История региона » СТАРАЖЫТНАСЦІ БРОНЗАВАГА ВЕКУ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ


Рэльеф сучаснага Зэльвенскага раёна, які ўтварыўся ў пасля-ледавіковы час і на працягу вось ужо некалькіх тысячагоддзяў практычна не падвяргаўся зменам, адметна вылучаецца на Гродзеншчыне сваімі асаблівасцямі. Асабліва гэта тычыцца рачной сістэмы. Адзін з буйнейшых левых прытокаў Немана рака Зяльвянка як бы пераразае Зэльвеншчыну з поўдня на поўнач, прымае ў сябе некалькі больш дробных рачулак і з'яўляецца асновай велізарнага вадасховішча. Акрамя таго, па раёне працякаюць рэчкі Сіпа, Луконіца, Бяроза і ўпадаюць у Шчару, якая таксама амывае паўночна-усходні яго край. Менавіта з даўніх часоў гэтыя рэкі, багатыя разнастайнай рыбай, густыя лясы са шматлікімі дзікамі жывёламі, грыбамі і ягадамі, шырокія заліўныя паплавы рэк з вялікай колькасцю пясчаных павышэнняў (дзюн) вабілі да сябе першабытных людзей - найстаражытных паляўнічых, рыбаловаў і збіральнікаў. Спыняючыся нават на непрацяглы час на сухіх і высокіх дзгонах падчас праследавання дзічыны, або на некалькі дзён бліз старыц і азярын для здабычы рыбы, і тым больш пасля будаўніцтва жытлаў на доўгачасовых паселішчах, старажытныя жыхары Зэльвеншчыны пакідалі аб сабе памяць - разнастайныя рэшткі сваёй жыццядзейнасці. Прылады працы і зброя з каменю, фрагменты глінянага посуду. вырабы з костак і першых металаў (медзі і бронзы), якія пад уздзеяннем тысячагадовых прыродных працэсаў былі схаваныя глыбока ў зямлі, сёння часам трапляюцца на паверхні ста-ражытных пасяленняў падчас ворных і меліярацыйных работ. а таксама здабываюцца археолагамі-навукоўцамі ў працэсе правядзення раскопак.
Вывучаючы названыя артэфакты матэрыяльнай культуры {да іх адносяцца і рэшткі гаспадарчых ямаў, жылых пабудоў, а таксама пахаванні і культавыя збудаванні) археолагі прыйшлі да высновы, што ў сваім гістарычным развіцці першабытнае насельніцтва Зэльвеншчыны прайшло тры этапы, вядомыя як каменны, бронзавы і жалезны вякі. Такія назвы яны атрымалі ад матэрыялу, з якога вырабляліся асноўныя прылады працы. Усе згаданыя перыяды характарызуюцца пэўнымі адмстнасцямі, своеасаблівымі рысамі матэрыяльнай культуры, тым ці іншым гаспадарчым укладам.
На мяжы Ш-ІІ тысячагоддзяў да н. э. на Беларусі пачынаецца бронзавы век ці эпоха псршых металаў. Несумненна, што па сваёй значнасці ён з'яўляўся адным з важнейшых перыядаў усей першабытнай гісторыі. У гэты час на прасторах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы пачалі шырока распаўсюджвацца вы-рабленыя з медзі і бронзы прылады працы, зброя і ўпрыгожванні. Аднак, з-за аддаленасці Беларусі ад асноўных старажытных металургічных цэнтраў і адсутнасці ўласнай сыравіны для вырабу бронзавых рэчаў, такіх знаходак на нашай тэрыторыі су-стракаеіша вельмі мала. Таму, па-ранейшаму, у шырокім ужытку заставаліся крамяневыя і каменныя прылады працы. наканечнікі стрэл і дзідаў. Апрацоўка іх стала больш якаснай, развіваецца шліфаванне і свідраванне каменю, апрацоўка крамянёвых вырабаў струменьчатай і пільчатай рэтушшу. З'яўляюша новыя іх тыпы. у тым ліку сэрцападобныя наканечнікі стрэл, разнастайныя нажы. кінжалы, сярпы, шліфаваныя сякеры. Патрэбы ў якаснай кра-мянёвай сыравіне спрыялі росквіту здабычы крэменю шахтавым спосабам (старажытныя шахтавыя распрацоўкі каля Красна-сельскага, Росі, Карпаўцаў, суседняга з Зэльвеншчынан Ваў-кавыскага раёна) (1, с. 288-290; 2, с. 96-97).
У гэты час на Беларусі пачынаецца і паўсюднае распаў-сюджванне вытворчых форм гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўлі. Паступовыя змены ў гаспадарцы вялі да рады-кальнага абнаўлення духоўнай культуры. Адбываюцца змены ў ідэалогіі, рэлігійных всраваннях, формах дэкаратыўнага і выяўленчага мастацтва. У бронзавым веку на нашай тэрыторыі з'яўляюшда і новыя актыўныя этнасы. якія ўзаемадзейнічаючы з мясцовым неалітычным насельніцтвам. спрыяюць складванню новых археалагічных культур. Традыцыйна, бронзавы век Беларусі, у тым ліку і Зэльвенскага раёна, дзеліцца на тры перыяды (ранні, сярэдні, позні) і храналагічна займае ўсё II і пачатак I тысячагоддзяў да н. э. (2, с. 288-289).
Безумоўна, сёння вельмі складана з пэўнай дакладнасцю адказаць на пытанне, калі на тэрыторыі Зэльвеншчыны ўпершыню пачалі цікавіцца першабытнымі прыладамі працы і каменнай зброяй. Аднак тое, што на іх звярталі ўвагу пад час палявых і ворных работ сяляне, збіралі незвычайныя каменныя вьграбы на рачных дзюнах і прыносілі дадому, з'яўляецца бясспрэчным. Асабліва гэта тычыцца каменных свідраваных сякер, якія ў мінулым і пачатку XX стагоддзя называліся "перуновымі стрэламі", "грамавымі стрэлкамі", "малаткамі". Сяляне лічылі. што яны з'яўляюцца на паверхні зямлі толькі праз 12 гадоў пасля моцнай навальніцы з ударамі маланкі, якая і спрыяе ўтварэнню разнастайных каменных малаткоў. Таму, як бы з-за свайго "незямнога паходжання" такія знаходкі высока цаніліся, пе-радаваліся з пакалення ў пакаленне. Мясцовыя сельскія жыхары выкарыстоўвалі іх нават у гаспадарчых і лекарскіх справах. Напрыклад, знахары-лекары выкарыстоўвалі здабыты з сякер парашок для лячэння хваробы страўніка ў людзей, падчас загавораў розных недамаганняў хатніх жывёл. Жанчыны ж клалі каменныя сякеры ў цеста, лічачы, што хлеб пры гэтым спячэцца лепшы (10; 12).
Сувязь каменных свідраваных сякер з першабытнымі археа-лагічнымі помнікамі была знойдзена толькі недзе ў самым канцы XIX стагоддзя. Ф. Пакроўскі склаў археалагічную карту Гро-дзенскай губерніі, на якой былі адзначаны і два населеныя пункты сучаснага Зэльвенскага раёна, побач з якімі былі зной-дзены каменныя шліфаваныя сякеры з прасвідраванымі для дзяржальні адтулінамі (вв. Дзергілі, Сынкавічы) (10, с. 17-37). Практычна ўся першая палова XX стагоддзя з-за складаных сацыяльна-палітычных падзей (першая і другая сусветныя войны, рэвалюцыі, грамадзянская вайна...) нс дазваляла пра-водзіць на тэрыторыі расна археалагічных даслсдаванняў. Толькі з 60-х гадоў на Зэльвеншчыне пачынаюцца больш-мснш планамерныя навуковыя работы. Падчас разведак В. Супруна. М. Чарняўскага на берагах рэчак выяўляюцца стаянкі каменнага веку, на некаторых з якіх траплясцца матэрыял і бронзавага веку.
Акрамя таго, М. Чарняўскі пачаў праводзіць на тэрыторыі раёна і першыя археалагічныя раскопкі (каля в. Навасёлкі Каралінскага с/с). Некалькі першабытных помнікаў у басейне Зяльвянкі былі знойдзены таксама А. Гутоўскім і Н. Шаблюк (4, с. 4-7).
У 1995-1996 гадах на Шчары і Бярозе ў межах раёна пра-водзіў археалагічныя разведкі і аўтар артыкула.
Такім чынам, на тэрыторыі Зэльвенскага раёна былі пра-ведзены пэўныя археалагічныя работы, у выніку якіх на мяс-цовай археалагічнай карце сёння адзначаны 12 пунктаў са зна-ходкамі бронзавага веку, якія лакалізуюцца каля 7 населеных
пунктаў.
В.Л. Лакиза
по материалам: конференции "Зельвеский район"

Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: