История региона » Конiк

КОНЬ ЛЯСНЫ (конiк). У зах. раёнах Беларусі і ўсходніх ваяводствах Польшчы захавалася адна з старажытных папуляцый каней, якія разводзяцца ў лясной зоне, і па месцы рассялення атрымала сваю назву. Па паходжанні конiк бярэ пачатак ад дзікіх лясных тарпанаў, якія насялялі да XVIII ст. ў зоне Белавежскай пушчы. Для ляснога каня характэрны такія якасці, як доўгая працягласць жыцця (да 22-28 гадоў), высокая прыстасавальнасць, цягавітасць, непатрабавальнасць, спакойны нораў і добрая працаздольнасць. Ва ўмовах бездаражы конiк здольны праходзіць вялікія адлегласці. Гэты абарыгенны конь захаваў лясны тып і асаблівасці дзікіх продкаў. У яго невялікая галава, сярэдняя шыя, прамая спіна, свiслы круп і плоскія капыты, энергічны тэмперамент і дужая канстытуцыя. У Беларусі і Польшчы шматгадовыя даследаванні ляснога каня праводзіў праф. В.К. Гладэнка. У Гродзенскай вобл. конь захаваўся ў Свіслацкім і Бераставіцкім р-нах. Лясны конь валодае вялікай генетычнай і гаспадарчай каштоўнасцю і ўяўляе цікавасць для эка-агратурызму. Літ.: Гладенко В.К. Книга о лошади. – М., 1999. Гладенко В.К. Коневодство Белоруссии. – Мн., 1985. Андрэй Шаршаневіч..
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 января 2017

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: