксама і скос вастрыя (мал. 2: 1). Наканечнік вельмі архаічны, датуецца 11-м тысячагоддзем да нашага часу.
Наканечнікам стралы магла быць і пласцінка з падрэ-тушаваным скосам так званага яніславіцкага тыпу (мал. 2: 3). Такой паляўнічай зброяй карысталася мясцовае жыхарства ў больш позні час - у сярэднім каменным веку (9-7 тысячагоддзяў назад). Адначасовымі яніславіцкаму вастрыю былі і дзве іншыя пласцінкі са скошаным канцом.
Шмат на помніку знойдзена крамянёвых скрабкоў (мал. 2; 8, 10). апрацаваных стромкай рэтушшу (53 экз.). Яны майстраваліся на пласцінках і адшчэпах, былі пераважна канцавыя. але частка мела скрабніцы на баках. 9 адшчзпаў таксама мелі ўчасткі са стромкай рэтушшу і маглі ўжывацца як скрабкі. Скрабкі вы-
карыстоўваліся пераважна для апрацоўкі скуры, з якой людзі каменнага веку шылі вопратку і некаторы абутак. Гэтым і тлумачыцца шматлікасць падобных вырабаў.
Нажы вырабляліся пераважна з пласцінак з дапамогай пло-скай завастраючай рэтушы. Яны былі ў большасці адналёзавыя. зрэдку двухлёзавыя. Часам рэтушшу падпрацоўвалася толькі частка краю. Плоская рэтуш прыкметна і на некаторых адшчэпах. Большасць са знойдзеных 39 рэжучых прыладаў на стаянны магла выкарыстоўваііца ва ўсе перыяды мясцовага каменнага веку, а таксама і ў бронзавым веку. Востраканечны нож серпападобнай формы з доўгай струменьчатай рэтушшу на ўвагнутым лязе (мал. 2: 7) адносіцца да канца неаліту - бронзавага веку, калі на Зэльвеншчыне пашырылася вырошчванне злакавых раслін.
Важнымі прыладамі ў інструментарыі чалавека каменнага веку былі разцы (мал. 2: 14), якіх на помніку знойдзена 9 экз. Яны вырабляліся як з пласцінак, так і адшчэпаў, былі ў адпаведнасці з формай рэжучай часткі - вуглавымі (большасць) і бакавымі (рэтушнымі). Разцы прымяняліся пры апрацоўцы костак і рогу і вырабе з іх розных востраканечнікаў, праколак, кінжалаў, гарпуноў, рыбацкіх кручкоў, сякер, якія, на жаль, перагнілі і струхлелі ў пясчанай глебе стаянкі.
Тры востраканечныя вырабы з'яўляліся праколкамі. Зной¬дзены таксама пракрутка (мал. 2: 11), скобля, скрэбла і рэтушор. Тры апрацаваныя крамяні былі шматфункцыянальнымі камбінаванымі прыладамі (мал. 2: 12).
Ва ўмовах суцэльнай залесенасці краю неадменнай прыладай першабытнага чалавека была крамянёвая сякера. Іх, цэлых і ў абломках, пры даследаванні стаянкі Навасёлкі 3 знойдзена 8 экз. У крамянёвай калекцыі помніка маецца і некалькі вырабаў і іх абломкаў, функцыянальнае прызначэнне якіх вызначыць цяжка. Жыхары стаянкі крамянёвыя прылады працы і паляўнічую зброю выраблялі самі на сваім жа паселішчы. Пра гэта свсдчыць мноства адыходаў крэмнеапрацоўкі - нерэтушаваных адшчэпаў і пласцінак, розных сколаў і абломкаў. а таксама нуклеусаў і іх фрагментаў (76 экз.), з якіх і сколваліся ўсе гэтыя адшчэпы і пласцінкі.
Большасць фрагментаў посуду на стаянцы Навасёлкі 3 па-ходзіць ад неалітычных ляпных гаршкоў вастрадоннай формы. Ранні неаліт (прыпяцка-нёманская культура) прадстаўлены абломкамі пасудзін з валакністымі расліннымі дамешкамі ў сценках і слядамі выроўнівання паверхні расчэсамі грабеньчатым штампам (73 фр.)- Бачна, большасць гаршкоў арнаментам мела толькі пояс глыбокіх круглых ямак пад краем венца. Нека-торыя былі аздоблены пракрэсленымі косымі лініямі, утва-раючымі мярэжу.
Да сярэдняга і позняга неаліту (нёманская культура: лыса-горскі і дабраборскі этапы) належыць менш абломкаў посуду -32 фр. Кераміка лысагорскага тыпу гладкасценная (3 фр.), дабраборскага тыпу (29 фр.) з заштрыхаванымі паверхнямі, арнаментаваная наколамі нахіленай палачкай (2 фр.), семечка-падобнымі насечкамі (1 фр.), пракрэсленай мярэжай (1 фр.).
Бронзавым векам датуюцца 10 абломкаў пласкадонных гаршкоў з гладкімі паверхнямі сценак, у якія дамешвалі пясок і жарству. Адзін гаршчок быў арнаментаваны адбіткамі лінейнага штампа, утвараючымі гарызантальныя паясы, у тым ліку і ромбаў.
У цяперашні час ніжэйшыя ўчасткі стаянкі Навасёлкі 3 затоплены вадасховішчам. а вышэйшыя значна пашкоджаны пры будаўніцтве "паляўніча-рыбацкага" катэджа.
Навасёлкі 5.
Стаянка Навасёлкі 5 знаходзіцца праз 0,1 км на ўсход ад паселішча Навасё'лкі 3. Яна размешчана на выступе высокага правабярэжнага поплава Пераездкі, які ўзвышаецца над нізкім поплавам на 1,5 м. Выступ перарэзаны выпрамленым рэчышчам Пераездкі. Плошча гэтага помніка прыкладна такая ж, як і папярэдняга, таўшчыня культурнага пласта да 0,5 м. Раскопам даследавана 120 кв. м. Пры раскопках выяўлена разбураная печ-каменка эпохі сярэднявечча з ганчарнай керамікай між пера-паленых камянёў, а таксама атрымана археалагічная калекцыя з 149 крамянёвых вырабаў, 24 фр. керамікі неаліту-бронзавага веку, 83 фрагмента ганчарнай керамікі.
Да ўнікальных крамянёвых вырабаў, якія дазваляюць вызначыць культурную прыналежнасць першажыхароў стаянкі Навасёлкі 5, належыць пласцінчаты лістападобны наканечнік з адламаным вастрыём (мал. 2: 2), які мог выкарыстоўвацца носьбітамі свідэрскай культуры ў самым канцы фінальнага палеаліту (10 тысячагоддзяў назад), або ў пачатку мезалітычнай эпохі (9 тысячагоддзяў назад). Ланцэтападобны выраб на пласцінцы з рэтушаванай падставай і скошанай да вастрыя бакавінай (мал. 2: 4) з'яўляецца тыповым для насельніцтва яніславіцкай культуры, якое панавала на Панямонні амаль ўвесь мезаліт (8-7 тысячагоддзяў назад). Звяртае ўвагу і масіўная пласціна з стромка рэтушаваным скосам'на канцы (мал. 2: 5). Падобныя былі характэрныя для ранненеалітычных супольнасцяў Сярэдняй Еўропы.
0 50 м ^Ё? - стаянкі (2-5)
Найбольш у раскопе атрымана скрабкоў - 22, амаль столькі ж і рэжучых прыладаў на пласцінках (мал. 2: 6) і адшчэпах - 21. Скобляў (мал. 2: 9) - 5, разцоў (мал. 2: 13) - 5, праколак - I, камбінаваных лрыладаў - 3. Група сякер (мал. 2: 16) складаецца з 9 экземпляраў. Пры гэтым значная частка іх мае асіметрычную
Мал. 1. План размяшчэння стаянак Навасёлкі 2. 3. 4. 5.
(траншэпадобную) форму, што дае магчымасць аднесці гэтыя вырабы да мезаліту і ранняга неаліту.
Маецца таксама да дзесятка апрацаваных рэтушшу крамянёў і іх абломкаў няяснага прызначэння.
Нуклеусаў (мал. 2: 15) рознай ступені спрацаванасці і іх абломкаў у раскопе знойдзена 73.
Ранненеалітычная кераміка адносіцца да прыпяцка-нёманскай культуры (12 фр.)- Большасць абломкаў гаршкоў не мае арнаменту. I толькі два фрагменты маюць аздабленне з шырокіх прагладжаных ліній і неглыбокіх ямчатых уцісканняў. Сярэдні неаліт прадстаўлены адным венцам гладкасценнага гаршка. Да позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку адносяцца чатыры фрагменты. На адным з ix арнамент з лшейнага штампа, на другім - адбіткі шнура.
На стаянцы знойдзена і кераміка сярэднябронзавага часу, якая адносіцца да так званай тшцінецкай культуры (6 фр.). Яна прадстаўлена абломкамі высокіх гладкасценных збаноў, частка якіх была арнаментаваная ружанцавым узорам.
На папярэдняй стаянцы Навасёлкі 3 жыццё працягвалася да ранняга перыяду бронзавага веку - да мяжы 3-га і 2-га тысяча-годдзяў да н, э. Стаянка Навасёлкі 5 была заселена і ў пазнейшы час - у другой палове 2-га тысячагоддзя да н. э. Больш таго, тут людзі жылі і ў сярэднія вякі, пра што сведчаць знаходкі ганчарнай керамікі, жалезнай спражкі, печы-каменкі.
Паселішча Навасёлкі 5 у дадзены момант цалкам затопле-нае вадасховішчам.
Археалагічныя даследаванні ўзбярэжжаў Зяльвянкі паміж г. Зэльва і в. Кашалі паказалі, што першабытны чалавек упер-шыню пачаў пранікаць на гэту тэрыторыю ў фінальным палеаліце, не пазней 11 тысячагоддзяў назад. Відавочна, тое ж назіралася і ў іншых мясцінах Зэльвеншчыны. Першажыхары, якія займаліся пераважна паляваннем і збіральніцтвам, былі нешматлікімі. Пазней (у мезаліце і неаліце) колькасць насельніцтва значна вырасла, пра што сведчаць даволі шматлікія стаянкі гэтага часу. Яшчэ больш інтэнсіўна асвойваўся край у бронзавым веку, калі ў гаспадарцы вялікае значэнне займелі земляробства і жывёлагадоўля.

М. М. ЧАРНЯЎСКІ
(г. Мінск)
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: