История региона » Каваль з памежжа

КАВАЛЬ З ПАМЕЖЖА. Кавальства і звязаная з ім дзейнасць у духоўнай культуры беларуска-польска-літоўскага памежжа мае спецыфічныя адзнакі. Здаўна асобе каваля надаваліся незвычайныя ўласцівасці, а само кавальства, поруч з млынарствам, бортніцтвам і інш. было прафесіяй, якая вымушала камунікаваць чалавека з “нячыстай сілай”. У народных уяўленнях каваль быў звязаны з магічнай звышстваральнай сілай – агнём, на каваля пераносіліся ўсе ўласцівасці гэтай прыроднай стыхіі: хто ладзіць з агнём – можа і дапамагчы, і пакрыўдзіць. Каваль непасрэдна звязаны з падземным светам, паколькі здабывае руду з зямлі, ён ператварае яе ў тое, што дапамагае чалавеку існаваць у прыродзе: інструменты, зброю, начынне. Падобныя ўяўленні цалкам адпавядалі беларусам памежжа. У 1946 г. на Гродзеншчыне зафіксаванае паданне пра паходжанне мясціны Рымараўшчына, дзе галоўным персанажам з’яўляецца Рымар-чараўнік, галоўным заняткам якога было кавальства і млынарства: малоў збожжа ў млыне й вырабляў у кузні розныя зялезныя рэчы, але яшчэ ён ўмеў варажыць і чараваць. Ён мог чалавека павярнуць у ваўка ці іншага звера або чалавека ператварыць у камень. Адметнасць гэтага каваля была ў тым, што ён меў спецыфічныя прыстасаванні для магічных дзеянняў: заклятую альбо зачараваную шчэтку і скавараду.Каваль дастаткова часта выступаў у беларускім фальклоры як асоба няўрымслівая, якая не стрымлівае свае сексуальныя пачуцці, з-за чаго з ім трэба абыходзіцца асцярожна, асабліва жанчынам. Увогуле належыць адзначыць, што стэрэатыпы адносна кавальскай прафесіі былі агульнымі ў жыхароў Гродзеншчыны.
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 декабря 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: