История региона » Міхась Скобла

Міхась Скобла (1966 г.н.) – паэт, перакладчык, выдавец. Родам з Зэльвеншчыны. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Вечны зніч” (1990), “Вочы савы” (1994). Выдаў кнігу прозы, публіцыстыкі “Дзярэчынскі дыярыюш”, якую склала мастацка-дакументальнае даследаванне гісторыі знакамітага колісь мястэчка Дзярэчын – радзімы аўтара, колішняй галоўнай рэзідэнцыі князёў Сапегаў, а таксама літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў. Зборнік вершаваных пародый “Розгі ў розніцу” сведчыць пра яшчэ адзін бок таленту аўтара. Актыўна працуе як выдавец, падрыхтаваў кнігу выбранага Ларысы Геніюш, яе эпісталярнай спадчыны “Каб Вы ведалі”, анталогію беларускай паэзіі “Краса і сіла”, паэтычных перакладаў “Галасы з-за небакраю”, у якіх сабраны лепшыя ўзоры сусветнай паэзіі, пераствораныя беларускімі аўтарамі, перанесеныя з чужой на нашу паэтычную глебу, і інш.
Понравилось? Пускай узнают все :) !



Яндекс.Метрика
Опубликовано 27 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: