История региона » Культавыя дахрысціянскія аб'екты Зельвеншчыны

Рэлігійныя ўяўленні дахрысціянскай эпохі звязаны з языч-ніцтвам (паганствам). Многія яго элементы ўліліся ў хрысціянскія культуры. Некаторыя месцы, дзе язычнікі пакланяліся сілам прыроды, захаваліся да нашых дзён (Зеленін, 1933. С. 591-629; Легенды, 1983; Дучыц, 1993; Дучыц, 1996. С 73-78). Да такіх аб'ектаў на тэрыторыі Зэльвенскага раёна адносяцца культавыя ўзгоркі, азёры, гаі, камяні, студні і інш. Усе гэтыя мясціны авеяны народнымі паданнямі. У археалагічнай і этнаграфічнай літаратуры даволі шмат звестак аб культавых горках. Увогуле, у міфалогіі гара ўспрымаецца як мадэль свету, у якой адлюстраваны ўсе асноўныя элементы і параметры космасу. Міфалагічныя гара трохчленная. На яе вяршыні жывуць богі, у ніжняй частцы - злыя духі, а на зямлі - чалавечы род (Токарев, 1982 С. 107-113). На тэрыторыі Усходняй Еўропы сакральнае значэнне мелі ўзгоркі, за якімі замацаваліся народныя назвы накшталт Святая Гара, Дзявочая Гара, Бабіна Гара, Перунова Гара, Царкавішча, Лысая Гара і інш. На такіх узгорках існавалі язычніцкія капішчы, дзе стаялі каменныя або драўляныя ідалы. На некаторых узгорках запальваліся рытуальныя вогнішчы і на Купалле таньчыла моладзь (Зайкоўскі, 1993. С. 624). Гара пад назвай Царкавішча вядома каля в. Міжэрычы Тулаўскага с/с, у лесе. Пра гару запісана паданне, што там стаяў праваслаўны храм і потым пайшоў пад зямлю (Покровский, 1895. С. 37). Такія назвы і паданні маюць агульнаеўрапейскае распаўсюджванне. Звычайна паданні гавораць, што пасля таго. як царква правалілася, яшчэ доўгі час на Вялікдзень можна пачуць з-пад зямлі гукі званоў і царкоўныя спевы (Дучыц, 1993; Панченко, 1995. С 263-272). Каля в. Крамяніца (цэнтр с/с) знаходзіцца Лысая Гара. Пра яе ў народзе жыве паданне, згодна якому калісьці ехалі два вясел-лі - адно з Ваўкавыска, а другое - з Крамяніцы. З'ехаўшыся, яны не хацелі адно аднаму саступіць дарогу. Пачалі біцца і пазабівалі адны другіх. Іх пахавалі на гэтым месцы, і ад таго ўтвалырася гара (Матэрыялы, 1912. С. 358; Легенды, 1983. С. 597). Узгоркі з назвамі Лысая Гара звычайна звязваюцца з прыстанішчам нячыстай сілы. Лічыцца, што аблыселі яны ад сутыкнення з нячыстай сілай. Па павер'ях,на такіх горках у ноч на Святога Яна збіраюцна ведзьмы, часта здарагоша иуды, з'яўляецца агонь і вакол яго таньчаць чэрці. Пра Лысыя Горы распаўсюджаны паданні пра царкву ці паселішча, якія праваліліся, або пра закапаную карэту. Лысай Гары супрацьпастаўляецца Святая Гара як месца знаходжання добрых духаў (Maciejek., 1978, s. 39-48). Да культавых мясцін можна адносіць Саколлю Горку каля в. Шулякі Сынкавіцкага с/с. Яна знаходзіцца на паўдневы захад ад былога маёнтка Шулякі. Горка мае форму ўсечанага конуса. Вышыня яе каля 11 м. Па паданню гара насыпана ў час ней-кай вайны і назву атрымала ад імені ваеначальніка Сокала (Покровский, 1895. С. 25; Поболь, 1983. С. 322). Непадалёк ад вё'скі Дзярэчын ёсць гара пад назвай "Турэцкі Вал" (Покровский, 1895. С. 29). Наяўнасць валоў, адсутнасць культурнага пласту, існаванне побач (каля былога маёнтка Мяхоўска) культавага калодзежа пад назвай "Турэцкая студня" (Михайловский, 1893. С. 182; Покровский, 1895. С. 29) сведчьшь у карысць язычніцкага культавага комплексу. Назвы ж "Турэцкі Вал" і 'Турэцкая студня" больш познія. Не выключана культавае прызначэнне ўзгоркаў Войская Гара паблізу в. Івашкавічы Каралінскага с/с (каля былога маёнтка Антосін) (Покровский, 1895. С. 36-37), Гайлава Гара каля в. Старое Сяло Галынкаўскага с/с і Халонна Гара каля в. Грыцкавічы Зэльвенскага п/с (Мікратапанімія, 1974. С. 53, 244). Відавочна, што месцам язычніцкага капішча была горка, абнесеная ірвом і паросшая дубравай у лесе каля былога маёнтка Луканіцы каля в. Галынка (цэнтр с/с) (Покровский, 1895. С. 28). Ёсць падставы меркаваиь, што каля в. Цераховічы Сла-ваціцкага с/с быу святы гай. Пра яго запісана паданне, згодна якога чалавек па імені Янко ехаў каля гая ў самую поўнач. Калі ён наблізіўся да акопаў, то ўбачыў вялікі жалезны куфар, па абодва бакі якога былі сабакі. На куфры сядзела дзяўчына і расчэсвала валасы, ад якіх ішоў агонь. Дзяўчына стала прасіць, каб Янко разблытаў ей валасы, і абяцала зрабіць яго шчаслівым на ўсё жыццё. Яна запэўнівала, што сабакі не зачэпяць яго. Спужаны Янко не адважваўся падыйсці да дзяўчыны і кінуў ёй свой пояс, каб тая крапчэй прывязала сабак. Як толькі пояс дакрануўся дзяўчыны, куфар загрымеў, зазвінелі ў ім грошы, дзяўчына ўскрыкнула і сказала: "Праклятая твая душа адгэтуль да веку, што ты мяне зачапіў: пакутавала я сто гадоў, буду пакутаваць і яшчэ столькі ж, але і ты не ўваскрэснеш". 3 гэтымі словамі яна ўвайшла ў зямлю разам з куфарам, сабакамі і поясам Янко. Сапраўды, Янко застаўся нешчаслівым на ўсё жыццё (Шейн, 1893. С. 427-428). Верагодней за ўсё, з гэтым жа гаем трэба звязваць і другое паданне. Паводле яго лясок называюць "Акопы". У час вайны рускіх са шведамі тут засталося шмат загінуўшых і мясцовыя жыхары павінны былі іх убраць. Пераносячы да агульнай магілы аднаго загінуўшага, людзі заўважылі на пальцы каштоўны пярснёнак і сталі здымаць яго, але ніяк не маглі. Тады адрубілі палец і такім чынам завалодалі пярсцёнкам, Пасля гэтага па начах у вёску стаў прыходзіць бяспалы нябожчык і турбаваў жыхароў, асабліва той дом, дзе знаходзіўся пярсцёнак. Усе спынілася, калі людзі разам з пальцам паклалі пярсцёнак у магілу (Шейн, 1893. С. 446). Прыведзеныя паданні з'яўляюцца адгалоскамі таго, што калісьці каля Цераховічаў існаваў свяшчэнны гай, дзе прыносілі ахвяры язычніцкім багам. Пакланенне святым гаям зафіксавана ў летапісах. Святыя гаі даследчыкі звязвагоць з культам памерлых. У часы язычнщтва спальванне нябожчыкаў адбывалася таксама ў святых гаях (Lambert Mis A., 1997. S. 105-149). Паблізу вёскі Дзярэчын (цэнтр с/с) (пра сем камянёў: шэсць у групе і адзін асобна) расказваюць, што камяні - гэта акамянелае вяселле. Калісьці з царквы варочалася вяселле і на гэтым месцы сустрэлася з чарадзеем, які, не дачакаўшыся прывітання, пракляў маладых. Коні і павозкі праваліліся ў зямлю, а людзі пера-тварыліся ў камяні. Камень, які размешчаны асобна, гэта ака-мянелы музыка, які суправадждаў вяселле (Шейн, 1893. С. 443; Легенды, 1983. С. 358). Несумненна, тут пералічана толькі частка легендарных помнікаў даўніны. Іх жа значна больш. Такі пласт культуры немагчыма выявіць ні ў архівах, ні падчас археалагічных раскопак. Іх пакуль што можна яшчэ пачуць ад старажылаў. Л. У. ДУЧЫЦ (г. Мінск)
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 27 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: