История региона » Ганненскі кірмаш

У Гродзенскай вобласці ёсць сціплае мястэчка Зэльва. Яно не мае буйных заводаў і фабрык, не здабываюць там нафты і калійных соляў, аднак назва гэтага пасёлка вядома ўсяму свету. Справа ў тым, што ў 1501 годзе там ўпершыню адбылася цікавая гістарычная падзея – Ганненскі кірмаш, які з цягам часу дарос да статусу другога па аб’емах у Еўропе (пасля Лейпцыгскага). На гэты кірмаш сцякаліся замежныя купцы не толькі з Расіі і Украіны. Сюды ехалі галандцы, немцы, палякі, прадстаўнікі Бесарабіі і Галіцыі. Па звестках, на свята сцякалася звыш трох тысяч гандляроў і пакупнікоў, што па тых часах было значнай лічбай. Свята адбывалася летам, у жніўні. Пачыналася ў свята Святой Ганны. Доўжыўся кірмаш амаль месяц, які для мясцовых жыхароў быў самым прыбытковым за ўвесь год. Нездарма да сённяшніх дзён захавалася прымаўка, што зэльвенцы 11 месяцаў у годзе марнеюць і толькі адзін – жывуць як людзі. Увесь год жыхары збіралі ўсё, што можна было прадаць, каб за час кірмашу трохі пабагацець і запасціся неабходным на наступныя месяцы. Самым запатрабавальным і дарагім таварам на кірмашы Святой Ганны былі коні, асабліва скакуны для верхавой язды. І сёння памяць аб гэтым ушаноўвае постаць бронзавага жарабца, які стаіць у цэнтральным скверы пасёлка. Значную частку плошчы, адведзенай пад кірмаш, займалі мясцовыя яўрэі. Па архіўных дадзеных да 1900 года ў Зэльве іх пражывала да 90% ад усяго насельніцтва. Не дзіва, што сярод іх было шмат спрытных гандляроў. Асабліва славіліся мясцовыя шынкі, дзе падавалі медавуху, акарыну і крамбабулю (старажытныя алкагольныя напоі). Асаблівага размаху кірмаш дасягнуў пры праўленні Льва Сапегі, якому надлежала зэльвенская зямля. Потым на некалькі стагоддзяў традыцыя святкавання заціхла. У 2001 годзе мясцовыя ўлады вырашылі аднавіць Ганненскі кірмаш, а ў 2010 годзе атрымалі на яго рэканструкцыю грант па праграме ААН. Сёння свята ладзіцца штогод, але доўжыцца не месяц, а 3 дні. Да сённяшняга часу ў зэльвенскім раёне захавалася вёска Каралін, чые мясцовыя рэцэпты вэнджання мяса славіліся на ўсю Еўропу. Нездарма ваўкавыскі мясазавод выкупіў у мясцовых майстрых права на 2 унікальныя рэцэпты: “Паляндвіца па-каралінскі” і “Кумпячок па-каралінскі”. Гэтыя вырабы вы можаце купіць і пакаштаваць сёння ў фірменных магазінах мясакамбіната ва ўсёй рэспубліцы. Толькі на Ганненскім кірмашы вы можаце ўбачыць рарытэтную Грабаўскую кадрылю, аналагаў якой няма ва ўсёй рэспубліцы. Спецыялісты-харэографы аднавілі яе падчас краязнаўчых падарожжаў па вёсках Зэльвенскага раёна. Вось так адна гістарычная падзея змагла праславіць маленькі пасёлак на ўвесь свет. Гарчычка І.
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 9 ноября 2018

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: