История региона » Бронзавый век: стоянки на Зельвенщине

На тэрыторыі Зэльвенскага раёна былі пра-ведзены пэўныя археалагічныя работы, у выніку якіх на мяс-цовай археалагічнай карце сёння адзначаны 12 пунктаў са зна-ходкамі бронзавага веку, якія лакалізуюцца каля 7 населеных
пунктаў:
1/ Барукі. вёс. Галынкаўскі с/с (нумарацыя помніка ў тэксце адпавядае нумарацыі на археалагічнай карце).
а) паселішча 1 - помнік неаліту і бронзавага веку; выяўлены
В. Л. Лакізам; размяшчаецца праз 0,8-1 км на захад ад вёскі, пры
вусці рэчкі Бярозы і займае дзюну, якая ўзвышаецца над поплавам
на 2 м; помнік моцна пашкоджаны кар'ерам; сярод знаходак
маюцца крамянёвыя вырабы (нажы, скрабкі, разцы) і аб-ломкі
глінянага ляпнога посуду ранняга перыяду бронзавага веку;
б) паселішча III - помнік каменнага і бронзавага вякоў;
адкрыты ў 1996 г. В. Л. Лакізам; размяшчаецца праз 0,5-0,6 км
амаль на поўнач ад вёскі, на правым беразе рэчкі Бярозы, на
высокай дзюне, якая практычна цалкам знішчана пясчаным
кар'ерам; на помніку выяўлена шматлікая калекцыя крамянёвых
прыладаў працы і зброі, крамяневыя сякеры, фрагменты ляпной
керамікі нёманскай неалітычнай культуры і абломкі пасудзін з
мінеральнымі дамешкамі ў цесце і штрыхаванымі паверхнямі, якія
датуюцца раннім перыядам эпохі бронзы (мал. 2:1-7).
2/ Дзергілі. вёс. Тулаўскі с/с.
Каменная свідраваная сякера была знойдзена ў ваколіцах вёскі яшчэ ў XIX стагоддзі (10).
3/ Зэльва. гар. пас.
Каменная шліфаваная сякера-клін шэра-зялёнага колеру даўжынёй 6.5 см. шырынёй 4,5 см і таўшчынёй 2,5 см была знойдзена ў XIX стагоддзі і зараз захоўваецца ў Археалагічным музеі ў г. Кракаве (Польшча) (Побаль. 1979. с. 32) (мал. 2:10).
4/ Клепачы. вёс. Тулаўскі с/с.
Паселішча каменнага і бронзавага вякоў было выяўлена В. Супруном у 60-х гадах на паўдневым беразе возера Бяздоннае:
сярод археалагічных знаходак маюцца крамянёвыя вырабы і фрагменты ляпной керамікі бронзавага веку. 5/ Навасёлкі. вёс. Каралінскі с/с.
а) паселішча II - помнік каменнага і бронзавага вякоў
размяшчаецца праз 0,4-0,5 км на поўнач ад вёскі на выступе пра-
вага берагу Зяльвянкі; паселішча выявіў і абследаваў М. М. Чар-
няўскі; сярод знаходак маюцца крамянёвыя прылады працы і
абломкі посуду бронзавага веку;
б) паселішча III - помнік каменнага і бронзавага вякоў выявіў
ідаследаваў раскопкамі на плошчы 72 кв. м. М. М. Чарняўскі;
размяшчаецца паселішча праз 0,9 км на поўнач ад вёскі, паў-
ночней ручая Пераездка, на выступе высокага правага берага
Зяльвянкі; культурны пласт да 0,64 м; сярод шматлікіх археа-
лагічных знаходак маюцца фрагменты ляпнога посуду культуры
шнуравой керамікі ранняга перыяда і тшцінецкай культуры
сярэдняга перыяду эпохі бронзы (мал. 2:8);
в) паселішча IV - помнік бронзавага веку размяшчаецца на
левым беразе ручая Пераездка насупраць невялікага штучнага
стаўка і вышэй па краі правабярэжнай тэрасы Зяльвянкі; на
паселішчы Я. Г. Звяруга сабраў калекцыю археалагічных зна-
ходак з расшчапаных крамянёў і фрагментаў ляпной керамікі
ранняга перыяду бронзавага веку з упрыгожанымі шнуравымі
арнаментамі паверхнямі;
г) паселішча V - помнік каменнага і бронзавага вякоў быў
выяўлены ў 1980 г. у месцы, дзе ручай-канал Пераездка выходзіць
на поплаў; размяшчаецца на схіле нізкай тэрасы; на плошчы
120 кв. м. помнік даследаваў раскопкамі М. М. Чарняўскі; куль-
турны пласт ад 0,3 да 0,5 м; сярод знаходак маюцца фрагменты
керамікі тшцінсцкай культуры сярэдняга перыяду бронзавага веку;
д) каменная свідраваная сякера была знойдзена праз 1,5 км
на ўсход ад вёскі Навасёлкі ва ўрочышчы Студзянец.
6/ Сынкавічы. вёс. Сынкавіцкі с/с.
У XIX ст. ва ўрочышчы Кашчэева бліз вёскі была знойдзена каменная свідраваная сякера (10).
II ІІыганаука. вёс. Дабрасельскі с/с.
Паселішча каменнага і бронзавага вякоў было выяўлена А. Гу-тоўскім праз 1 км ад вёскі на дзгоне правага берагу Зяльвянкі і ім жа даследавана раскопкамі на плошчы 52 кв. м.; сярод выяўленых знаходак каменнага і бронзавага вякоў маюцца фрагменты
керамікі тшцінецкай культуры, крамянёвыя наканечнікі стрэл трохвугольнай формы з вылучанымі чарашкамі (4) (мал. 2:9).
Пасля навуковага аналізу археалагічных знаходак з апісаных вышэй помнікаў і асобных месцазнаходжанняў можна намаляваць карціну развіцця насельніцтва сучаснага Зэльвенскага раёна ў
бронзавым веку.
Недзе на мяжы III—II тысячагоддзяў да н.э. на велізарных прасторах Еўропы ад Рэйна да Волгі пачалі рассяляцца плямёны, якія ўваходзілі ў адзіную культурна-гістарычную супольнасць культур шнуравой керамікі. Найбольш характэрнай адзнакай іх матэрыяльнай культуры з'яўляўся пласкадонны посуд, упры-гожаны шнуравымі арнаментамі, а таксама каменныя баявыя сякеры з прасвідраванымі адтулінамі. Апошнія, таксама як і кераміка, з'яўляюцца важным датуючым элементам пры аналізе археалагічнага помніка, дапамагаюць часам лакалізаваць месцазнаходжанне паселішча ці асобнага пахавання, а таксама прасачыць арэал той ці іншай культуры. Таму ў археалогіі надаецца шмат увагі тыпалогіі каменных сякер. Так, знойдзеныя каля вв. Дзергілі. Навасёлкі і Сынкавічы каменныя свідраваныя сякеры адносяцца да тыпу клінападобных, маюць добра апрацаваныя і старанна зашліфаваныя паверхні, завостраныя лёзавыя часткі (мал. 2:16). Падобныя сякеры з'яўляліся найбольш распаўсюджаным тыпам сярод каменных свідраваных вырабаў. А на думку некаторых даследчыкаў, яшчэ і найбольш стара-жытным (5, с. 4-10). Несумненна, што такія сякеры знаходзілі на тэрыторыі раёна і ў іншых месцах, інфармацыя аб якіх пакуль што не трапіла да археолагаў. Наяўнасць знаходак каменных сякер сведчыць аб шырокім рассяленні на Зэльвеншчыне пля-мён культуры шнуравой керамікі ў раннім перыядзе бронзавага
веку(7, с. 8-11).
Новае прышлас насельніцтва, якое ўжо займалася жывёла-гадоўляй і прымітыўным земляробствам, пранікала ў асяроддзс мясцовага неалітычнага насельніцтва, актыўна ўзаемадзейнічала з абарыгенамі і аказвала на іх значны ўплыў. Замест неалітычнага вострадоннага посуду з'яўляюцца пласкадонныя гаршкі невялікіх памераў, формы якіх становяцца больш разнастайнымІ. Па-шыраюцца гаршкі для прыгатавання ежы на агні, для захавання вадкасці, разнастайныя кубкі, міскі, вазы. У цэлым посуд становіцца больш ахайным, прыгожым, лспш абпаленым (на думку шэрагу даслсдчыкаў, вырабам пасудзін займаліся жанчыны). Сценкі гаршкоў робяцца больш тонкімі, звычайна вельмі добра загладжваюцца, часам маюць лёгкую штрыхоўку. У якасці аташчальніка гліны (каб пасудзіны не змянялі сваіх формаў падчас абпалу) выкарыстоўвалі пясок, дробназярністуго жарству ці разбіты на дробныя кавалачкі стары і непатрэбны гліняны посуд - шамот. Пераважна ў верхняй частцы пасудзіны ранняга перыяду бронзавага веку ўпрыгожваліся арнаментам з нарэзак і насечак. адбіткаў разнастайнага па велічыні прамавугольнага шта.мпа, тонкага ці тоўстага шнура. Названыя элементы групаваліся ў паралельныя гарызантальныя пасы, зігзагі, ялінку, утваралі свое-асаблівыя заштрыхаваныя трохвугольнікі і надавалі посуду часа.м вельмі прыгожы і эстэтычны выгляд (мал. 2:11,12).
Падчас археалагічных раскопак на паселішчах Зэльвенскага раёна ў культурных напластаваннях ранняга перыяду бронзавага веку сустракаецца вялікая колькасць разнастайных крамянёвых прыладаў працы, што сведчыць аб іх дамінуючай ролі ў гэты час. Сярод іх скрабкі і рознай формы нажы, скрабачы і скобелі, пракруткі і праколкі, цёслы і сякеры-кліны для апрацоўкі скуры, костак і дрэва, наканечнікі стрэл і дзідаў (мал. 2:4 -7,15). Частка крамянёвых вырабаў апрацоўвалася струменьчатай, пільчатай. плоскай двухбаковай рэтушшу. А, напрыклад. трохвугольныя наканечнікі стрэл з увагнутай падставай пачалі распаўсюджвацца на тэрыторыі Зэльвенскага раёна і ўсяго Панямоння толькі ў бронзавым веку (мал. 2:15).
Такім чынам, у раннім перыядзе бронзавага веку на Зэль-веншчыне існавала нассльніцтва, якое пакінула пасля сябс помнікі аднаго з варыянтаў культур са шнуравой керамікай - культуры шнуравой керамікі Панямоння.
У сярэднім перыядзе эпохі бронзы (другая палова II тыся-чагоддзя да н.э.) на тэрыторыі раёна з'яўляецца насельніцтва тшцінецкай культуры. Аб гэтым сведчаць знаходкі посуду з жарствой у цесце і арнаментам у выглядзе паралельных пра-крэсленых ліній каля в. Навасёлкі на паселішчах III і V, а так-сама абломкаў сітападобнай пасудзіны і трохвугольных ча-ранковых наканечнікаў стрэл каля в. Цыганаўка (мал. 2:8. 9). Кераміка апісваемага перыяду вылучалася сваімі высокімі цюльпана-падобнымі формамі. жоўта-карычнсвым колерам.
добра загладжанымі, часам нават да бляску, паверхнямі. Венчыкі
такіх гаршкоў былі звычайна патоўшчаныя, мелі сплошчаныя ш скошаныя вонкі краі. У якасці дамешак пры прыгатаванні глінянага цеста выкарыстоўвалася сярэдніх і бунных памерау жарства У верхняй частцы тшцінецкі посуд арнаментавауся пракрэсленымі лініямі-баразёнкамі, якія маглі ўтвараць некалькі паралельных гарызантальных пасоў (мал. 2:13, 14). Так як металічныя вырабы былі вялікай рэдкасцю на Панямонні і у сярэднш перыядзе бронзавага веку, то па-ранейшаму ва ужытку заставаліся каменныя і крамянёвыя прылады працы і зброя. Практычна не змяніліся і іх асноўныя тыпы. З'яўляюцца толькі своеасаблівыя крамянёвыя сярпы, а таксама трохвугольныя чаранковыя наканечнікі стрэл (мал. 2:15) (3; 8, с. 77-93; 14).
Насельніцтва тшцінецкай культуры жыло на неумацаваных паселішчах, якія размяшчаліся на пясчаных дзюнах пасярод шырокіх рачных далін, магчыма, у невялікіх, прамавугольных^у плане драўляных жытлах слупавой канструкныі альбо пау-зямлянках (1;3; 8). Яно займалася прымітыўным земляробствам і жывёлагадоўляй. Былі распаўсюджаны і прысвойваючыя формы гаспадарання — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Спа-чатку невялікія ўчасткі ўрадлівай зямлі на пойменных узвышэннях і схілах дзюн апрацоўваліся завостранымі лалкаш-капалкамі, каменнымі ці рагавымі матыкамі. 3 цягам часу крамяневымі шліфаванымі сякерамі пачалі высякацца ўчасткі зараснікаў і лесу і арганізоўвацца палі больш значных памераў. Попел ад спаленых дрэў выкарыстоўваўся ў якасці ўгнаенняў. Існавалі спрыяльныя ўмовы на Зэльвеншчыне ў бронзавым веку і для развіцця жывёлагадоўлі. Развядзенню хатніх жывёл садзейнічалі заліуныя пугі на шырокіх рачных поймах. Жывёлагадоўля давала чалавеку гатовыя запасы ежы (мяса, тлушч, малако), сыравшу для вырабу вопраткі (скуру, воўну), а самае галоўнае, ўзмацняла незалежнасць першабытнага чалавека ад навакольнага асяроддзя.
Позні перыяд бронзавага веку Зэльвенскага раена, як і прак-тычна ўсёй Беларусі, вывучаны яшчэ недастаткова добра. Недзе ў самым канцы II і першай палове I тысячагоддзяў да н.э. на Панямонні пачала складвацца культура штрыхаванан керамікі, асноўнае развіццё і росквіт якой прыпадае ўжо на ранні перыяд жалезнага веку.

Як бачым, выяўленнне і даследаванне помнікаў археалогіі і культуры адыгрывае важную ролю пры рэканструяванні працэсу гістарычнага развіцця першабытнага льніцтва. Яно дазваляе аднавіць не толькі асаблівасці гаспадарчага жыцця, але і дае магчымасць раскрыць некаторыя бакі духоўнага жыцця, рэлі-гІйных вераванняў. Велізарную ролю мае і дакладнае карта-графаванне вядомых помнікаў археалогіі. Яно паказвае ступень даследаванасцІ таго ці іншага раёна, ступень захаванасці
старажытных стянак і паселішчаў ці нашай культурнай спадчыны, а значыць дазваляе зразумець, што мы можам страціць, калі будзем заставаша абыякавымі да лёсу археалагічных помнікаў. 3 кожным годам, нават з кожным месяцам яшчэ неадкрытых і недаследаваных навукоўцамі помнікаў становіцца менш. Яны разбураюцца падчас ворных і земляных работ, меліярацыі балот. будаўніцтва дарог і газаправодаў. Знікаюць часам унікальныя для навукі і ўсяго чалавецтва археалагічныя знаходкі, кожная з якіх -гэта памяць аб нашых продках.
Сёння, на жаль, археолагі практычна не ў стане ахапіць даследаваннямі ўсе раёны і вобласці краіны па ўсіх гістарычных перыядах. Таму, у гэтым ім часткова павінны дапамагаць усе сумленныя і шчырыя людзі, і, у першую чаргу - настаўнікі гісторыі. Не, не праводзіць археалагічныя раскопкі, што заба-ронена законам, а пры кожнай магчымасці фіксаваць усе новыя знаходкі каменных ці металічных сякер, крамянёвых вырабаў ці ляпной керамікі, іншых цікавых і незвычайных рэчаў, запісваць аб іх дакладныя звесткі, прывязваць да пэўнай мясцовасці, вёскі, ракі, урочышча. Такая праца магла бы вясціся на базе школьных краязнаўчых музеяў і гурткоў, сябры якіх вучыліся б працаваць з археалагічным матэрыялам, сустракаліся з археолагамі і ўдзель-нічалі ў археалагічных раскопках ў межах раёна. Разам са сваімі кіраўнікамі маглі б праводзіцца агляды мясцовых археалагічных помнікаў, пры неабходнасці спыняліся б разбуральныя работы і аб гэтым паведамлялася ў навуковыя ўстановы. Бо толькі сумес-ныя дзеянні грамадскасці і навукоўцаў ў той ці іншай мяс-цовасці будуць спрыяць захаванасці нашай гісторыка-культур-най спадчыны.
В.Л. Лакиза
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: