История региона » Сям'я Нарбутаў у паўстанні 1863 года


Важкі ўклад у развіццё паўстанцкага руху на Гарадзеншчыне і Віленшчыне ўнесла сям'я вядомага інжынера і архітэктара, гісторыка і літаратара Тэадора Яўхімавіча Остык-Нарбута, а яго старэйшы сын Людвік, выказаўшы незвычайныя вайсковыя здольнасці і майстэрства, мужнасць і гераізм, стаў легендар¬ным правадыром паўстанцаў на Лідчыне.
Радзіма Нарбутаў — Радуншчына. Верагодна, што бацька Тэадора Нарбута — Яўхім, які быў афіцэрам літоўскай гвардыі і, пазней, кіраўніком лідскага гарадскога суда, пайшоў у прымакі да жонкі, Ізабелы Наніевіч, у ма¬ёнтак Шаўры. Менавіта тут, на ўскрайку Нацкай пушчы, на літоўска-беларускім паграніччы пачаўся ў 1784 г. жыццёвы шлях Тэ¬адора. Таксама тут убачылі свет яго сыны Людвік, Францішак, Баляслаў, Станіслаў і дачка Тэадора, якія нам вядомы як удзельнікі паўстання 1863 г.
Прозвішча Нарбут, пэўна, літоўскага паходжання, але сумеснае існаванне ў адной дзяржаве - Вялікім княстве Літоўскім двух галоўных народаў — беларусаў і літоўцаў (усе разам у 14 — 19 ст. зваліся “ліцьвінамі”) прывяло да разгалінавання роду і яго пераходу ў славянскае асяроддзе. На Беларусі найбольш вядомы Нарбуты, якія спрадвеку жылі на Лідчыне. 3 яе паходзілі такія асобы, як прафесар філасофіі Віленскага універсітэта Казімір Нарбут (1738— 1807), палітычны дзе¬яч Войцех Нарбут (1752— 1837), гісторык Бе¬ларуси і Літвы Юстын Нарбут (1776—1845).
У гэтым шэрагу Тэадор Нарбут, безумоўна, самая цікавая асоба. Выхаванец Віленскага універсітэта і Пецярбургскага кадэцкага корпуса, ён некальі гадоў на «государевой службе», двойчы паранены ў вайне 1807 г. супраць Напалеона і кантужаны ў руска-шведскай вайне 1808 г., з'яўляецца аўтарам праекту i пачынальнікам будаўніцтва Бабруйскай крэпасці. Вымушаны штабс-капітанам выйсці ў адстаўку ў сувязі з вынікамі кантузіі i больш як 50 год пражыць у Шаўрах, дзе яго захлынула праца над творам «Гісторыя літоў-скага народа». Дзеля гэтага патрабавалася самаадукацыя, стварэнне асабістай багатай бібліятэкі, археалагічныя раскопкі, пошук крыніц і ... барацьба з прадстаўнікамі польскай гістарыяграфіі, якія не жадалі ўзнікнення са-мастойнай гісторыі Літвы.
У патрыятычным напрамку выхоўваў Тэа¬дор Нарбут сваіх дзяцей. Асабістым прыкладам тут быў ён сам, які ў час лістападавага паўстання 1831 г. здолеў адліць некалькі гармат для паўстанцаў, а таксама распрацоўваў штабны план захопу Вільні атрадамі генерала Антонія Гелгуда. Арыштаваны ў 1831 г. царскімі жандарамі, Нарбут меў шчасце адвесці ад сябе абвінавачанні і пазбегнуць рэпрэсій. Дзед з боку маці - Хрысціны Садоўскай, былы «касцюшковец», быў крыніцай незвычайных гераічных i прыгодніцкіх апавяданняў. Таму вельмі спадабалася гасцяваць «ма¬лым нарбуцёнкам» у вёсцы Бутрыманцы Лідскага павета, дзе адначасова прыходзіла да іх усведамленне цяжкага лесу селяніна.
Для чатырох старэйшых дзяцей - Людвіка, Баляслава, Францішка, Тэадоры — маёнтак у Шаўрах, з яго багатай археалагічнай калекцыяй і амаль 1000-томнай бібліятэкай, стаў калыскай рамантычных і патрыятычных мар. У доўгія зімовыя вечары ўсе разам слухалі вершы Адама Міцкевіча, якія распаўсюджваліся сярод «сваіх» далека за межамі Прынямоння. Разумелі і любілі «вясковага лірыка» Уладзіслава Сыракомлю, які аднолькава добра пісаў па-польску і па-беларуску. Людвік Нарбут пасля сканчэння падрых-тоўчай школы ў Лідзе быў залічаны ў Віленскую губернскую гімназію. Час быў напярэдадні рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе.
У гімназіі ён у 1850 г. стварыў невялікую тайную арганізацыю, аб існаванні якой хутка даведаліся «царскія шукальнікі». Прысуд ад 29 сакавіка 1851 г. абвясціў: «наказанию плетьми и отдаче в воинскую службу без ли¬шения дворянства с сохранением строгого надзора». Хвалі лёсу занеслі Людвіка на Каўказскі фронт, дзе ў сутычках з ваяўнічымі горцамі выпеставалася яго воінскае майстэрства і мужнасць. Ужо пасля смерці Мікалая I ён стаў афіцэрам, атрымаў некалькі расійскіх баявых узнагарод. Пазней – адмінісціраваны расійскім урадам, пасля чаго ў чыне падпаручніка звольнены з вайсковай службы па «хатніх абставінах».
Хутка пасля вяртання ў родныя мясціны на Радуншчыну, дзякуючы малодшаму брату Баляславу (у той час вучню Выенскай гімназіі), звязаўся з цэнтрам будучага паўстан¬ня - Літоўскім правіцыяльным камітэтам, які патаемна дзейнічаў у Вільні з актыўным удзелам Кастуся Каліноўскага. Верагодна, што размовы былі неаднаразова i непасрэдна з Каліноўскім, які 22 кастрычніка 1862 г. стаў кіраўнком Літоўскага правінцыяльнага камітэта. Каліноўскі не мог не адзначыць баявы вопыт падпаручніка ў адстаўцы, набыты амаль у партызанскай барацьбе. Невыпадкова адразу пасля пачатку паўстання 13 лютага 1863 г. па загадзе К.Каліноўскага Людвік Нарбут быў прызначаны вайсковым кіраўніком паўстанцкіх узброеных сіл на тэрыторыі Лідскага павета. У гэты вечар адбылася сямейная нарада ў Шаўрах, дзе Тэадор Нарбут вырашыў усёй сям'ёй дапамагчы паўстанцам. Выправілі на барацьбу Людвкаа i Баляслава, якому, нягледзячы на маладосць, даверылі пасаду ад'ютанта пры старэйшым браце. Да атрада далучыліся i шэсць сялян (з «дваравых») — сябры юнацкіх гульняў i прыгод братоў Нарбутаў.
Сілы паўстанцаў узмацніліся. Праз 2 тыдні ва ўрочышчы Сеніцы ў глыбіні Нацкай пушчы атрад Нарбута быў сфарміраваны. Ма¬ёнтак у Шаўрах пераўтварыўся ў галоўную базу атрада. Нягледзячы на абвешчанае ваеннае становішча, сястра Людвіка — Тэадора Маньчуньская неаднаразова прывозіла амуніцыю, прадукты, боепрыпасы. Яна зноў жа аказалася ўзорным прапагандыстам. Дзякуючы ёй прыйшла моладзь з Вільні і Ліды. Сагітавала і ... двух афіцэраў расіяскай арміі.
Атрад Людвіка Нарбута вызначаўся прадуманай арганізацыяй і меў звычайна 2 - 3 узводы стралкоў, 3 - 4 узводы касінераў і узвод карабінераў агульнай колькасцю ў 250 байцоў. Першапачаткова меў таксама 1 - 2 уз¬воды кавалерыі (да 30 шабель) і абоз. У шта¬бе былі прафесійныя вайскоўцы, амаль усе афіцэры. Медыцынскае абслугоўванне выконвалі некалькі ўрачоў і фельчараў. Такая колькасць атрада забяспечвала вялікую хуткасць, манеўранасць у бai, а таксама жыццяздольнасць у час аблогі карнікамі.
Людвік Нарбут правёў некалькі паспяховых баявых аперацый, адна з якіх (пад Руднікамі, за 25 км ад Вільні, 9 сакавіка 1863) атрымала шырокую вядомасць «усёй Літвы» і спрыяла з'яўленню новай хвалі паўстанцкага руху. 14 сакавіка некалькі дзесяткаў паўстан¬цаў спрабавалі прабіцца з Гродна ў Парэчча, каб далучыцца да атрада Нарбута. Яны вырашылі выкарыстаць чыгуначны шлях. Аперацыяй кіраваў начальнік Гродзенскай станцыі капетан Леон Кульчыцкі, які далучыўся да паўстанцаў. Пад стралянінай пехацінцаў ахоўнай роты вырваліся на цягніку толькі некалькі чалавек, якія здолелі прыняць удзел у аперацыях атрада Нарбута. 3 вялікімі стратамі і таксама чыгункай з Міткішак у Парэчча прыбыла група віленскіх жыхароў на чале з вядомым мастаком Міхалам Андрыёлі.
Пасля паспяховага бою пад Руднікамі, дзе страты карнікаў былі значнымі, супраць нарбутаўцаў былі кінуты падраздзяленні некалькіх палкоў, у тым ліку гвардыі. Нягледзячы на шырокую аблогу, у якой удзельнічала больш як 3000 штыкоў і шабель, атрад застаўся няўлоўны і дзейнічаў на камунікацыях царскіх войск.
Толькі пазней, у выніку здрады, ядро ат¬рада было выяўлена ў цяжкадаступнай мясцовасці на поўдзень ад возера Пеляса каля вытокаў Котры. Раніцой карнікі блакіравалі ўсе падыходы да гэтай часткі Дубіцкай пушчы і пасля неаднаразовых атак разбілі атрад Нарбута. Людвік, нягледзячы на тое, што быў паранены, працягваў кіраваць боем. Паўстанцы адыходзілі ў хмызняк і вырываліся з аблогі маленькімі группами. Але карнікі «паля¬валі» на Нарбута i амаль не звярталі ўвагі на астатніх паўстанцаў. Другі раз параненага, на гэты раз смяротна, камандзіра паплечнікі яшчэ спрабавалі вынесці з бою. Гэты драматычны момант адлюстраваны на вядомым палатне Андрыёлі «Смерць Людвіка Нарбута каля Дубічаў».
Большасць паўстанцаў, выкарыстаўшы балоцістае дробналессе, густа паросшае асакой i лазой, у змроку пазбегла палону. Але сярод 13 загінуўшых мясцовымі сялянамі быў апазнаны Людвік Нарбут. Камандзір карнікаў - капітан Цімафееў дазволіў ганаровае пахаванне паўстанцаў у брацкай магіле каля Дубіцкага касцёла. Пазней, аднак, па асабістым загадзе Мураўёва-вешальніка, магілу зруйнавалі.
На чале атрада «нарбутаўцаў» стаў яго родны брат Баляслаў, які знаходзіўся ў час дубіцкага бою ў дальняй разведцы. Паўстанцы вырашылі зрабіць раней запланаваны рэйд пад Гродна, дзе спадзяваліся на далучэнне новых байцоў з Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Аднак карнікі ўвесь час праследавалі атрад, а Баляславу не хапала воінскага майстэрства i вопыту старэйшага брата. У бai паміж Котрай i вёскай Ханелькі ў Гродзенскай пушчы атрад быў канчаткова разбіты. Баляслаў Нарбут, які спрабаваў уцячы за пруска-расійскую мяжу, быў арыштаваны каля Друскінінкая i адданы пад Гродзенскі ваенны суд. Прыгавораны да пакарання смерцю «за ўчастие в бунте с оружием в ру¬ках», аднак дзякуючы непаўналеццю, быў памілаваны i сасланы ў Краснаярск. Шмат гадоў мінула, пакуль ён быў амнісціраваны i з падарваным станам здароўя вярнуўся ў род¬ны край. Памёр у 1889 г. І пахаваны на могілках у Шаўрах.
Другі брат Людвіка Нарбута — Францішак яшчэ студэнтам-юрыстам Пецярбургскага універсітэта браў удзел у рэвалюцыйным руху. Быў арыштаваны ў 1861 г., але уцёк за мяжу. Скончыў эміграцыйную ваенную шко¬лу ў італіі i прыняў удзел у паўстанні 1863 г. на Валыні i Галіцыі ў якасці капітана атрада пад кіраўніцтвам Лангевіча. Пасля разгрому паўстання эмігрыраваў у Аўстра-Венгрыю. Памёр у 1892 г.
Сястра Людвіка Нарбута — Тэадора (у замужжы Маньчуньская) была абвінавачана ў актыўнай дапамозе атраду Людвіка. Як вы¬светлілі следчыя, яна, акрамя дзейнасці прапагандыста і фуражыра, была разведчыцай. Тэадора здолела пазбегнуць жахлівых рук карнікаў, уцячы за мяжу. Памерла ў Кракаве ў 1925 г.
Бязлітаснае пакаранне не мінула старых бацькоў. Вобыск маёнтка ў Шаўрах выявіў амуніцыю, свінец, порах i ... гарматы. Канчатковы вердыкт генерал-губернатара Мураўёва: «обоих выслать в Сибирь, а имение кон¬фисковать в пользу правительства, дом для примера и устрашения других должен быть унитожен и место распахано плугом». Цяжка хворага Тэадора пакінулі пад паліэйскім наглядам у Вільні, дзе 14(26) лістапада 1864 г. ён памёр. Пахавалі яго недалёка ад роднага дома ў вёсцы Нача, дзе ў лічаных кіламетрах ад Радуні і Шаўраў і зараз можна пакланіцца магіле «гісторыка Літвы».
Слвавалосую Хрысціну Нарбут, мужна пе-ражыўшую паг!бель сына i крах сямейнага ачага, у адзшоцтве выслал! ў Пензенскую гу¬берню. Вярнулася на радзіму праз сем гадоў, памерла ў 1899 г. На яе надмапльным помш-ку ў Шаўрах захавалася да нашых дзён зна-мянальная эштафія «Mani сыноў».
У 1930-я гады ў Дубічах пастаўлены помнік на магіле паўстанцаў 1863 г. У Гродне выдадзена кніга Уладзіміра Карбоўскага «Людвік Нарбут. Жыццярыс правадыра ў лютаўскім паўстанні на Літве». На жаль, у наш час у справе ўшанавання «нарбутаўцаў» зроблена вельмі мала.
У красавіку 1988 г., калі толькі што мінула 125-годдзе гераічнай пагібелі Людвіка Нарбута і яго 12 паплечнікаў у баі пад Дубічамі, некалькі гродзенцаў — аматараў гісторыі і краязнаўства — усклалі кветкі да помніка ў Дубічах (зараз Дубічай Літоўскай Рэспублікі). Надпіс на помніку сведчыць, што ў агульнай магіле пахаваны героі паўстання Людвік Нарбут, камандзір Бжазоўскі Аляксандр, Бжазоўскі Францішак, Грэмза Казімір, Губарэвіч Стэфан, Ёдка Станіслаў, Краінскі Леон, Локэмпіновіч Юзэф, Паплаўскі Уладзімір, Скірмунд Томаш, Тарасевіч Станіслаў, Жукоўскі Уладзімір, Адам (невядомы). Стэла помніка ўпрыгожана «Арлом і Пагоняй» — баявымі знакамі паўстанцаў 1863 г. Памятныя знакі паўстанцам 1863 г. пастаўлены ў вёсках Нача і Шаўры.
Зусім блізка, праз лясістую нізіну, ужо на беларускай тэрыторыі ў вёсцы Нача, пахаванне Тэадора Нарбута. Гэтыя дзве магілы – бацькі і сына, зараз падзеленыя нябачнай мяжой літоўска-беларускага пагранічча, як бы звязваюць нашы народы і адлюстроўваюць гістарычную супольнасць, з'яўляюцца сімвалам агульнасці ix рэвалюцыйных традыцый. Памятныя мясціны, звязаныя з жыццёмі рэвалюцыйнай дзейнасцю Нарбутаў, чакаюць нашай клапатлівай увагі і памяці.
А.Майсяёнак. Гродненская правда. 1989. 18 ноября.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 10 мая 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: